For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Міжнародны маладзёжны кангрэс эсперанта.

Міжнародны маладзёжны кангрэс эсперанта

Міжнародны маладзёжны кангрэс эсперанта, 2015

Міжнаро́дны маладзё́жны кангрэ́с эспера́нта (Internacia Junulara Kongreso de Esperanto, IJK) - афіцыйнае штогадовае мерапрыемства Сусветнай маладзёжнай арганізацыі эсперантыстаў (TEJO); за рэдкімі выключэннямі такія кангрэсы з’яўляюцца буйнейшымі моладзевымі эсперанта-сустрэчамі года. Звычайна на кангрэс збіраецца некалькі соцень удзельнікаў, але ў 1987 годзе падчас IJK у Кракаве прысутнічала 1034 удзельнікаў, што застаецца рэкордам. Месца правядзення чарговага кангрэса вызначае праўленне TEJO (маладзёжная секцыя Сусветнай арганізацыі эсперанта на падставе прапаноў мясцовых маладзёжных арганізацый. Звычайна IJK адбываецца паблізу ад Сусветнага кангрэса эсперанта і ўзгадняецца з ім па датах, каб было магчыма пры жаданні наведаць абедзве сустрэчы.

Першы маладзёжны кангрэс эсперанта быў арганізаваны ў невялікім нідэрландскім населеным пункце Groet, у ім прыняло ўдзел каля 200 эсперантыстаў. Да пачатку другой сусветнай вайны быў арганізаваны яшчэ адзін кангрэс (тады яны мелі назву "Міжнародныя маладзёжныя сустрэчы" - Internacia Junulara Kunveno) - у 1939 годзе ў бельгійскім горадзе Tervuren. Трэці кангрэс быў праведзены толькі ў 1947 годзе; з таго часу кангрэсы праводзяцца штогод. Нягледзячы на тое, што кангрэсы звычайна праводзяцца ў Еўропе (паколькі большасць эсперантыстаў жыве менавіта ў Еўропе), яны некалькі разоў адбываліся і за яе межамі. Напрыклад, у 1965 годзе кангрэс быў арганізаваны ў Японіі, у 1981 годзе ў Мексіцы, у 1986 - у Ізраілі, у 1990 - на Кубе, у 1992 - у Канадзе, у 1994 - у Карэі, у 2000 годзе - у Ганконгу, у 2002 - у Бразіліі, у 2007 - у В’етнаме, у 2010 - зноў на Кубе. Ніколі маладзёжны кангрэс не праводзіўся ў Аўстраліі і на Афрыканскім кантыненце, зрэшты, там не было і Сусветнага кангрэса эсперанта.

Праграма кангрэса звычайна традыцыйная. Кожны кангрэс мае "асноўную" тэму (звычайна звязаную з пытаннямі міжкультурнага дыялога, дэмакратыі, аховы малых моў і культур), якую арганізатары і ўдзельнікі імкнуцца раскрыць пры дапамозе шматлікіх тэматычных абмеркаванняў і дакладаў; часта абмяркоўваюцца і тэмы, не звязаныя з тэмай кангрэса. Акрамя гэтага, падчас кангрэсаў адбываюцца разнастайныя конкурсы, гульні і культурная праграма. Апошняя утрымлівае як элементы эсперанта-культуры (звычайна - канцэрты вядомых эсперанта-груп і выканаўцаў), так і нацыянальныя элементы з мэтай пазнаёміць удзельнікаў кангрэса з рэгіёнам, дзе адбываецца кангрэс. Традыцыйна адбываецца так званы "міжнародны вечар", праграму якога складаюць самі ўдзельнікі кангрэса, звычайна прыводзячы нешта спецыфічнае для сваёй культуры ці краіны. Адзін з дзён кангрэснага тыдня вылучаецца для экскурсій. Ноччу арганізуецца забаўляльная праграма (дыскатэкі, бар і г. д.). Акрамя гэтага, падчас кангрэсаў адбываюцца семінары па вывучэнню эсперанта і/ці методыцы яго выкладання. Таксама адбываюцца адкрытыя пасяджэнні камітэта Сусветнай маладзёжнай арганізацыі эсперантыстаў (TEJO). Бываюць выпадкі, калі падчас кангрэсаў адбываецца вострая палеміка паміж эсперантыстамі па пытаннях развіцця эсперанта-руха, што можа прывесці да з'яўлення новых плыняў у эсперантысцкім асяроддзі. Самы вядомы падобны выпадак адбыўся ў 1980 годзе ў фінскім горадзе Раўма, калі ініцыятыўная група прыняла маніфест руха за новы ідэйны падыход да каштоўнасцей і значэння эсперанта; гэты рух атрымаў у эсперанта-асяроддзі назву раўмізм і характарызуецца вельмі неадназначнымі адносінамі з боку эсперантыстаў.

Кожны сучасны Міжнародны маладзёжны кангрэс мае сваю ўласную эмблему. Агульнага сімвала для ўсіх кангрэсаў не існуе, але гэтую функцыю ў пэўнай ступені выконвае "сцяг кангрэса" - вялікі эсперанта-сцяг са штогадова фіксуемымі да яго эмблемамі адбыўшыхся кангрэсаў. Гэты сцяг звычайна знаходзіцца ў памяшканні, дзе адбываюцца мерапрыемствы, абавязковыя для ўсіх удзельнікаў, а ў канцы кангрэса ўрачыста перадаецца прадстаўнікам арганізацыйнага камітэта наступнага кангрэса.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Міжнародны маладзёжны кангрэс эсперанта
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?