For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Паўднёва-Заходні край.

Паўднёва-Заходні край

Паўднёва-Заходні край — з 1840-х гг. размоўная, публіцыстычная і афіцыйна-бюракратычная назва Кіеўскага ваеннага генерал-губернатарства (1832—1864), а пасля Кіеўскага генерал-губернатарства (1864—1916), — адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Расійскай Імперыі, якая складалася з Валынскай, Падольскай, Холмскай і Кіеўскай губерняў. Гэтыя генерал-губернатарствы ў пэўнай ступені тэрытарыяльна і бюракратычна былі пераемнікамі Кіеўскага намесніцтва (1781—1796), Кіеўскага генерал-губернатарства (1796—1801) і Кіеўскага ваеннага губернатарства (1801—1832), бо ўключалі ў свой склад горад Кіеў, які быў цэнтрам адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

Кіеўскае намесніцтва (1781—1796)

[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1781 г. было створана Кіеўскае намесніцтва, на чале якога стаяў генерал-губернатар.

Кіеўскае генерал-губернатарства (1796—1801)

[правіць | правіць зыходнік]

У 1796 г. Кіеўскае намесніцтва было рэарганізавана ў Кіеўскае генерал-губернатарства. З 1796 да 1798 г. вярхоўная ўлада кіеўскага генерал-губернатара адначасова распаўсюджвалася і на Маларасійскую губерню — Левабярэжную Украіну (Палтаўшчыну і Чарнігаўшчыну).

Кіеўскае ваеннае губернатарства (1801—1832)

[правіць | правіць зыходнік]

Расійскі імператар (1801—1825) Аляксандр I сваім указам ад 9 (21) верасня 1801 г. рэарганізаваў Кіеўскае генерал-губернатарства ў Кіеўскае ваеннае губернатарства (1801—1832) з цэнтрам у Кіеве: у склад ваеннага губернатарства ўвайшлі Кіеўская і Мінская губерні[1]. У 1808 г. Мінская губерня была вылучана са складу Кіеўскага ваеннага губернатарства і перастала ўваходзіць у склад якога-небудзь генерал-губернатарства (ваеннага губернатарства)[2]. У складзе Кіеўскага ваеннага губернатарства засталася толькі Кіеўская губерня.

Кіеўскае ваеннае генерал-губернатарства (1832—1864)

[правіць | правіць зыходнік]

Кіеўскае ваеннае губернатарства 22 студзеня 1832 г. было рэарганізавана ў «Кіеўскае ваеннае генерал-губернатарства». У яго складзе знаходзіліся Кіеўская, Падольская і Валынская губерні. З-за таго, што генерал-губернатар меў званне яшчэ і ваеннага губернатара адной з падначаленых губерняў (Кіеўскай губерні), адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура мела поўную афіцыйную назву «Кіеўскае ваеннае губернатарства, Падольска і Валынскае генерал-губернатарства», адлюстроўваючы пералік адзінак, якія ўваходзілі ў яго склад, а кіраўнік — «кіеўскі ваенны губернатар, падольскі і валынскі генерал-губернатар» (г.зн. ваенны губернатар, які вярхоўна кіруе і грамадзянскай часткай у губернях). Найчасцей у законах і дакументах ужываліся больш скарочаная афіцыйная назва «Кіеўскае ваеннае, Падольскае і Валынкае генерал-губернатарства» і, адпаведна, тытул «кіеўскі ваенны, падольскі і валынскі генерал-губернатар». У справаводстве ў 18321864 гг. маглі таксама выкарыстоўвацца і іншыя скарачэнні: «кіеўскі ваенны і генерал-губернатар», «кіеўскі ваенны генерал-губернатар», «кіеўскі ваенны губернатар» ці «кіеўскі генерал-губернатар».

Першым кіеўскім ваенным генерал-губернатарам быў прызначаны падольскі часовы ваенны губернатар (1831—1832) Васіль Васілевіч Левашоў .

З пачатку 1840-х гг. пасля скасавання ў Расійскай імперыі ўніяцтва (1839), што ўспрымалася афіцыйнымі расійскімі ўладамі як духоўнае і этнічнае «вяртанне» Расійскай імперыяй насельніцтва «спрадвечна рускія зямель»[3], заходнія губерні («Заходні край») у афіцыйнай ідэалогіі былі аб'яўлены «Заходняй Руссю» («Заходняй Расіяй», «Заходне-рускім краем»), «вернутымі ад Польшчы старажытнымі вобласцямі», бо гэтай назвай хацелася падкрэсліць яшчэ і этнаканфесійна «рускі» характар гэтых зямель. Па гэтай прычыне Віленскае ваеннае генерал-губернатарства атрымала паралельную назву Паўночна-Заходні край (і ідэалагічнае значэнне «Паўночна-Заходняя Русь, «Паўночна-Заходняя Расія»), а Кіеўскае ваеннае генерал-губернатарства — Паўднёва-Заходні край (і ідэалагічнае значэнне «Паўднёва-Заходняя Русь», «Паўднёва-Заходняя Расіія»)[4]. Віцебскае генерал-губернатарства працягвала паралельна менавацца як «беларускія губерні», «Беларускі край» ці «Беларусія».

