Парэцкі сельсавет (Лідскі раён)
Парэцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Уваходзіў у | Лідскі раён |
Уключаў | 9 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Парэчча |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 чэрвеня 1965 |
Парэ́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Парэчча.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 26 чэрвеня 1965 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Беліцкага сельсавета[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: Баяры-Смалоцкія, Збляны, Краснае, Лазяны, Лайкаўшчызна, Парэчча, Пацукі, Пішчоўцы і Сідараўцы.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Парэцкі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.