For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Панатынаік (стадыён).

Панатынаік (стадыён)

Стадыён «Панатынаік»
Арыгінальная назва грэч. Παναθηναϊκό στάδιο ці грэч. Καλλιμάρμαρο
Месцазнаходжанне Грэцыя Афіны
Пабудаваны 329 да н.э.
Рэканструяваны сярэдзіна XIX стагоддзя
Архітэктар Анастасіяс Метаксас[d] і Эрнст Цылер[d]
Уладальнік Урад Грэцыі
Забудоўшчык Lycurgus of Athens[d] і Herodes Atticus[d][1]
Хатняя каманда Hellenic Olympic Committee[d]
Умяшчальнасць 80 000
Сайт panathenaicstadium.gr (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Панатынаік» (у некаторых крыніцах «Панатынаікас» або «Панатынаікос», грэч. Παναθηναϊκό στάδιο; або «Калімармара», грэч. Καλλιμάρμαρο — у перакладзе «прыгожы мармуровы») — унікальны стадыён у Афінах, адзіны ў свеце, пабудаваны цалкам з мармуру (з гары Пенцелі) і з’яўляецца адным з найстарэйшых у свеце. Размешчаны ў раёне Калімармара, на ўсход ад кангрэс-хола Запіён і Нацыянальнага саду. Стадыён прайняў першыя сучасныя Алімпійскія гульні ў 1896 году. Быў адноўлены з рэшткаў старажытнага грэчаскага стадыёна.

Стыдыён Панатынаік, Афіны

У старажытныя часы стадыён быў месцам правядзення Панафінейскіх гульняў, прысвечаных заступніцы горада багіні Афіне. У эпоху класікі былі добраўпарадкаваны драўляныя лавы. Стадыён быў узведзены з мармуру ў 329 годзе да н. э. па ініцыятыве архонта Лікурга. Значнае пашырэнне і абнаўленне стадыёна адбылося ў перыяд Герода Атыка у 140 годзе н.э., тады ён меў 50 000 сядзенняў.

Спаборніцтвы па стральбе з лука на Алімпіядзе 2004 прайшлі менавіта на «Панатынаіку»

Рэшткі старажытнай пабудовы былі раскапаныя і адноўлены ў сярэдзіне XIX стагоддзе а на сродкі грэцкага патрыёта Евангеліса Запаса. Пры яго падтрымцы на стадыёне былі праведзены Алімпійскія спаборніцтвы 1870 і 1875 гадоў[2].

Другі маштабны этап работ быў ажыццёўлены ў 1895 для правядзення першых сучасных Алімпійскіх гульняў пры фінансавым садзейнічанні Георгіяса Аверофа (яго мармуровая статуя цяпер стаіць каля ўваходу). Ахвяраванні былі зроблены па запыце спадчынніка прынца Канстанціна. Адказнымі за праект былі архітэктары Анастасіяс Метаксас і Эрнст Зілер. Паколькі стадыён у сучасным выглядзе пабудаваны толькі ў пачатку адраджэння Алімпійскіх гульняў, ён быў пабудаваны па старой мадэлі (у прыватнасці, яго бегавыя дарожкі не адпавядаюць сучасным прынятым стандартам). Стадыён з 50 гарызантальнымі мармуровымі шэрагамі месціць каля 80 000 заўзятараў.

Да сярэдзіны XX стагоддзя рака Ілісас працякала прама перад уваходам на стадыён. У перыяд вясновай паводкі ракі часта здараліся паводкі, таму гэтая мясцовасць атрымала назву Жабіны востраў. Пазней яна была схаваная пад праспектам Васілія Канстанціна.

У 2004 годзе стадыён стаў адной са спартыўных арэн Афінскай Алімпіяды. Ён быў месцам правядзення спаборніцтваў па стральбе з лука.

Урачыстыя мерапрыемствы

[правіць | правіць зыходнік]

У апошнія гады, стадыён часта выкарыстоўваецца ў гонар вяртання на радзіму пераможных грэчаскіх спартсменаў, перш за ўсё зборнай Грэцыі па футболе пасля таго, як яна перамагла на Чэмпіянат Еўропы па футболе 2004, а таксама пераможцаў і прызёраў у апошніх Алімпійскіх гульнях. На стадыёне таксама адбылася цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету 1997 па лёгкай атлетыцы ў 1997 годзе пад рэжысурай кампазітара Вангеліса Папафанасіу і з выкананнем сапрана Мансерат Кабалье. Стадыён «Панатынаік» з’яўляецца месцам, дзе адбываеццы алімпійская цырымонія перадачы абслугоўвання полымя перад кожнымі Алімпійскімі гульнямі.

У рэдкіх выпадках, стадыён быў таксама выкарыстаны ў якасці месца для выбраных музычных і танцавальных выступаў. Сярод іх ўключаюць Пласіда Дамінга, Хаакін Картэс, Depeche Mode, The Cure, Дроселі, Run-DMC, Боні Тайлер, Джоан Джэта і Сакіс.

З верасня 2008 года на стадыёне адбыўся запуск вечарыны MTV Грэцыі, з гасцямі R.e.m., Kaiser Chiefs, C:Real і Габрыэла Гілмі.

Зноскі

  1. Καλλιμάρμαρο: Από τα Παναθήναια στους Ολυμπιακούς Αγώνες — 2018. Праверана 27 студзеня 2022.
  2. David C. Young The Modern Olympics — A Struggle for Revival. — The Johns Hopkins University Press, 1996. ISBN 0-8018-5374-5.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Панатынаік (стадыён)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?