For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага.

Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага

Польскі Аўтаномны Раён імя Дзяржынскага
Polski Rejon Narodowy im. Feliksa Dzierżyńskiego
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 15 сакавіка 1932
Дата скасавання 1937
Афіцыйныя мовы руская, беларуская, польская
Насельніцтва
  • 49 133 чал. (1939)

Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага (польск.: Polski Rejon Narodowy im. Feliksa Dzierżyńskiego) ці Дзяржыншчына, Полраён (скарачэнне ад Польскі раён) — аўтаномная адміністрацыйная адзінка, якая існавала ў складзе БССР у перыяд 19321938 гадоў.

У другой палове 1920-х — першай палове 1930-х кіраўніцтва Савецкага Саюза праводзіла палітыку карэнізацыі, у ходзе якой у краіне быў утвораны шэраг аўтаномных абласцей і раёнаў, у тым ліку два польскія раёны: Дзяржыншчына ў складзе Беларускай ССР і Мархлеўшчына ў складзе Украінскай ССР. Мэтай існавання гэтых раёнаў была саветызацыя польскага насельніцтва.

Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага быў утвораны 15 сакавіка 1932 года ў складзе БССР каля тагачаснай мяжы СССР з Польшчай. Аўтаномія мела блізу 1000 км² плошчы і 44 тысячы насельніцтва. Цэнтрам раёна стаў горад Койданава, які ў сувязі са стварэннем аўтаноміі быў перайменаваны ў Дзяржынск. Назву Дзяржыншчына атрымала ў гонар Фелікса Дзяржынскага, стваральніка Усерасійскай надзвычайнай камісіі (ВЧК).

Аўтаномія палякаў, якія насялялі Дзяржыншчыну, не была фікцыяй. На тэрыторыі раёна дзейнічалі польскія школы і бібліятэкі, выдаваліся польскамоўныя кнігі, газеты і часопісы. Польская мова была адной з афіцыйных моў раёна. Яна ўжывалася ва ўсіх партыйных і дзяржаўных установах раёна, уключна з міліцыяй і судамі.

У той жа час палякі і іншыя насельнікі Дзяржыншчыны падвяргаліся інтэнсіўнай камуністычнай прапагандзе, якая часта была для іх чужою, але была блізкаю палякам-камуністам, колькасць якіх у партыйным кіраўніцтве была занадта вялікая. Раён, як і ўвесь Савецкі Саюз, перажыў калектывізацыю і ганенні на рэлігію, якім насельніцтва аказала значны супраціў.

Прычыны ліквідацыі польскіх аўтаномій не вельмі ясныя. Магчыма, гэта звязана з тым, што Сталін займеў іншыя планы адносна лёсу Польшчы і не жадаў мець у Савецкім Саюзе польскіх адміністрацыйных адзінак. Магчыма, палякі занадта цяжка паддаваліся саветызацыі. Так ці інакш, услед за Мархлеўшчынай (1935) у 1938 годзе была зліквідаваная і Дзяржыншчына. Школы, бібліятэкі, іншыя польскія культурныя асяродкі былі зачыненыя. Многія этнічныя палякі былі высланыя ў Казахстан і Сібір.

Падрабязнасці існавання і ліквідацыі польскіх аўтаномій за савецкім часам замоўчваліся.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Польскі аўтаномны раён імя Дзяржынскага
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?