For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Паштовы вагон.

Паштовы вагон

Паштовы вагон № 1923, які курсіраваў па чыгунцы «Чыкага, Берлінгтон і Квінсі»  (англ.). Захоўваецца ў Чыгуначным музеі Ілінойса  (англ.)

Паштовы вагон — чыгуначны вагон, спецыяльна прызначаны для перавозкі паштовых адпраўленняў, іх апрацоўкі ў дарозе і абмену ў пунктах прыпынку.

Паштовы вагон звычайна прычапляецца да пасажырскага цягніка[1], або як асобная адзінка ў саставе так званых паштова-багажных цягнікоў, у якія часам могуць уключацца і пасажырскія вагоны[2][3]. Паштова-багажны цягнік спыняецца для абмену пошты на ўсіх прадугледжаных раскладам руху такога цягніка станцыях. Хуткасныя і пасажырскія цягнікі з уключанымі ў іхні састаў паштовымі вагонамі ажыццяўляюць пагрузку і выгрузку пошты толькі на буйных станцыях (вузлавых станцыях або абласных цэнтрах) або перавозяць пошту на далёкія адлегласці. На маршрутах, дле паштовыя перавозкі нязначныя, замест паштовага вагона вылучаюць адно купэ ў першым ад лакаматыва пасажырскім вагоне[1].

Сучасныя паштовыя вагоны дазваляюць ажыццяўляць апрацоўку самых розных паштовых адпраўленняў. У іх прадугледжаны ўсе неабходныя прыстасаванні для прыёму, захоўвання і апрацоўкі мяшкоў і кантэйнераў з лістамі, бандэролямі і пасылкамі, якія перасылаюцца па чыгунцы[2][3].

Першую ў свеце афіцыйную перавозку пошты ажыццявіла паштовае ведамства Вялікабрытаніі ў 1830 годзе, выкарыстаўшы прыстасаваныя для гэтага вагоны на чыгунцы Ліверпуль — Манчэстэр (англ.: Liverpool and Manchester Railway). Сартаванне пошты ў дарозе ўпершыню стала ажыццяўляцца ў Вялікабрытаніі з увядзеннем перасоўных паштовых аддзяленняў (англ.: Travelling Post Office) у 1838 годзе на чыгунцы Гранд Джанкшн  (англ.)[4][5]:472, на лініі Ліверпуль — Бірмінгем[6].

Вядома, што першы паштовы вагон з’явіўся 6 студзеня 1838 года ў Англіі і ўяўляў сабой пераабсталяваны вагон для перавозкі скаціны[2]. З верасня 1838 года пачаліся рэгулярныя рэйсы з сартаваннем пошты па ходу руху на лініі Лондан — Бірмінгем[3].

Гэты раздзел не завершаны. Вы дапаможаце праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго.

Зноскі

  1. а б Почтовый поезд // Филателистический словарь / Сост. О. Я. Басин. — М.: Связь, 1968. — 164 с.
  2. а б в Новосёлов В. А. Глава 11. Почты разные нужны, марки разные важны. Железнодорожная почта. Знакомство с филателией: Мир филателии. Смоленск: Мир м@рок; Союз филателистов России (30 кастрычніка 2008). — Электронная книга. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 12 чэрвеня 2011.
  3. а б в Klug J. Topicals: railway stamps and post offices (англ.). Refresher Course. Linn's Stamp News (18 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 9 чэрвеня 2011.
  4. Johnson P. Mail by Rail — The History of the TPO & Post Office Railway. — London: Ian Allan Publishing, 1995. — ISBN 0-7110-2385-9. (англ.)
  5. White J. H., Jr. The American Railroad Passenger Car. — Baltimore and London: Johns Hopkins University Press, 1978. (англ.)
  6. Соркин Е. Б. Почта спешит к людям. — М.: Знание, 1977. — 128 с. (Праверана 15 чэрвеня 2011)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Паштовы вагон
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?