For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Пажарны аўтамабіль.

Пажарны аўтамабіль

Пажарны аўтамабіль на шасі МАЗ-5337.

Пажарны аўтамабіль — аўтамабіль са спецыяльным абсталяваннем для тушэння пажараў, а таксама для выканання спецыяльных і дапаможных работ. Дастаўляе да месца пажару баявы разлік, вогнетушыльныя рэчывы, пажарна-тэхнічны, аварыйна-выратавальны і іншы рыштунак.

Пажарныя аўтамабілі падзяляюцца на асноўныя, спецыяльныя і дапаможныя.

Да асноўных адносяцца пажарныя аўтамабілі прызначаныя для непасрэднага тушэння пажару — падачы ў зону гарэння вогнетушыльных рэчываў (вады, пены, парашкоў, газаў і іншых).

Агульнага выкарыстання

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтацыстэрны абсталёўваюцца пажарнымі помпамі высокага і нізкага ціску, ёмістасцямі для вады і пенаўтваральніка, пажарна-тэхнічным і аварыйна-выратавальным абсталяваннем. Аўтапомпы і помпава-рукаўныя машыны выкарыстоўваюцца пры заборы вады з вадаёмаў разам з цыстэрнамі або асобна.

Мэтавага выкарыстання

[правіць | правіць зыходнік]
  • Пажарныя помпавыя станцыі
  • Пеннага пажаратушэння
  • Парашковага тушэння
  • Камбінаванага тушэння
  • Газавага пажаратушэння
  • Газавадзянога тушэння
Аэрадромны пажарны аўтамабіль.
  • Аэрадромныя. Бываюць стартавыя (базіруюцца паблізу ўзлётнай паласы) і асноўныя (выязджаюць па сігнале трывогі).

Да спецыяльных пажарных аўтамабіляў адносяцца аўтадрабіны, аўтапад’ёмнікі, аўтамабілі газадымаахоўнай службы, сувязі і асвятлення, тэхнічнай службы, рукаўныя і штабныя.

Аўтадрабіны на шасі ЗІЛ-131.

Аўтамабільныя пажарныя драбіны прызначаны для дастаўкі баявога разліку, падымання пажарнага абсталявання або грузаў на вышыню, эвакуацыі людзей. Могуць выкарыстоўвацца для падачы вогнетушыльных сродкаў у ачаг гарэння ручнымі або лафетнымі стваламі ад знешняй помпавай устаноўкі, асвятлення месца пажару пражэктарамі. На верхнім калене можа ўстанаўлівацца лафетны ствол ці трубаправод з пенагенератарам, на драбіне — ліфт (люлька) для хуткага падымання або спуску людзей.

Дапаможныя пажарныя аўтамабілі: аўтапалівазапраўшчыкі, перасоўныя рамонтныя майстэрні, аўтамабілі-лабараторыі, аўтобусы, грузавыя аўтамабілі, аўтамабілі хуткага рэагавання.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Пажарны аўтамабіль
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?