For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Наталля Сяргееўна Гардзіенка.

Наталля Сяргееўна Гардзіенка

Наталля Сяргееўна Гардзіенка
Дата нараджэння 6 ліпеня 1977(1977-07-06) (47 гадоў) ці 1977[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, архівістка
Навуковая сфера гісторыя[2] і архівазнаўства[d][2]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Наталля Сяргееўна Гардзіе́нка, па нараджэнні Арлова (нар. 6 ліпеня 1977, Мінск) — беларуская гісторык, архівіст. Кандыдат гістарычных навук (2003).

Вучылася ў школах Мінска, Саны (Емен), Ліды. Скончыла Ліцэй БДУ. У 1994 годзе паступіла на гістарычны факультэт БДУ, спецыялізавалася на кафедры Гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў, займалася беларускай гісторыяй XVIII стагоддзя. Па сканчэнні ўніверсітэта, некалькі месяцаў працавала настаўніцай гісторыі ў мінскай школе. У 1999 годзе паступіла ў аспірантуру БДУ, у 2003 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Становішча жанчыны-шляхцянкі ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII ст.»[3].

Працавала выкладчыцай кафедры гуманітарных дысцыплін у Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі, з 2004 года — дэкан факультэта, з 2010 года — прарэктар па вучэбнай працы. З 2011 года дацэнт кафедры ў Інстытуце парламентарызму і прадпрымальніцтва. Намеснік дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (2015—2023)[3].

Ад імя Беларускага гістарычнага таварыства падпісала ліст з пратэстам супраць затрымання 25 кастрычніка 2020 года гісторыка Алеся Краўцэвіча, які прыйшоў на акцыю, патрабуючы адстаўкі Лукашэнкі, вызвалення палітзняволеных і расследавання злачынстваў супраць мірных пратэстоўцаў[4].

З 2002 года займаецца гісторыяй беларускай эміграцыі. Аўтар кніг «Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары» (Мінск, 2004), «Беларусы ў Вялікабрытаніі» (Мінск, 2010), «Рада БНР: Падзеі. Дакументы. Асобы» (разам з Лявонам Юрэвічам, Мінск, 2013) і каля 100 артыкулаў.

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Сябра управы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў. З 2004 года адказная рэдактарка альманаха «Запісы Беларускага інстытута навукі і мастацтва». Удзельнічае ў рэдагаванні выданняў кніг серый «Беларуская мемуарная бібліятэка», «Бібліятэка Бацькаўшчыны», «Галасы Айчыны».

Узнагароджана медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].

  1. Czech National Authority Database Праверана 30 верасня 2023.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 4 кастрычніка 2023.
  3. а б Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2022. Праверана 25 сакавіка 2023.
  4. Гісторыкі выступілі са зваротам з нагоды затрымання Алеся Краўцэвіча Архівавана 15 студзеня 2024.. 26.10.2020 // Наша Ніва
  5. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Наталля Сяргееўна Гардзіенка
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?