For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Портлендская ваза.

Портлендская ваза

Першая сцэна: Пелей і Феціда?
Другая сцэна: сон Гекубы?

Портлендская ваза вядомая ў гісторыі мастацтва як самы выдатны з захаваных твораў антычнага мастацкага шкла. Уяўляе сабой дэкаратыўную пасудзіну 25 см у вышыню і 56 см у абхваце з дзвухслойнага цёмна-сіняга і белага непразрыстага шкла, на якім метадам разьбы выкананы рэльеф з выявай сямі фігур багоў і смяротных. Гэтая тэхніка нагадвае разьбу камей са шматслойных вырабных камянёў. Як мяркуецца, выраблена ў Рыме паміж 5 і 25 гадамі. н. э.

Знешні выгляд

[правіць | правіць зыходнік]

Портлендская ваза — выключны па майстэрстве выканання твор эліністычнай эпохі. Калі ў XIX стагоддзі была зроблена спроба вырабіць яе дакладную копію, праца (за якую належала прэмія ў 1000 фунтаў) апынулася настолькі працаёмкай, што мастацтвазнаўцы прыйшлі да высновы: на стварэнне арыгінала павінна было сысці не менш за два гады. Звяртае на сябе ўвагу якасная тэхніка рэзкі па шкле — сведчанне выдатнага талента шкларэзчыка. Створаныя ім фігуры камеі з цяжкасцю паддаюцца інтэрпрэтацыі, зыходзячы з нашых ведаў аб старажытнарымскай міфалогіі. Адна з груп доўгі час апісвалася як Пэляю і Феціда, іншая — як прарочы сон Гекубы аб разбурэнні Троі, але існуюць і іншыя, не менш праўдападобныя тлумачэнні.

Дакументальных сведчанняў аб выяўленні вазы не захавалася. Паводле адной з версій, яе знайшлі каля 1582 года ў магільным склепе Аляксандра Севера блізу Рыма. Як бы тое ні было, у 1601 годзе яна згадваецца ў лісце астранома Нікаля-Клода дэ Пейрэска да мастака Рубенса. У той час ваза знаходзілася ў калекцыі кардынала дэль Монтэ. Затым на працягу двух стагоддзяў яна была адным з галоўных скарбаў рымскага сямейства Барберыні, перайшоўшы ў спадчыну Мафеа Барберыні, якія сталі папам рымскім Урбанам VIII. У той час ваза была вядомая як «ваза Барберыні».

Паміж 1778 і 1780 годам брытанскі пасланнік ў Неапалі Уільям Гамільтан купіў вазу ў гандляра антыкварыятам Джэймса Байрса, які ў сваю чаргу купіў яе ў Карнеліі Барберыні-Калона, прынцэсы Палестрыны. Пазней Гамільтан прывёз вазу ў Лондан і прадаў Маргарэт Бенцінк, герцагіні Портлендскай.

Герцагі Портлендскія валодалі вазай да 1845 года, калі яна паступіла ў калекцыю Брытанскага музея. З'яўленне вазы ў Лондане выклікала непадробную цікавасць з боку шкловыдзімальшчыкаў і майстроў керамікі, якія наперабой спрабавалі стварыць нешта падобнае. Асабліва грунтоўна падышоў да гэтай задачы знакаміты фарфоравы майстар Джасайя Уэджвуд. Портлендская ваза натхняла яго на працягу некалькіх гадоў. Першай справай ён стварыў яе падабенства з чорнага і белага яшмового фарфору (або джаспера); гэты асобнік ён паднёс у дар свайму сябру Эразму Дарвіну. Мяркуючы па гэтай працы, да дна старажытнарымскага арыгінала ў той час быў прылеплены шкляны дыск з галавой Прыама, які па ўсёй бачнасці, паходзіў ад іншай вазы і які закрываў расколіну ў аснаванні (з 1845 года ён экспануецца асобна ад пасудзіны).

Пасля таго як адзін з шматлікіх наведвальнікаў герцага выпадкова пашкодзіў галоўны гонар яго калекцыі, апошні (у 1810 годзе) вырашыў перадаць яе на захаванне ў Брытанскі музей. Там 7 лютага 1845 года яна была разбіта ўшчэнт нейкім Уільямам Лойдам. Пасля некалькіх гадоў карпатлівай працы ваза была злепленая з аскепкаў і вярнулася на сваё месца ў музеі. Яна была зноў разабрана і злепленая ў 1948 годзе, на гэты раз на больш даўгавечнай аснове. Апошняя рэстаўрацыя вазы, была зроблена з 1 чэрвеня 1988 г. па 1 кастрычніка 1989 года.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У разгар Вялікай дэпрэсіі герцаг Портлендскі выставіў вазу на продаж на аўкцыёне «Крысціс», але ніхто з пакупнікоў не змог заплаціць запатрабаваную герцагам цану.
  • У фантастычным апавяданні Артура Кларка «Увесь час міру» (1951) вандроўцы ў часе ратуюць Портлендскую вазу.
  • Brooks, Robin (2004). The Portland Vase: The Extraordinary Odyssey of a Mysterious Roman Treasure. New York: HarperCollins. ISBN 978-0060510992.
  • Painter, Kenneth & Whitehouse, David (1990). "The History of the Portland Vase". Journal of Glass Studies. 32. Corning Museum of Glass: 24–84. JSTOR 24188030.
  • Roller, Duane W. (2010). Cleopatra: a biography. Oxford: Oxford University Press. ISBN 978-0-19-536553-5.
  • Williams, Dyfri (2009). Masterpieces of Classical Art. London: British Museum Publications. ISBN 978-0714122540.
  • Williams, Nigel (1989). The Breaking and Remaking of the Portland Vase. London: British Museum Publications. ISBN 0-7141-1291-7.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Портлендская ваза
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?