For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ніна Рычы.

Ніна Рычы

Ніна Рычы
фр.: Nina Ricci
Імя пры нараджэнні фр.: Maria Nielli
Род дзейнасці гранд-куцюр’е, мадэльер
Дата нараджэння 14 студзеня 1883(1883-01-14)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 лістапада 1970(1970-11-29)[2] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Luigi Ricci[d]
Дзеці Robert Ricci[d]
Месца працы
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ні́на Ры́чы (італ.: Nina Ricci), народжаная Марыя-Адэлаіда Нэі (фр.: Maria Adélaide Nielli, 14 студзеня 1883, Турын, Італія — 30 лістапада 1970, Францыя) — французскі мадэльер італьянскага паходжання, заснавальніца дома высокай моды Nina Ricci.

Марыя-Адэлаіда Нэі нарадзілася ў Турыне ў 1883 годзе ў сям’і шаўца. Калі дзяўчынцы было пяць гадоў, сям’я пераехала ў Фларэнцыю, а ў 1895 годзе, калі ёй споўнілася дванаццаць — у Парыж. Бацька, які памёр у Монтэ-Карла, пакінуў сям’ю без грошай. З трынаццаці гадоў Адэлаіда разам з маці працавала ў галантарэйнай краме, тады ж яна пачала вучыцца краўцоўскаму майстэрству. Пачынаючы з дзяўчынкі «на пасылках» і затым малодшай мадысткі, да васямнаццаці гадоў яна стала старэйшай мадысткай, да дваццаці гадоў у яе ў падпарадкаванні ўжо былі свае вучаніцы і швачкі.

У 1904 годзе яна выйшла замуж за кветачніка Луіджы Рычы і ўзяла прозвішча мужа. У мужа і жонкі нарадзіўся сын Рабер, аднак шлюб быў нядоўгім — яна засталася з сынам адна, Ніна самастойна зарабляла на жыццё.

У 1908 годзе яна паступіла на працу ў дом моды «Рафэн», дзе прапрацавала на працягу 20 гадоў; праз нейкі час яна стала партнёрам па бізнесе і яе імя ўвайшло ў назву дома. Пасля смерці мадэльера ў 1929 годзе модны дом Raffin et Ricci быў зачынены і Ніна не збіралася працягваць справу. Аднак у пачатку 1930-х гадоў, на фоне фінансавага крызісу, яе сын Рабер вырашыў пакінуць сваю працу і ўгаварыў маці адкрыць уласнае атэлье. Дом Nina Ricci адкрыўся ў 1932 годзе ў 1-й акрузе Парыжа па адрасе вуліца Капуцынак, дом № 20.

Да гэтага часу пяцідзесяцігадовая Ніна Рычы ўжо зарабіла пэўную рэпутацыю. Ва ўласным доме моды яна нязменна прытрымлівалася рамантычнага, поўнага пяшчоты і жаноцкасці стылю — роўна пазбягаючы як яркіх эксперыментаў, так і стрыманага мінімалізму; яе сукенкі заўсёды заставаліся ў рамках прыстойнасці. Такі падыход карыстаўся попытам у прадстаўніц буйной буржуазіі, адзенне якіх павінна была дэманстраваць не столькі раскошу, колькі стрыманую элегантнасць. Ніна любіла ўзоры і далікатныя фарбы, лейтматывам яе работ былі кветкі — вышытыя, нашытыя ў выглядзе аплікацыі або прысутныя ў малюнку тканіны. У адрозненне ад шматлікіх іншых мадэльераў, яна ніколі не малявала эскізаў, але самастойна падколвала тканіны на манекене ці непасрэдна на манекеншчыцы.

Дом моды імкліва развіваўся: пачаўшы са штата ў сорак служачых, у 1939 годзе Ніна змагла наняць ужо чатырыста пяцьдзесят швачак. Неўзабаве атэлье займала адзінаццаць паверхаў у трох будынках, у тым ліку аддзел аксесуараў і вырабаў са скуры. У 1940 годзе Рабер засяродзіўся на бізнэсе маці, у 1945 годзе ён стаў дырэктарам кампаніі. У 1950-х гадах Ніна Рычы паступова адышла ад спраў, да 1959 года канчаткова выйшаўшы на пенсію.

Ніна Рычы памерла 29 лістапада 1970 года ва ўзросце 87 гадоў. Яе сын Рабер Рычы памёр у 1988 годзе, пасля чаго кампанію ўзначаліў член сям’і Жыль Фуш; у 1998 годзе яна была перапрададзена.

Зноскі

  1. Maria Adélaïde Giuseppa Morel // Léonore databaseministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Nina Ricci // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://actu.fr/insolite/toussaint-quelles-sont-les-celebrites-enterrees-en-essonne_46091418.html
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ніна Рычы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?