For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Нарвежскае мора.

Нарвежскае мора

Нарвежскае мора
Размяшчэнне Паўночны Ледавіты акіян
Плошча 1 340 000 км²
Найбольшая глыбіня 3970 м
Сярэдняя глыбіня 1600—1750 м
Катэгорыя на Вікісховішчы

Нарвежскае мора — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна, паміж Скандынаўскім паўвостравам, Шэтландскімі, Фарэрскімі астравамі, Ісландыяй і востравам Ян-Маен. Абмывае заходнія берагі Нарвегіі.

Плошча 1,4 млн км², глыбіня да 3970 м (сярэднія глыбіні — 1600—1750 м), салёнасць — каля 35 ‰. Аддзелена ад Атлантычнага акіяна падводным хрыбтом, на якім размешчаны Фарэрскія і Шэтландскія а-вы; найбольшая глыбіня над хрыбтом не перавышае 600 м. Каля берагоў Нарвегіі водмелі (Лафатэнскія банкі і інш.). Шырока адкрыта да Баранцава, Грэнландскага, Паўночнага мо­раў і да Ат­лан­тычнага акіяна. Бе­рагавая лінія ха­рак­тарызуецца на­яўнасцб фіёрдаў, глыбо­ка ўрэзаных у су­шу, і адзначана не­вялікімі, але шматлікімі ска­лісты­мі астравамі.

Шэльф найбольш шырокі ля паўночных берагоў Скандынавіі, а таксама паблізу Шэтландскіх і Фарэрскіх астравоў. Фундамент шэльфа складзены палеазойскімі пародамі апушчаай ускраіны Скандынавіі і Брытанскіх астравоў; на ім выяўлены рыфтагенныя структуры, запоўненыя мел-кайназойскімі асадкамі, і краявыя ўзняцці, складзеныя палеацэнавымі базальтамі. Мацерыковы схіл выразна выяўлены, нахілы дна ў сярэднім ад 10 да 20°. Глыбокая катлавіна Нарвежскага мора ў яго цэнтральнай частцы аддзелена ад Атлантычнага акіяна парогамі Фарэрска-Ісландскім і Уайвіла Томсана, ад Грэнландскага мора — сярэдзінна-акіянічным хрыбтом Мона і Ісландска-Ян-Майенскім хрыбтом. У ёй адасоблены Нарвежская (глыбіні 2900-3970 м) і Лафатэнская (2800-3717 м) катлавіны, падзеленыя Ян-Майенскай зонай разломаў. Нарвежская катлавіна ў паўднёвай частцы мае хвалісты рэльеф, на мяжы з падводнай нарвежскай кантынентальнай ускраінай разбіта сеткай падводных далін, у паўночнай яе часткі рэльеф узгорысты, месцамі нізкагорны. Дно Лафатэнскай катлавіны прадстаўлена плоскай абісальнай раўнінай. Узрост акіянічнай кары ў межах катлавін маладзей позняга палеацэну (58 млн гадоў). У цэнтральнай частцы Нарвежскай катлавіны працягваецца падводная града (Нарвежскі хрыбет), якая адпавядае паўпахаваным пад асадкамі старажытнаму спрэдзінгаваму хрыбту, рассоўванне дна і разрастанне акіянічнай кары на якім працягваліся да ранняга міяцэну, а ў сярэднім міяцэне вось спрэдынгаў перамясцілася. Большая частка марскога дна пакрыта тэрыгеннымі муламі з уключэннямі друзу, што прыносіцца ў асноўным арктычнымі льдамі. Сучасная сейсмічнасць і вулканізм у прымеркаваны да сярэдзінна-акіянічнага хрыбта Мона.

Мора знаходзіцца ў асноўным за Паўночным паляр­ным кру­гам, але ў сілу асаблівасці цыркуляцыі вод тут пануе марскі ўмераны клімат, для якога ха­рак­тэр­ны мяккая зіма, адносна цёплае ле­та, ма­лы раз­мах се­зон­ных ваганняў тэмпературы паветра, вы­со­кая вільготнасць, вяліка воб­лач­насцьь, працяглыя ту­ма­ны. Зімой пераважаюць паўднёва-запходнія вят­ры (8–10 м/с), нярэдкія штор­мы з ура­ган­ны­мі вет­ра­мі, тэмпературы паветра ад 4 °C на поўдні да –4 °C на поўначы. Ле­там пераважае заходні і паўднёва-заходні пе­ранос паветраных мас з вет­ра­мі 5–6 м/с, нярэдкія паўночныя вят­ры, тэмпературы паветра ад 6–10 °С на поўначы да 12 °С на поўдні. Тэмпература вады ў лютым 2—7 °C, у жніўні 8—12 °C. Праз мора ідзе цёплае Нарвежскае цячэнне, якое абумоўлівае яго незамярзальнасць. Прынівы паўсутачныя (да 3,3 м).

Развіта рыбалоўства і здабыча нафты. Важнейшыя парты — Тронхейм, Тромсё і Нарвік.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Нарвежскае мора
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?