For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Мікола Байкоў.

Мікола Байкоў

Мікола Байкоў
Мікалай Якаўлевіч Байкоў
Дата нараджэння 10 лютага 1889(1889-02-10)
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1945
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, мовазнавец, педагог, лексікограф, беларусазнавец, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства, мовазнаўства, педагогіка
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат багаслоўя[d]
Навуковае званне дацэнт філалогіі
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікола (Мікалай Якаўлевіч) Байкоў (10 (22) лютага 1889, Бежацк, Цвярская губерня — 23 чэрвеня 1945, Мінск[2]; псеўданім: Мікола Крывіч) — беларускі літаратуразнавец, мовазнавец, педагог. Дацэнт філалогіі[3].

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і святара бежацкай Пакроўскай турэмнай царквы. Браты — святары, свтмч. Іван Байкоў i свтмч. Якаў Байкоў.

Скончыў Бежацкае духоўнае вучылішча (1903), Цвярскую духоўную семінарыю (1909), Маскоўскую духоўную акадэмію (1913). Савет Акадэміі прысудзіў яму вучоную ступень кандыдата багаслоўя з прылічэннем да першага разраду (1913). Выкладаў філасофскія і педагагічныя дысцыпліны (логіку, псіхалогію, гісторыю філасофіі і дыдактыку) ў Мінскай духоўнай семінарыі, у гімназіі ды прыватных навучальных установах. Да рэвалюцыі жыў на Аляксандраўскай вуліцы, ў доме Кантаровіча, і на Георгіеўскай вуліцы, ў доме Хаецкага.

З 1918 чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце і на Мінскіх беларускіх настаўніцкіх курсах. З 1921 года выкладчык МБПТ, вучоны сакратар Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у 1922—1928 гадах Слоўнікавай камісіі Інбелкульту, потым Інстытуту мовазнаўства АН БССР.

Мікола Байкоў. 1922

Рэдактар часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии» (1919, 1921), з 1924 супрацоўнік часопісу «Асвета»[4].

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 года па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюзу вызвалення Беларусі». Вызвалены 2 верасня 1930 года. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі.

Па некаторых звестках, падчас нямецкай акупацыі працаваў у Інспектараце беларускіх школ і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Мінску. Улетку 1944 года выехаў у Германію, працаваў у рэдакцыі часопіса «Малады змагар». Працаваў у прапагандысцкім бюро «Вінета». Арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай «Смерш» у Берліне і перавезены ў Мінск, знаходзіўся ў мінскай турме. Далейшы лёс невядомы.[5]

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па літаратуразнаўстве, крытыцы і педагогіцы, укладальнік слоўнікаў: «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, разам з М. Гарэцкім), «Беларуска-рускі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва разам са С. Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, разам з А. Бараноўскім).

Аўтар артыкулаў па педагогіцы, беларускай мове і літаратуры, у тым ліку «Паэма „Новая зямля“, як манументальны твор беларускай паэзіі» (1923), «Месца Я. Купалы ў беларускай літаратуры» (1928), «На лiтаратурныя тэмы» (1929).

Зноскі

  1. https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/02/22lut-5.indd_.pdf
  2. БелЭн 1996.
  3. Ігар Кузняцоў. Носьбіты ідэі беларускай дзяржаўнасці — ахвяры таталітарнага рэжыму // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 16
  4. 120 гадоў з дня нараджэння Міколы Байкова
  5. Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Менск, 2002

Літаратура

Спасылкі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Мікола Байкоў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?