For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Пагоня (газета, 1992).

Пагоня (газета, 1992)

«Пагоня»
Арыгінальная
назва
Пагоня
Тып штотыднёвая газета[d]
Заснавана 25 сакавіка 1992
Спыненне публікацый 2001
Мова беларуская

«Пагоня» — штотыднёвая газета на беларускай мове. Выходзіла з 25 сакавіка 1992 да 12 лістапада 2001 года ў Гродне.

Гісторыя выдання

Была зарэгістраваная ў чэрвені 1991 года тагчасным дэпутатам Вярхоўнага савета БССР. Выдавалася культурна-асветніцкім фондам «Бацькаўшчына». Рэдактарам «нулявога» нумара, які выйшаў у 1992 годзе адмыслова да 25 сакавіка, быў журналіст і пісьменнік Сяргей Астраўцоў. Ён жа наладзіў рэгулярны выпуск са жніўня 1992 года[1]. З 1995 года галоўным рэдактарам быў Мікола Маркевіч.

У першыя гады існавання, калі старшынёй Гродзенскага гарвыканкама быў Сямён Домаш, рэдакцыя газеты знаходзілася ў памяшканнях гарвыканкама на вуглу вуліц Савецкай і Дамініканскай[2]. Пазней пераехала на вуліцу Маркса.

У час прэзідэнцкіх выбараў 1994 года газета падтрымлівала Зянона Пазняка, востра крытыкавала Аляксандра Лукашэнку. Першай з беларускіх СМІ змясціла даклад дэпутата Сяргея Антончыка пра карупцыю ў асяроддзі Аляксандра Лукашэнкі. Займалася гучнымі мясцовымі справамі, такімі як карупцыйны складнік у няўдалай рэстаўрацыі Дома купца Мураўёва ў Гродне[3].

У 1995 годзе папулярнасць газеты расла і яе наклад павялічыўся да 10 000 асобнікаў. З 1997 года выходзіла два разы на тыдзень. З 1998 выдаваўся дадатак «Маю Права». З лета 1999 газета ізноў пачала выдавацца раз на тыдзень, наклад знізіўся да 7 000 асобнікаў[4].

У газеце працавалі вядомыя гродзенскія журналісты Павел Мажэйка[5], Вітаўт Руднік, Юрый Гумянюк[6], Юлія Дарашкевіч, Андрэй Мялешка, Уладзімір Хільмановіч, Зміцер Кісель, Міхал Карневіч, Алена Раўбецкая і іншыя.

Рэпрэсіі і ліквідацыя газеты

За змест некалькіх публікацый газета была закрытая 12 лістапада 2001 суддзём Вышэйшага Гаспадарчага суда Валерыем Жандаравым у выніку позвы Гродзенскай пракуратуры.

Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч і журналіст Павел Мажэйка ў 2002 годзе былі асуджаны за «паклёп на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з абвінавачаннем яго ў здзяйсненні асабліва цяжкіх злачынстваў» і сталі аднымі з першы палітвязняў у незалежнай Беларусі. Працэс некалькі разоў адкладаўся, бо суд не адважваўся распачынаць пасяджэнне, калі да будынка суда сцякаліся сотні людзей: праваабаронцаў, айчынных і замежных журналістаў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу[7].

У Гродне ў многіх месцах вясной 2002 года з'яўляліся графіці ў падтрымку Маркевіча і Мажэйкі. Праходзілі акцыі салідарнасці. 1 красавіка каля будынка аблвыканкама адбыўся несанкцыянаваны пікет у абарону Маркевіча і Мажэйкі. Удзельнікі пікету трымалі ў руках плакаты з лозунгамі : «Мажэйка, Маркевіч – хто наступны?», «Свабода = Свабода слова», «Разам за ПАГОНЮ!». 5 красавіка адбыліся пікеты каля аблвыканкама і на плошчы Савецкай. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках транспаранты: «Рукі прэч ад Маркевіча і Мажэйкі», «Быў бы журналіст – камера будзе», «Я таксама пішу праўду пра прэзідэнта. Я наступны?». Удзельнікі некаторых пікетаў былі затрыманыя і асуджаныя да адміністрацыйнага арышту[7][8].

Мікола Маркевіч быў асуджаны на 1,5 года абмежавання волі, Павел Мажэйка – да 1 году абмежавання волі (вырак суду прысуджаў кожнаму на год больш, але тэрмін адразу быў скарочаны ў межах аб'яўленай тады амністыі)[9].

Пасля ліквідацыі папяровага выдання Мікола Маркевіч некалькі гадоў кіраваў інтэрнэт-сайтам «Пагоня».

Зноскі

  1. Сяргей Астраўцоў: Наш час – гэта час не чытання, а глядзення ў маленькі экран і руха пальцамі па ім . Hrodna.life (4 лютага 2024). Праверана 4 лютага 2024.
  2. Свабода, Радыё. «Ён быў найлепшым з усіх прэтэндэнтаў на прэзыдэнта». Сямёна Домаша ўзгадвае Аляксандар Мілінкевіч . Радыё Свабода (9 лютага 2019). Праверана 4 лютага 2024.
  3. Дом купца Мураўёва: рамонт даўжынёю ў 20 гадоў . Hrodna.life (4 лютага 2024). Праверана 4 лютага 2024.
  4. Пагоня 0 (1) 1992 . Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org. Праверана 4 лютага 2024.
  5. Рабіў Гродна горадам, якім хочацца ганарыцца. Чым вядомы журналіст і актывіст Павел Мажэйка, які зараз у СІЗА . Hrodna.life (9 верасня 2022). Праверана 4 лютага 2024.
  6. 6 гадоў таму ў Гродне загінуў паэт і журналіст Юрый Гумянюк: яго ўзгадваюць сябры і блізкія . Hrodna.life (4 лютага 2024). Праверана 4 лютага 2024.
  7. а б Агляд-хроніка парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2002 годзе.
  8. Вітаўт Руднік: Ісці ў незалежную журналістыку не кожны захоча і не кожнага мама пусціць . Hrodna.life (4 лютага 2024). Праверана 4 лютага 2024.
  9. Рэканструкцыя стадыёна, губернатар на лыжах, асуджаны міліцыянт. Чым жыў Гродна 20 гадоў таму . Hrodna.life (4 лютага 2024). Праверана 4 лютага 2024.

Спасылкі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Пагоня (газета, 1992)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?