For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Няпарны шаўкапрад.

Няпарны шаўкапрад

Няпарны шаўкапрад
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lymantria dispar Linnaeus, 1758

Сінонімы
  • Phalaena dispar Linnaeus, 1758

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  709249
NCBI  13123
EOL  860845

Няпарны шаўкапрад[1], Няпарны прадзільнік[2] (Lymantria dispar) — матыль сямейства ваўнянак.

Самка
Самец

Палавы дымарфізм моцна выяўлены (адсюль назва). Самкі большыя за самцоў. У самкі крылы (размах 5,5—9 см) і грудзі брудна-белыя; брушка тоўстае, на канцы з жоўта-бурымі валаскамі; вусікі пілаватыя, чорныя. У самца пярэднія крылы (размах 3,5—5 см) шэра-бурыя, заднія (і грудзі) бурыя, з цёмным краем; брушха тонкае, з кутасікам на канцы; вусікі перыстыя, чорна-бурыя. Крылы з плямістымі (акрамя задніх у самцоў) светлымі махрамі, пярэднія з некалькімі цёмнымі звілістымі ці перарывістымі папярочнымі лініямі.

Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы, Паўночнай Афрыцы.

Вусень

Яйцы круглыя, светла-жоўтага колеру. У час распускання пупышак з яец пачынаюць вылуплівацца вусені, якія жывяцца лісцем, бутонамі і кветкамі. Вусені даўжынёй 45—75 мм, шэра-бурыя, з 3 падоўжнымі жоўтымі лініямі, сінімі і чырвонымі валасістымі бародаўкамі, кормяцца лісцем, кветкамі. Кукалкі чырвона- ці чорна-бурыя, з валаскамі.

Генерацыя аднагадовая. Маладыя лічынкі могуць пераносіцца ветрам на даволі вялікія адлегласці. У канцы свайго развіцця лічынка акукліваецца ў кокане паміж лісцем ці ў трэшчынах кары. У ліпені—жніўні пачынаецца вылет матылькоў. Зімуюць вусені ў абалонках яец.

Шкоднік больш як 300 відаў раслін, пераважна лясных лісцевых і пладовых дрэў. Наносіць шкоду яблыні, грушы, сліве і іншым пладовым дрэвам.

Меры барацьбы: саскрабанне з штамбаў дрэў кладак яец і іх знішчэнне; у перыяд адасаблення бутонаў апрацоўка біялагічнымі або хімічнымі сродкамі.

Зноскі

  1. Няпарны шаўкапрад // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 36
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Ocneria dispar
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Няпарны шаўкапрад
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?