Кіеўскае генерал-губернатарства (1864—1915)

[правіць | правіць зыходнік]
Указ 25 лютага 1864 г. Аб перайменаванні генерал-губернатараў, носячых званне і ваеннага губернатара, і аб падпарадкаванні ваенных губернатараў мясцовым генерал-губернатарам. Поўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор 2, Т. 39, аддз. 1, №40635

Па жаданні расійскага імператара (1855—1881) Аляксандра II указам Сената ад 25 лютага 1864 г. «Кіеўскае ваеннае губернатарства, Падольскае і Валынскае генерал-губернатарства» было перайменавана ў «Кіеўскае, Падольскае і Валынскае генерал-губернатарства»[5] і афіцыйна складалася з Кіеўскай, Падольскай і Валынскай губерняў.

З 1881 г. тэрыторыя дэ-факта была пашырана да пяці губерняў, калі генерал-губернатар Аляксандр Дрэнтэльн быў прызначаны часовым генерал-губернатарам Чарнігаўскай і Палтаўскай губерняў.

У 1889 г. быў вернуты склад з трох губерняў. У такім выглядзе край праіснаваў да скасавання ў 1915 г. Апошнім генерал-губернатарам стаў Фёдар Трэпаў.

У 1903 г. у краі ўведзена земства паводле асаблівых правілаў — з прызначэннем земскіх гласных ад ураду, а ў 1911 г. — выбарнае земства па правілах, што дыскрымінавалі землеўладальнікаў польскага паходжання. Прыняцце гэтага закона  (руск.) справакавала востры палітычны крызіс.

Кіеўскае генерал-губернатарства было скасавана ўказам расійскага імператара ад 30 кастрычніка 1914 г. Ліквідацыйны перыяд працягваўся да 1916 г.

Спіс генерал-губернатараў, ваенных губернатараў, ваенных генерал-губернатараў

[правіць | правіць зыходнік]

Генерал-губернатар Кіеўскага намесніцтва (1781—1796)

[правіць | правіць зыходнік]

Кіеўскія генерал-губернатары (1796—1801)

[правіць | правіць зыходнік]
  • 18.11.1796—29.11.1797 — граф Іван Пятровіч Салтыкоў, генерал-фельдмаршал
  • 30.11.17976—12.03.1798 — Андрэй Рыгоравіч Розенберг (1739—1813), генерал ад інфантэрыі
  • 03.1798—06.1798 — Іван Васілевіч Гудовіч (1741—1820), генерал ад інфантэрыі
  • 13.06.1798—1799 — Аляксандр Андрэевіч Бекляшоў (1743—1808), генерал ад інфантэрыі

Кіеўскія ваенныя губернатары (1801—1832)

[правіць | правіць зыходнік]

Кіеўскія ваенныя генерал-губернатары (1832—1864)

[правіць | правіць зыходнік]
  • 22.01.1832—09.06.1835 — граф Васіль Васілевіч Левашоў (1783—1848), генерал ад кавалерыі, генерал-ад'ютант
  • 09.06.1835—15.11.1837 — граф Аляксандр Дзмітрыевіч Гур'еў (1785—1865), генерал-лейтэнант
  • 19.01.1863—19.01.1865 — Мікалай Мікалаевіч Аненкаў, генерал ад інфантэрыі, генерал-ад'ютант
  • 29.12.1837—30.08.1852 — Дзмітрый Гаўрылавіч Бібікаў, генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант (генерал ад інфантэрыі)
  • 30.08.1852—12.11.1862 — князь Іларыён Іларыёнавіч Васільчыкаў, генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант
  • 19.01.1863—19.01.1865 — Мікалай Мікалаевіч Аненкаў, генерал ад інфантэрыі, генерал-ад'ютант

Кіеўскія генерал-губернатары (1864—1915)

[правіць | правіць зыходнік]
  • 19.01.1863—19.01.1865 — Мікалай Мікалаевіч Аненкаў, генерал ад інфантэрыі, генерал-ад'ютант
  • 19.01.1865—16.01.1869 — Аляксандр Паўлавіч Безак, генерал-ад'ютант, генерал ад артылерыі
  • 16.01.1869—16.04.1878 — князь Аляксандр Міхайлавіч Дандукоў-Корсакаў, генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант
  • 16.04.1878—13.01.1881 — Міхаіл Іванавіч Чарткоў, генерал-ад'ютант, генерал-лейтэнант
  • 13.01.1881—15.07.1888 — Аляксандр Раманавіч Дрэнтэльн, генерал ад інфантэрыі, часовы генерал-губернатар чарнігаўскі і палтаўскі
  • 12.08.1889—07.12.1897 — граф Аляксей Паўлавіч Ігнацьеў, генерал-лейтэнант
  • 01.01.1898—24.12.1903 — Міхаіл Іванавіч Драгаміраў, генерал-ад'ютант, генерал ад інфантэрыі
  • 24.12.1903—19.10.1905 — Мікалай Васілевіч Клейгельс, генерал-лейтэнант
  • 19.10.1905—18.12.1908 — Уладзімір Аляксандравіч Сухамлінаў, генерал-лейтэнант
  • 18.12.1908—11.09.1914 — Фёдар Фёдаравіч Трэпаў, генерал ад кавалерыі
  • 11.09.1914—30.10.1914 — вакансія
  • 30.10.1914—1916 — (працэс скасавання)

