For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Партрэт Грызельды Сапегі.

Партрэт Грызельды Сапегі

невядомы мастак
Партрэт Грызельды Сапегі. 1630-я гады
Матэрыял палатно
Тэхніка алей
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ-103)

Партрэт Грызельды Сапегі, прыёмнай дачкі Крыштафа Весялоўскага, работы невядомага гродзенскага мастака (1630-я г.) з'яўляецца прыкладам сармацкага партрэта.

Вырашаны ў халодных і цёплых тонах. Яны ўтвараюць гарманічную раўнавагу кампазіцыі, ператвараюць выяву ў каштоўны, нібыта ювелірны твор. Маладая жанчына паказана ў параднай зале з пышнымі заслонамі, багатым архітэктурным убраннем. Адной рукой яна абапіраецца на стол, накрыты абрусам з мудрагелістым арнаментам, у другой сціскае хустачку.

На Грызельдзе касцюм па іспанска-польскай модзе[1]. На ёй сукенка шэра-зеленаватага колеру з доўгімі вузкімі рукавамі, пашытая з серабрыстай шаўковай тканіны ва ўзор залацістых галінак і кветак. Шчыльны, падоўжаны спераду станік сукенкі з закругленым ніжнім краем спускаецца на спадніцу, якая глыбокімі складкамі ляжыць на невялікім звонападобным фартугале. З-пад спадніцы відаць наскі боцікаў. Шыю Грызельды закрывае вялікі каўнер-фрэза  (руск.), абшыты белымі і чорнымі карункамі, і нітка жэмчугу. Зверху апранута цёмная, амаль чорная сукенка-плашчык з шырокімі рукавамі да локця, тканіна якой расшыта каштоўнымі камянямі. Чорная сукенка дапаўняе касцюм і надае фігуры выразны сілуэт. Агульны ўрачысты настрой завяршаюць аксесуары. На грудзях шнуры вялікіх жамчужын, якія сашчэплены брошкаю з устаўкамі каштоўных камянёў[1]. На скронях, у вушах, на пальцах жанчыны зіхацяць каштоўныя ўпрыгажэнні, падкрэсліваючы яе становішча.

Пры ўсім багацці пластычнай мовы жывапісец застаецца ў межах вызначаных умоўнасцей, якія набліжаюцца да мясцовых традыцый, іканапісу.

Грызельда паказана на партрэце ў адзенні замужняй жанчыны, гэта значыць, што партрэт мог быць створаны ў 1632, калі яна выйшла замуж, і да 10 красавіка 1633, калі яна памерла[2].

Вывезены 8-й экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея (1966) з Дабравешчанскага касцёла манастыра брыгітак у Гродне. Рэстаўраваны ў Дзяржаўным Рускім музеі ў 1966—70. Захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (Мінск).

Зноскі

  1. а б Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5
  2. Высоцкая Н. Ф. Жывапіс барока Беларусі. — Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 42-43. — 304 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0253-9.
  • Высоцкая Н. Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў. — Мн.: Беларусь, 1980.
  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII — XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-6
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Партрэт Грызельды Сапегі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?