For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай.

Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай

Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
руск.: орден Креста преподобной Евфросинии Полоцкой
I ступені
Апісанне ўзнагароды
II ступені
Выява другой ступені ўзнагароды
Арыгінальная назва руск.: орден Креста преподобной Евфросинии Полоцкой
Краіна  Беларусь
Тып Ордэн Беларускай праваслаўнай царквы
Кім уручаецца БПЦ
Дата заснавання 29 верасня 1998
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Малодшая Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага

Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (руск.: орден Креста преподобной Евфросинии Полоцкой) — найвышэйшая ўзнагарода Беларускай праваслаўнай царквы. Заснаваны па блаславенні Найсвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія II 29 верасня 1998 года на паставе рашэння Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 23 верасня 1998 года як найвышэйшая ўзнагарода Беларускага Экзархата. З імем прападобнай Ефрасінні Полацкай звязаны падзвіжніцкія працы па стварэнні манастыроў, праваслаўнага манаства і духоўнай асветы на зямлі Беларусі.

Статут ордэна

[правіць | правіць зыходнік]

Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай мае дзве ступені:

  • Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені;
  • Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай II ступені.

Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай носіцца на правай баку грудзей і размяшчаецца перад ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага.

Ордэнам узнагароджваюцца дзяржаўныя, грамадскія і рэлігійныя дзеячы, іерархі, клірыкі, манахі і прыхаджанне Беларускай Праваслаўнай Царквы:

  • за шматгадовую і актыўную духоўна-асветніцкую, катэхізічную і місіянерскую дзейнасць;
  • за шматгадовую выкладчыцкую дзейнасць у духоўных школах Беларускага Экзархата;
  • за шматгадовую і паспяховую дзейнасць па аднаўленні і рэстаўрацыі манастыроў і храмаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, працу па напісанні абразоў і царкоўным дойлідстве, дзейнасць па вяртанні і аднаўленні гістарычных царкоўных аб’ектаў;
  • за дабрачынную дапамогу, накіраваную на аднаўленне Праваслаўных святынь;
  • за адраджэнне царкоўных рамёстваў, развіццё харавога пеўчага мастацтва.

Пярэдні бок (аверс) ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені мае выпуклую форму і ўяўляе сабой раўнаканцовы крыж з пашыранымі канцамі, якія абмежаваны паралельнымі бэлькамі па 20 мм кожная. Канцы крыжа пакрыты белай эмаллю. Кожны яго канец на вуглах бэлек упрыгожаны двума залацістымі шарыкамі. Памер крыжа 54x54 мм. Паміж канцамі крыжа выступаюць залацістыя канеліраваныя прамяні, з якіх сярэднія, шырэйшыя, нясуць на сабе па два чырвоныя штучныя камяні (рубіны). Цэнтр крыжа займае круглы накладны медальён, дыяметрам 30 мм, пакрыты белай эмаллю і аблямаваны кольцам з арэолам з дэкаратыўных рысачак. На медальён накладаецца рэльефная пазалочаная выява крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай. Крыж упрыгожаны дзевяццю маленечкімі эмалевымі кропкамі. Вышыня крыжа 30 мм.

Ордэн II ступені мае пасярэбраныя канеліраваныя прамяні, на якіх па два сінія камяні (лазурыты).

Рэверс ордэна плоскі і чысты, увагнуць з люстраным адлюстраваннем рэльефу пярэдняга боку (аверса). Мацуецца ордэн да адзення гарызантальнай шпількай. Даўжыня гарызантальнай шпількі — 30 мм. Пры мацаванні ордэна гарызантальнай шпількай бачныя два штыфты мацавання накладнога крыжа. На ніжнім канцы крыжа гравіруецца парадкавы нумар.

Да ордэна прыкладаецца грамата фармату АЗ у развароце (297x420 мм).

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?