Зноскі

  1. Поўны збор законаў Расійскай Імперыі. Збор першы. Т. 26, №20004.
  2. Киселев, А.А. Система управления и чиновничество белорусских губерний... С. 50.
  3. У тыя часы ў Расійскай Імперыі галоўнай этнавызначальнай прыкметай лічылася веравызнанне. Гл.: Западные окраины Российской империи / Л.А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — С. 108—111.
  4. Западные окраины Российской империи / Л.А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — С. 103, 108.
  5. Поўны збор законаў Расійскай імперыі. Збор другі, Т. 39, аддз. 1, №40635. Тым жа ўказам былі перайменаваны і іншыя ваенныя генерал-губернатарствы і ваенныя губернатарствы Расійскай Імперыі.
  • Большакова, О.В. Российская империя: система управления. Современная зарубежная историография: аналитический обзор / О.В. Большакова ; Центр социал. науч.-информ. исслед. Отд. отеч. и зарубеж. истории; Отв. ред. В.М. Шевырин. — М., 2003. — 92 с. [1](недаступная спасылка)
  • Западные окраины Российской империи / Л.А. Бережная [и др.]; науч. ред. М. Долбилов, А. Миллер. — Москва: Новое литературное обозрение, 2006. — 608 с.
  • Западный край // Энциклопедический словарь; изд. Ф.А. Брокгауз, И.А. Эфрон. — СПб : Тип. И.А. Эфрона, 1894. — Т. XII. — С. 247.
  • Западный край // Большая энциклопедия: Словарь общедоступных сведений по всем отраслям знания; под ред. С.Н. Южакова. — СПб : Тип. Тов-ва «Просвещение», 1902. — Т. 9. — С. 507.
  • Каппелер, А. Россия — многонациональная империя: Возникновение. История. Распад / А. Каппелер; пер. с нем. С. Червонная. — М. : Традиция, 2000. — 344 с. — ISBN 5-89493-009-Х
  • Киселев, А.А. Система управления и чиновничество белорусских губерний в конце XVIII — первой половине XIX в. / А.А. Киселев. — Минск : ВА РБ, 2007. — 172 с.
  • Коялович, М.О. Чтения по истории Западной России / М.О. Коялович. — СПб, 1884. — 341 с.
  • Липранди, А.П. «Отторженная возвратих»: Падение Польши и воссоединение Западно-Русского края / А.П. Липранди (А. Волынец). — СПб : Калашниковск. тип. А.Л. Трунова, 1893. — 80 с.
  • Лысенко, Л.М. Губернаторы и генерал-губернаторы Российской империи (XVIII – начало XX века) / Л.М. Лысенко. — М. : МПГУ, 2001. — 2-е изд. — 358 с.
  • Реклю, Э. Россия европейская и азиатская : в 2 т. / Э. Реклю. — Т. 1. Европейская Россия. До Урала. — СПб. : А. Ильин, 1883. — 700 с.
  • Столпянский, Н.П. Девять губерний Западно-Русского края в топографическом, геогностическом, статистическом, экономическом, этнографическом и историческом отношениях : (С карт. девяти губерний края) / Н.П. Столпянский. — СПб : тип. Гогенфельдена и К°, 1866. — 200 с.
  • Устрялов, Н. Русская история: в 2 ч. / Н. Устрялов. — Изд. 5-е. — Санкт-Петербург : тип. Апполона Фридрихсона, 1855. — Ч. 2. Новая история. — 600 с.
  • Шандра, В.С. Генерал-губернаторства в Україні: XIX — початок XX ст. / В.С. Шандра. — К. : НАН України, Ін-т історії України, 2005. — 427 с.
  • Шандра, В.С. Київське генерал-губернаторство (1832—1914): історія створення та діяльності, архівний комплекс і його інформативний потенціал / В.С. Шандра. — К. : НАН України, Ін-т історії України, 1999. — 144 с.
  • Шандра, В.С. Київське генерал-губернаторство / В.С. Шандра // Енциклопедія історії України. — Т. 4. — К.: Наукова думка, 2007. — С. 246—247.
  • Эркерт, Р.Ф. Взгляд на историю и этнографию западных губерний России : (с атласом) / [соч.] Полк. Р. Ф. Эркерта. — Санкт-Петербург : тип. Дома призрения малолет. бедных, 1864. — 72 с.
  • Rodkiewicz, W. Russian Nationality Policy in the Western Provinces of the Empire (1863—1905) / W. Rodkiewicz. — Lublin: Scientific Society of Lublin, 1998. — 257 s.


{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Паўднёва-Заходні край
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?