For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Мядзвежына (прадмесце).

Мядзвежына (прадмесце)

Малое Мядзвежына, 1941—44 гг.

Мядзве́жына, Мядзве́жынскае прадмесце — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная ў заходняй частцы горада, на паўночны захад ад Лютэранскіх могілак. Часта месцічы блыталі гэты раён з Тучынкай.

На поўначы ад Мядвежына месціцца Тучынка, на паўднёвым захадзе — Пляшчанка, на поўдні — Грушаўка[1][2].

Малое Мядзьведжына, 1941—1944 гг.

У гістарычных дакументах мясцовасць згадваецца пад назвай Мядзведжы Лог. У 1759 годзе сустракаюцца звесткі пра «цагельню на Мядзвежыне», якая належала менскаму манастыру Святых Пятра і Паўла[3].

Калісьці ў ваколіцах Менска існавала некалькі вёсак, фальваркаў і хутар, што мелі назву Мядзвежына (Нядзвежына). Адна з вёсак знаходзілася на тэрыторыі сучаснага жылога раёна па вуліцы Адоеўскага і ў 1959 годзе была ўключаная ў межы горада, іншая — на рагу вуліцы Харкаўскай і праспекта Пушкіна. Таксама існавала Малое Мядзвежына (сквер каля вуліцы Волаха) і Вялікае Мядзвежына (вёска захавалася каля вуліцы Панамарэнкі). Хутар Мядзвежына быў размешчаны ў раёне вуліцы Карла Лібкнехта, Волаха і Харкаўскай, каля Лютэранскіх могілак[4].

Паводле беларускага падарожніка і краязнаўца Паўла Шпілеўскага ў сярэдзіне XIX ст. хутар Мядзвежына быў адметны «сваімі гарыстымі палямі, між якіх прыкметны дзве глыбокія даліны, падзеленыя ручаямі і ўпрыгожаныя квяцістымі травамі, што даюць добрае лугавое сена»[5].

У пачатку XX ст. Мядзвежына ўваходзіла ў чацвёртую паліцэйскую часць горада. Праз прадмесце праходзілі Ковенская, Малалютэранская (Лібкнехта), Дамашэўская (Волаха), што падыходзіла да фальварка Дамашэўка Гераніма Дамашэвіча, і Страёвая вуліцы[1][6].

На пасяджэнні 6 мая 2009 годзе Камісія па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц і іншых частак Мінска прыняла рашэнне па наданні безыменнаму скверу ў межах вул. Купрыянава — жылая забудова — вул. Волаха назвы «Маламядзвежынскі»[7]. Назва Мядзвежына і цяпер замацавана за жылым раёнам (адсунутым на захад ад гістарычнага), таксама ў Мінску ёсць аднайменная вуліца, завулак і Маламядзвежынскі сквер.

Старыя адрасы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Лютэранская. Мылаварны завод Ш. І. Данішэўскага. Дзейнічаў з 1895 годзе. У 1904 на яго базе была створаная «Суполка парфумавай фабрыкі „Вікторыя“», прадстаўніцтвы якой дзейнічалі ў Рызе, Пецярбургу, Маскве, Кацярынаслаўлі. Завод месціўся паблізу Лютэранскіх могілак, цяпер гэта раён вуліцы Волаха. У 1920-я гады ў тым будынку месціўся анатамічны тэатр БДУ (да 1928 года, калі быў узведзены адмысловы корпус БДУ)[8].

Зноскі

  1. а б «План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 196—197
  2. «Формирование территории г. Минска (1800—2004)» // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 550—551
  3. Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.
  4. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 231
  5. Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 468
  6. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінску ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
  7. У Мінску з'явіліся скверы «Траецкая гара», «Старосцінская слабада» і Лютэранскі Архівавана 3 чэрвеня 2009. // Наша Ніва, 14 мая 2009
  8. Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Мядзвежына (прадмесце)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?