For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Павел Андрэевіч Паўлаў.

Павел Андрэевіч Паўлаў

Павел Андрэевіч Паўлаў
Дата нараджэння 19 лютага 1892(1892-02-19) ці 2 сакавіка 1892(1892-03-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 1924(1924-07-18)[1] (32 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Бітвы/войны

Павел Андрэевіч Паўлаў (руск.: Павел Андреевич Павлов; 19 лютага 1892(1892-02-19) ці 2 сакавіка 1892(1892-03-02), Тыфліс[1]18 ліпеня 1924(1924-07-18)[1], Гуандун) — савецкі военачальнік, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай вайны. Двойчы Красназнаменец.

Нарадзіўся ў сям’і афіцэра. Бацька — генерал-лейтэнант царскай арміі Андрэй Паўлавіч Паўлаў. Маці — Анастасія Аляксандраўна Хацяінцава.

Вучыўся ў тыфліскім кадэцкім корпусе. Будучы студэнтам Пецярбургскага політэхнічнага інстытута (1909—14), двойчы арыштоўваўся (у 1910—11 і 1914) за рэвалюцыйную дзейнасць. Выключаны з інстытута, і як ваеннаабавязаны, прызваны ў армію. Як чалавек з вышэйшай адукацыяй і сын генерала накіраваны ў Паўлаўскае вучылішча, але па прадстаўленні жандарскага ўпраўлення яму было адмоўлена ў прыёме.

З 1914 года ў арміі, скончыў Араніенбаўмскую школу прапаршчыкаў (1915), удзельнік Першай сусветнай вайны, штабс-капітан лейб-гвардыі Валынскага палка. У чэрвені 1915 года паранены ў грудзі навылёт. У ліпені 1916 года атрымаў асколачнае раненне ў нагу. У кастрычніку 1916 года разрывам ружэйнай гранаты цяжка паранены ў галаву і атрымаў агульную кантузію.

У 1917 годзе член камітэтаў (ад палкавога да франтавога). У 1918 годзе камандаваў партызанскім атрадам у баях з нямецкімі акупантамі і гетманшчынай. У студзені 1919 годзе ўступіў у РКП (б). У сакавіку кіраваў разгромам атрадаў Ганчара пад Фасцівам і падаўленнем паўстання ў Белай Царкве. Вёў барацьбу з атрадамі Зялёнага, Сакалоўскага і інш. Потым Кіеўскі губернскі ваенны кіраўнік, у жніўні камандаваў Правабярэжнай групай 12-й арміі. У верасні—лістападзе камандаваў асобнай стралковай брыгады ў складзе ўдарнай групы Паўднёвага фронту. Са снежня 1919 да 1921 паспяхова камандаваў брыгадай і дывізіяй у баях супраць урангелеўцаў, махноўцаў і антонаўшчыны.

У 1922 і 1923—24 удзельнічаў у барацьбе з басмачамі ў Сярэдняй Азіі. У сакавіку—кастрычніку 1922 года — памочнік камандуючага, затым камандуючы Бухарскай групай войск.

У кастрычніку 1922 адкліканы ў Маскву на вучобу ў вышэйшыя акадэмічныя курсы РСЧА з адначасовым прызначэннем начальнікам і камісарам школы «Выстрал». З сакавіка 1923 па красавік 1924 года камандзір і камісар 13-га стралковага корпуса, створанага для ліквідацыі басмацтва ва Усходняй Бухары.

У красавіку 1924 года камандзіраваны савецкім урадам у Кітай да Сунь Ятсена ў якасці галоўнага ваеннага саветніка (працаваў пад прозвішчам Говараў). Правёў шэраг мерапрыемстваў па ўмацаванні кітайскай арміі. Загінуў пры пераправе праз р. Дунцзян (патануў, спатыкнуўшыся пры пераходзе з катэры на паром). Урна з прахам дастаўлена ў Маскву. Пахаваны на Камуністычнай пляцоўцы Ваганькаўскіх могілак.

  • Быков Д. В. Комкор Павлов. — М., 1965.
  • Зевелев А. И., Поляков Ю. А., Чугунов А. И. Басмачество: возникновение, сущность, крах. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1981.
  • Черепанов А. И. Записки военного советника в Китае. — М.: Наука, 1964.
  • "Красная звезда", 16, 19 декабря 1924 года (некролог)
  1. а б в г Павлов Павел Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Герои Гражданской войны. Павлов Павел Андреевич. // Военно-исторический журнал. — 1972. — № 8. — С.42-43.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Павел Андрэевіч Паўлаў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?