Мора Лігеі
Мора Лігеі (лац.: Ligeia Mare) — вуглевадароднае мора Тытана (спадарожніка Сатурна), названае ў гонар адной з сірэн ў грэчаскай міфалогіі. Знаходзіцца ў паўночным паўшар'і, блізка да полюса. Каардынаты: 79° пн. ш. 112° у. д. / 79° пн. ш. 112° у. д.
Мора складаецца ў асноўным з этану і метану. Шырыня каля 500 км, плошча 100 000 км2, што крыху менш чым плошча зямных азёр Мічыган і Гурон разам узятых.
У рамках будучай місіі па даследаванні Тытана плануецца даследаванне мора.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Карта паўночнага полюса Тытана (англ.)
Моры | |||
---|---|---|---|
Азёры | |||
Лакуны | |||
Флюмены (рэкі) | |||
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.