For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Наркамаўка.

Наркамаўка

Нарка́маўка, пачаткова нарко́маўка — назва, прыдуманая Вінцуком Вячоркам для азначэння нормы беларускай мовы, рэгуляванай Інстытутам мовазнаўства НАН Беларусі[1]. Паходзіць ад скарочанай назвы Народнага камісарыята асветы (міністэрства) у БССР («наркамат» з «народны камісарыят») у часы рэформы граматыкі 1933 года. Назва ацэначная, пераважна ўжываецца і распаўсюджваецца прыхільнікамі альтэрнатыўнай моўнай нормы («тарашкевіцы» і яе варыянтаў); сустракаецца таксама ў іншых крыніцах. У акадэмічнай, гэта значыць навуковай тэрміналогіі не ўжываецца.

Назва ўжываецца прыхільнікамі альтэрнатыўнай літаратурнай нормы найчасцей з адмоўнай канатацыяй «савецкасці, ідэалагічнасці, русіфікаванасці»[2]; у аўтараў, не ўвязаных непасрэдна ў процістаянне дзвюх літаратурных нормаў, гэтая назва сустракаецца як умоўная, узятая ў двукоссі або з агаворкай «так званая „наркамаўка“»[3][4].

У некаторай літаратуры таксама можна сустрэць больш нейтральную мянушку чарнушэ́віца, паводле імя народнага камісара асветы Дзмітрыя Чарнушэвіча[5][6].

Класік беларускай паэзіі Алесь Разанаў называў мянушку «наркамаўка» знявагай да ўсёй мовы і жартаўліва прапаноўваў, захоўваючы той жа гукарад, вымаўляць больш прыстойнае «нармаванка»[7].

Зноскі

  1. Запрудскі С. Варыянтнасць у беларускай літаратурнай мове // IV летні семінар беларускай мовы, літаратуры і культуры (5-19 ліпеня 1999 г.): Лекцыі. -- Мінск, 1999. -- С. 20-26.
  2. С. Шупа. Схізафрэнія // Наша ніва № 7 (128), 12.4.1999. ; С. Шупа Да пытаньня рэформы беларускай літаратурнай нормы // Наша ніва, № 4, 1994. ; С. Дубавец. Герой нашего времени // Свабода, № 36, 4.4.1997. ; Язэп Палубятка. Чаму неабходны яшчэ адзін слоўнік?! // Наша слова, № 5, 1998.
  3. С. Запрудскі. Праблемы толькі пачынаюцца // Наша ніва № 7 (128), 12.4.1999.
  4. Герман Бідэр. Моўная сітуацыя ў Беларусі // Наша слова № 33-34, 35, 1995.
  5. Сяргей Запрудскі, Алена Анісім, Уладзь Кошчанка, Сяргей Кручкоў, Адам Мальдзіс, Алена Таболіч, Генадзь Цыхун. Стратэгія развіцця беларускай мовы ў XXI стагоддзі(Праект) . knihi.com. Праверана 12 кастрычніка 2023.
  6. Таццяна Рамза Тарашкевіца і наркамаўка: ці ёсць граматычнае процістаянне? Taraszkiewica i narkamaǔka: czy istnieje gramatyczna opozycja?(польск.) // Rozprawy Komisji Językowej. — 2018. — Т. 66. — С. 409–432. — ISSN 2450-9310.
  7. Анатоль Івашчанка - Алесь Разанаў (№19). dziejaslou.by. Праверана 29 жніўня 2023.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Наркамаўка
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?