For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Палеская Сеч.

Палеская Сеч

Палеская сеч
Украінская паўстанцкая армія Бульбы-Бараўца
Украінская народна-рэвалюцыйная армія
Гады існавання 19411944
Краіна Германія рэйхскамісарыят Украіна
Падпарадкаванне Урад Украінскай Народнай Рэспублікі ў выгнанні
Тып Узброеныя сілы УНР (намінальна)
Функцыя

Вядзенне баявых дзеянняў супраць:

Колькасць да 10 000 (1942)
Дыслакацыя
Заступнік Андрэй Лівіцкі
Удзел у Шапятоўская аперацыя  (укр.) (1942)

Палеская сеч, Украінская паўстанцкая армія атамана Бульбы Бараўца (УПА(а)Б-Б), Украінская народна-рэвалюцыйная армія (УНРА, з лета 1943 года) — падпольнае ваеннае фарміраванне, створанае на Палессі (Паўночная Украіна) улетку 1941 года.

Аснова арганізацыі была закладзена яшчэ ў 1940 годзе, а першы ўзброены атрад паўстаў з пачаткам нямецка-савецкай вайны ў чэрвені 1941 года. Бульбаўцы ваявалі як супраць немцаў, так і супраць савецкіх войскаў, перыядычна супрацоўнічаючы з адным з бакоў.

Найбольшага размаху Палеская сеч набыла ў 1942 годзе, калі ў яе шэрагах было ад 3-х да 10-ці тыс. ваяроў [1]. Невялікі прамежак часу паўстанцы кантралявалі частку Палесся ў раёне штаба Сечы — горада Алеўска, абвясціўшы Алеўскую рэспубліку  (укр.).

Віталь Маслоўскі, украінскі гісторык са Львова, зазначае, што асноваю для будучых атрадаў Палескай сечы сталі аддзелы ўкраінскай паліцыі, якія сфарміраваў Тарас Бульба-Баравец на Валынскім Палессі[2]. Атрады паліцаяў, названыя «Палескай сечай», ваявалі супраць рэшткі чырвонаармейцаў і малых атрадаў НКУС на поўначы Украіны. Сам Бульба-Баравец у сваіх мемуарах так апісвае паліцыю:

Наша «міліція» — це не та міліція, що її дозволяють німецькі «ортскоманданти» з розрахунку 1 міліціонер на 100 душ населення, озброєні тільки одними рушницями з забороною контакту та спільних дій міліції одного району з іншим районом. У нас в кожному більшому містечку стоїть гарнізон силою від одного до двох батальйонів, а в кожному більшому селі — щонайменше 1-2 сотні міліції з кулеметами, мінометами та з похованими гарматами. Загальним числом наша «міліція» в усьому Поліссі перевищує 10,000 вояків, не ізольованих район від району, а охоплених монолітною організацією і підпорядкованих наказам неофіційно — Головної Команди Поліської Січі УПА, а офіційно — Окружної Команди Міліції в Сарнах[3].

На першых этапах дзейнасці Палескай сечы большасць бульбаўцаў ваявалі супраць дробных савецкіх злучэнняў. Палессе лічылася бяспечным месцам для ўкраінскіх паўстанцаў, бо немцы ставіліся да іх нейтральна, а савецкія партызаны толькі пачыналі сваю дзейнасць. Тарас Бульба-Баравец патрабаваў ад немцаў прызнання Палескай Сачы як асобнай нацыянальнай арміі. Немцы адмовіліся, аргументуючы гэта тым, што яны не маюць на гэта права і загаду ад камандавання Вермахта. Таму генерал Кітынгер дазволіў стварыць толькі паўваеннае фарміраванне з пашыранымі, у параўнанні з міліцыяй іншых раёнаў, правамі. Камандаванне Палескай Сечы гэта задаволіла, бо яны атрымалі поўную свабоду дзеянняў у вызначаным раёне.

Да Палескай сечы далучалася ўсё больш і больш мясцовага люду, што жадалі бараніць сваю зямлю і гаспадарку ад захопнікаў. Галоўнае камандаванне Палескай Сечы стварыла некалькі вышкальных цэнтраў пры сваіх гарнізонах у падкантрольных ім мястэчках.

Першыя збройныя акцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя збройныя акцыі Палескай сечы абмежаваліся дзеяннямі супраць разбітых рэшткаў Чырвонай Арміі. Паводле ўспамінаў Бульбы-Бараўца «Саветы імгненна, у паніцы пакінулі нашыя землі, а супраць немцаў ваяваць было зарана»[4]. Такая больш-менш спакойная сітуацыя на Палессі дазволіла Бараўцу заняцца ўнутранымі справамі Палескай сечы.

