For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ніна Іосіфаўна Мацяш.

Ніна Іосіфаўна Мацяш

Ніна Іосіфаўна Мацяш
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 верасня 1943(1943-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 снежня 2008(2008-12-19) (65 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчыца, паэтка, пісьменніца, дзіцячая пісьменніца, television writer
Гады творчасці з 1962
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Ніна Іосіфаўна Мацяш (20 верасня 1943, в. Нівы, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць — 19 снежня 2008, Белаазёрск) — беларуская паэтэса і перакладчыца. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).

Нарадзілася 20 верасня 1943 года ў в. в. Нівы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

Скончыла Бярозаўскую сярэднюю школу (1960), паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З-за хваробы вымушана была ўзяць акадэмічны адпачынак (скончыла інстытут у 1966). У 1973—1977 гадах працавала выкладчыцай нямецкай мовы ў Белаазёрскай прафесійна-тэхнічнай навучальні. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1971).

Дэбютавала вершам у 1962 годзе (бярозаўская раённая газета «Маяк камунізму» і «Во славу Родины»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Агонь» (1970), «Удзячнасць» (вершы і паэма, 1973), «Ралля суровая» (вершы і пераклады, 1976), «Прыручэнне вясны» (1979), «Поўны келіх» (1982), «Жнівень» (1985), «Паварот на лета» (выбранае, 1986), «Шчаслівай долю назаві» (1990) і казак «Два браты і сякера» (1975), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» (1982).

Напісала п’есы для тэатра лялек «Прыгоды трох парасят» (пастаўлена ў 1976), «Крок у бессмяротнасць» (пастаўлена ў 1977), тэлесцэнарыі пра творчасць В. Бялыніцкага-Бірулі «Пясняр роднай прыроды» (пастаўлены ў 1978) і Р. Кента «Гэта я, госпадзі» (пастаўлены ў 1980).

Перакладала з нямецкай, французскай, польскай, украінскай. У яе перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі Ж. Аліўе «У краіне індзейцаў» (1973), А. Гаўрылюка «Песня з Бярозы» (1979), Ж. Сіменона «Першая справа Мегрэ» (1982), А. дэ Сент-Экзюперы «Планета людзей» (1984) і «Маленькі прынц» (1989), навелы Г. дэ Мапасана (1987), паэма «Маруся Чурай» Л. Кастэнка (1989), вершы Віславы Шымборскай.

Узнагароджана медалямі. Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя А. Куляшова (1984) за «Паэму жніва», прэміі Усебеларускага фестывалю моладзі, прысвечанага 50-годдзю ЛКСМБ (1970) за вершы аб моладзі, Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2009, пасмяротна) за зборнік «У прыгаршчах ветру».

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Выбраныя творы / Ніна Мацяш; уклад. і камент. Уладзіміра Васілевіча і Галіны Скарыны; прадм. Генадзя Праневіча. — Мн.: Беларуская навука, 2015. — 605 с. : [4] л. іл. — (Беларускі кнігазбор: БК. Серыя I, Мастацкая літаратура). — ISBN 978-985-08-1845-4.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ніна Іосіфаўна Мацяш
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?