Мітрафан (Краснапольскі)
Архіепіскап Мітрафан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Філарэт (Нікольскі) | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат багаслоўя[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык, праваслаўны святар | ||||||
Нараджэнне |
3 лістапада 1869 ці 1869[1] |
||||||
Смерць |
6 ліпеня 1919 ці 1919[1]
|
||||||
Кананізаваны | 2001 | ||||||
Лік святасці | у ліку святых | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мітрафан (Дзмітрый Іванавіч Краснапольскі) (22 кастрычніка (3 лістапада) 1869 — 6 ліпеня 1919) — свяшчэннамучанік, царкоўны, палітычны і грамадскі дзеяч, удзельнік нацыянальна-манархічнага руху, епіскап Рускай праваслаўнай царквы, дэпутат III Дзяржаўнай Думы ад Магілёўскай губерні (фракцыя правых).
Уключаны ў Сабор Беларускіх святых[2]. Дзень памяці — 23 чэрвеня[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Варонежскую духоўную семінарыю (1890), Кіеўскую духоўную акадэмію (1897, са ступенню кандыдат багаслоўя). У 1896 годзе прыняў манаства, з 1897 года — іераманах. У 1897—1902 гадах — інспектар Іркуцкай духоўнай семінарыі, з 1902 года — рэктар Магілёўскай духоўнай семінарыі.
У 1907 годзе хіратанісан у епіскапа Гомельскага, вікарыя Магілёўскай епархіі. У тым жа годзе абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы. У перыяд сваёй працы ў Думе ў 1907—1912 прымаў дзейны ўдзел у манархічным і рускім нацыяналістычным руху. Рэгулярна ўдзельнічаў у паседжаннях Рускага сходу, падтрымліваў цесныя адносіны з кіраўніцтвам Саюза рускага народа (СРН), у лютым 1908 года ў якасці ганаровага госця прысутнічаў на адкрыцці з’езду СРН, а ў лютым 1910 года асвячаў новае памяшканне Галоўнага Савета СРН, чытаў лекцыі для рабочых-манархістаў па просьбе Рускага Народнага Саюза імя Міхаіла Архангела.
У 1912 годзе атрымаў прызначэнне на самастойную кафедру епіскапа Мінскага і Тураўскага. З 1916 года — епіскап Астраханскі і Царэўскі. З 1918 года — архіепіскап.
25 мая (7 чэрвеня) 1919 года разам са сваім вікарыем Лявонціем (фон Вімпфен) быў арыштаваны чэкістамі ў Астрахані па ўказанні Сяргея Кірава. Спробы праваслаўных жыхароў горада выручыць сваіх архіпастыраў поспехам не ўвянчаліся. Перад расстрэлам, які быў арганізаваны 23 чэрвеня (6 ліпеня) 1919 года, арцыбіскуп Мітрафан блаславіў салдат, якім загадалі яго пакараць смерцю. Тады чэкіст, які камандаваў расстрэлам, ударыў архіпастыра рэвальверам па дабраслаўляючай дзясніцы і стрэліў яму ў скронь[4].
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 8 мая 2022.
- ↑ Беларуская праваслаўная царква ў канцы ХХ — ХХІ стагоддзях
- ↑ Священномученик Митрофан (Краснопольский), архиепископ Астраханский и Енотаевский
- ↑ НОВОМУЧЕНИКИ И ИСПОВЕДНИКИ РОССИЙСКИЕ, НОВОПРОСЛАВЛЕННЫЕ СВЯТЫЕ Архівавана 29 чэрвеня 2006 года.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мітрафан (Краснапольскі)
Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі ад Магілёўскай губерні | ||
---|---|---|
I скліканне |
| |
II скліканне |
| |
III скліканне |
| |
IV скліканне |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.