Рыхтуючыся да актыўных баявых дзеянняў супраць савецкіх партызанаў, Бульба-Баравец адаслаў да Беларускай народнай самаабароны дэлегацыю на чале з харунжым Пятром Даўмацюком-Налівайкам. Беларуская народная самаахова была падобна да Палескай Сечы: беларусы прагнулі здабыць незалежнасць з дапамогай Германіі. Камандаванне Беларускай самаабароны ўхваліла план бульбаўцаў наконт супольных баявых дзеянняў супраць савецкай партызанкі. Аддзеламі Беларускай самаабароны камандаваў капітан Усевалад Родзька і яго заступнік паручнік Міхал Вітушка. Яны дзейнічалі пад палітычным кіраўніцтвам прафесара Радаслава Астроўскага, які пазней быў абраны прэзідэнтам Беларускай цэнтральнай рады.

Аднак перад Палескай Сечай паўстала вялікая праблема — брак каманднага складу. Каб вырашыць гэту праблему, пад канец ліпеня Тарас Бульба-Баравец адпраўляецца на перамовы з Арганізацыяй украінскіх нацыяналістаў Сцяпана Бандэры. Аднак бандэраўцы паставілі непрымальныя для Бульбы-Бараўца ўмовы: падпарадкаванне Палескай сечы Галоўнаму штабу АУН(б). Не знайшоўшы агульнай мовы з бандэраўцамі, Тарас Бульба накіраваўся ў палітычны штаб АУН Мельніка. Там пасля трохдзённых перамоў была складзена дамова з васьмі пунктаў пра наладжанне стасункаў і цеснае супрацоўніцтва між УПА Тараса Бульбы і АУН Мельніка. Аднак АУН магла выступаць толькі як саюзнік паўстанцкай арміі, а не як камандный цэнтр. Пад час перамоў да Палескай сечы зголосилося 10 старшыняў і падстаршыняў.

Прыбыўшы ў Роўнае 5 жніўня 1941 года, Тарас Бульба сустрэўся з палкоўнікам Пятром Дзячэнкам, колішнім камандоўцам Чорных запарожцаў, і палкоўнікам Іванам Трэйкам  (укр.). З імі Тарас Бульба склаў дамову, аналагічную той, якую ўклаў з АУН(м). Дзякуючы супрацы з колішнімі афіцэрамі Арміі УНР і з вядомым ва Украіне Пятром Дзячэнкам у Палескай сечы падняўся баявы дух, а войскі атрымалі лепшы вышкал.

Першай мэтай перад Палескай сеччу цяпер стаяла вызваленне Алеўска ад савецкіх войскаў. Узяцце Алеўска было нялёгкай справай, бо падрыхтоўка і ўзбраенне Палескай сечы ў параўнанне з рэгулярнымі часткамі Чырвонай арміі значна прайгравала.

20 жніўня быў распачаты наступ на пазіцыі савецкіх войскаў на Палессі. Сілы Палескай сечы падрыхтавалі 10-15 тыс. ваяроў разам з часткамі Беларускай самааховы[4]. Паколькі савецкія войскі мелі перавагу ў тэхніцы і падрыхтоўцы, бульбаўцы не ўступалі ў адкрыты бой, а дзейнічалі окремими загонами. Атакуючы ўночы, яны наносілі ворагу цяжкія страты і хутка адступалі. 21 жніўня Алеўск быў узяты. Да канца жніўня савецкія войскі былі адкінуты з Палесся.

Зноскі

  1. Існуюць некалькі версій пра дакладную колькасць «бульбаўцаў»:
    • Паводле сцверджання самага Тараса Бульбы-Бараўца — 10 тыс. [1] Архівавана 17 снежня 2007.
    • Паводле дакладное запіскі камандоўцы савецкіх партызанаў В. Бегму — 6 тыс. [2]
    • Паводле звестак Службы бяспекі Украіны — каля 3-х тысяч [3] Архівавана 28 студзеня 2012.
  2. Віталій Масловський: З ким і проти кого воювали українські націоналісти в роки Другої світової війни. Ст. 72 Архівавана 16 снежня 2008.
  3. Тарас Бульба: Армія без держави. Архівавана 23 сакавіка 2009.
  4. а б Тарас Бульба-Баравец: Армія без Дзяржавы Архівавана 23 сакавіка 2009. (укр.)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Палеская Сеч
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?