Міхаіл Якаўлевіч Гафт
Міхаіл Якаўлевіч Гафт | |
---|---|
Дата нараджэння | 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1987 |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | сцэнограф |
Месца працы |
Міхаі́л Я́каўлевіч Гафт (1913, Мінск — 1987) — беларускі мастак тэатра.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1933 годзе мастацкую студыю ў Менску. Працаваў у 1941—1950 гадах у Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі, у 1958—1965 гадах працаваў галоўным мастаком у Гродзенскім абласным драматычным тэатры і ў 1966—1969 гадах у Гомельскім абласным драматычных тэатры[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Для творчасці характэрна глыбокае пранікненне ў драматургію твора, тонкае пачуццё тэатральнасці, мастацкі густ. Сярод аформленых ім спектакляў: «Дзеці сонца» Максіма Горкага (1946), «Нараджэнне свету» паводле Аляксея Талстога (1948), «Усё застаецца людзям» Самуіла Алёшына (1959), «Тры сястры» Антона Чэхава, «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі (абодва 1960), «Без віны вінаватыя» Аляксандра Астроўскага (1961), «Тысяча франкаў узнагароды» Віктора Гюго (1962), «Порт-Артур » паводле Аляксандра Сцяпанава (1963), «Антоній і Клеапатра» (1964) Уільяма Шэкспіра, «Рудабельская рэспубліка» паводле Сяргея Грахоўскага, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А. Астроўскага (абодва 1968) і інш[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Гафт Міхаіл Якаўлевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гафт Міхаіл Якаўлевіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.