For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Пермакультура.

Пермакультура

Дэманстрацыйны ўчастак ужывання пермакультуры ў Сан-Францыска

Пермакульту́ра (ад англ.: permaculture, permanent agriculture «сталая сельская гаспадарка») — падыход да сельскагаспадарчай дзейнасці, заснаваны на выкарыстанні механізмаў прыродных экасістэм. Прыхільнікі пермакультуры вызначаюцьт яе як інавацыйную аснову для стварэння ўстойлівага ладу жыцця і практычны метад распрацоўкі экалагічна гарманічных, эфектыўных і прадукцыйных сістэм, якімі можна карыстацца ў розных умовах.

Упершыню назву «сталая сельская гаспадарка» ўжыў у 1929 г.[1] амерыканскі географ Джозеф Расэл Сміт (18741966 гг.), які прапаноўваў ствараць падлесак пры вырошчванні арэхавых дрэў, падобна таму як гэта адбываецца ў прыродзе. Сучаснае вызначэнне тэрміна пермакультура было ўжыта і патлумачана тасманійскімі навукоўцамі Білам Молісанам і Дэвідам Холмгрэнам у 19781979 гг. у кнігах «Пермакультура I»[2] і «Пермакультура II»[3]. У 1978 г. у Тасманіі быў створаны даследчы цэнтр для эксперыментальнага выпрабавання вынесеных імі прапаноў. Пазней Б. Молісан заснаваў 2 інстытуты, адзін з якіх працуе ў ЗША, і да канца свайго жыцця прачытаў лекцыі ў болей чым 80 краінах свету.

На Беларусі паслядоўнікі Б. Молісана з’явіліся ў 1994 г.[4]

Тэорыя пермакультуры накіравана на стварэнне штучных экалагічных сістэм на аснове наяўных рэсурсаў, пры гэтым дадзеныя сістэмы павінны прыносіць карысць для іх стваральнікаў (эканамічную, эстэтычную, пазнавальную і інш.). Тэорыя абапіраецца на веды аб наяўнасці гарызантальных ярусаў і геаграфічных зон у функцыянаванні адзінай сістэмы, груп раслін і іншых жывых арганізмаў, што аказваюць узаемны станоўчы ўплыў. Чалавек таксама можа разглядацца як частка створанай экасістэмы, паколькі ён праектуе яе і аказвае непасрэдны ўплыў. На практыцы ў пермакультуры ўжываюцца розныя вядомыя прыёмы агратэхнікі і ландшафтнай экалогіі: мульчыраванне, стварэнне цёплых град, штучных геалагічных утварэнняў, збор дажджавой вады і г. д. Выкарыстанне тых ці іншых прыёмаў залежыць ад канкрэтнага выпадку і пастаўленай задачы.

Прынцыпы пермакультуры

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя прынцыпы творчага дызайна і этыкі пермакультуры былі распрацаваны і апублікаваны Дэвідам Холмгрэнам у 2002 г.[5]:

  • Назіранне і ўзаемадзеянне: траціць час для зносін з прыродай, каб запазычаць у яе рашэнні і ўжыць іх у пэўнай сітуацыі
  • Атрыманне і захоўванне энергіі: павышэнне эфектыўнасці вонкавых рэсурсаў (святла, вады, цяплыні і інш.) праз іх выкарыстанне ў найбольш спрыяльных для гэтага ўмовах
  • Атрыманне вынікаў (усе дзеянні павінны прыносіць канкрэтныя вынікі)
  • Ужыванне самарэгуляцыі і зваротнай сувязі (створаныя штучныя экасістэмы павінны самарэгулявацца, знешняе рэгуляванне не павінна парушаць экалогію)
  • Выкарыстанне і разуменне каштоўнасці ўзнаўляемых рэсурсаў
  • Мінімізацыя або адсутнасць адыходаў
  • Праектаванне ад шаблонаў да дэталяў (паступовае праектаванне асобных элементаў і ўнясенне змен)
  • Інтэграванне замест падзелу. Стварэнне адзінай экасістэмы патрабуе сумяшчэння розных культур або прынцыпаў іх апрацоўкі. Традыцыйны падзел на сад і агарод ці надзелы для пэўных культур парушаюць іх узаемасувязь, якая павінна прывесці да фарміравання пладавітай сістэмы
  • Выкарыстанне малых і марудных рашэнняў. Пры стварэнні малых штучных экасістэм трэба абапірацца на наяўныя рэсурсы, каб пры магчымасці пашыраць іх
  • Апора на разнастайнасць для захавання экасістэмы ў неспрыяльных умовах
  • Каштоўнасць межаў і ўскраін, паколькі там адбываюцца найбольш цікавыя працэсы для далейшага развіцця
  • Творчыя выкарыстанне наяўнага і рэакцыя на змены

Зноскі

  1. Smith, R. Tree Crops: A Permanent Agriculture. — New York: Harcourt, Brace, 1929
  2. Mollison, B. Permaculture 1: a perennial agricultural system for human settlements / Bill (B.C.) Mollison and David Holmgren. — Ealing: Transworld Publishers, 1978
  3. Mollison, B. Permaculture Two: Practical Design for Town and Country in Permanent Agriculture / Bill Mollison. — Stanley: Tagari Publications, 1979
  4. Пермакультурная революция
  5. Гл.: David Holmgren, Permaculture: Principles & Pathways Beyond Sustainability
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Пермакультура
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?