For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Мішэль Камдэсю.

Мішэль Камдэсю

Мішэль Камдэсю
фр.: Michel Camdessus
дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду[d]
1987 — 2000
Папярэднік Jacques de Larosière[d]
Пераемнік Стэнлі Фішэр
Governor of the Banque de France[d]
1984 — 1987
Папярэднік Renaud de La Genière[d]
Пераемнік Jacques de Larosière[d]
general director of the Treasury[d]
1982 — 1984
прэзідэнт (Semaines sociales de France[d])
2001 — 2007
Папярэднік Jean Boissonnat[d]
Пераемнік Jérôme Vignon[d]

Нараджэнне 1 мая 1933(1933-05-01)[1][2][…] (91 год)
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мішэль Камдэсю (франц. Michel Camdessus; нар. 1 мая 1933, Баёна) — французскі эканаміст, дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) з 16 студзеня 1987 да 14 лютага 2000 года (даўжэй за ўсіх на гэтай пасадзе).

Нарадзіўся ў сям’і журналіста. Скончыў юрыдычны факультэт Парыжскага ўніверсітэта, Інстытут палітычных даследаванняў у Парыжы і Нацыянальную школу адміністрацыі.

Працаваў у генеральнай дырэкцыі народнай адукацыі ў Алжыры, міністэрстве фінансаў і эканомікі Францыі, быў фінансавым дарадцам пастаяннага прадстаўніцтва Францыі пры Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС) у Бруселі.

Вярнуўшыся ў 1968 годзе ў Францыю, заняў пасаду начальніка аддзела фінансавання прамысловых прадпрыемстваў у французскім казначэйстве. У 1971 годзе стаў намеснікам дырэктара, а з 1982 года — дырэктарам казначэйства.

Са снежня 1982 года па снежань 1984 года быў старшынёй Валютнага камітэта Еўрапейскай Эканамічнай Супольнасці. Адначасова займаў адказныя пасады ў Французскім банку. У жніўні 1984 года ён быў прызначаны намеснікам кіраўніка, затым у лістападзе 1984 года — кіраўніком Банка Францыі. У гэты ж перыяд быў адміністратарам Цэнтральнага банка краінаў Заходняй Афрыкі.

З 16 студзеня 1987 года — дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду. Пераабіраўся на гэтую пасаду тройчы. Сярод найбольш важных падзей яго знаходжання на пасадзе быў усходнеазіяцкі фінансавы крызіс. Пакінуў пасаду 14 лютага 2000 года.

25 жніўня 2009 года прэзідэнт Францыі Нікаля Сарказі прызначыў Камдэсю старшынёй камісіі па трэйдарскіх кампенсацыях. Мэта такога прызначэння — сачыць за прэміяльнымі выплатамі найбольш высокааплатным французскім трэйдарам з банкаў, якія атрымалі дзяржаўную падтрымку.

У цяперашні час — прэзідэнт Semaines Sociales de France, член савета дырэктараў Фонду Шырака і камісіі па Афрыцы, створанай Тоні Блэрам. Ён таксама з’яўляецца членам Папскай рады па пытаннях справядлівасці і міру.

  • Ордэн «Манас» III ступені (25.05.1998, Кыргызстан) — за вялікія заслугі ў дасягненні фінансавай стабілізацыі і эканамічнага росту ў Кыргызскай Рэспубліцы
  • Камандор Ордэна Ганаровага легіёна (30.10.2003)
  • Вялікі афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна (02.04.2010)
  • Вялікі афіцэр Ордэна Рэспублікі Кот-д’Івуар (2012)
  • Вялікі крыж Ордэна «За заслугі» (Францыя)
  • Кавалер Ордэна «За заслугі» (Францыя)

Зноскі

  1. Michel Camdessus // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Michel Camdessus // Babelio — 2007.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Мішэль Камдэсю
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?