Мерэмяэ
Мерэмяэ
| ||||||||
Мерэмяэ (эст.: Meremäe) — вёска на паўднёвым усходзе Эстоніі ў воласці Сетамаа павета Вырумаа. Гістарычна адносіцца да нулку Кааліна. Да адміністрацыйнай рэформы мясцовых самакіраванняў Эстоніі 2017 года вёска ўваходзіла ў склад воласці Мерэмяэ. Размешчана за 28 кіламетраў на паўднёвы ўсход ад павятовага цэнтра — горада Выру, і за 26 кіламетраў на поўдзень ад валаснога цэнтра — пасёлка Вярска, за 2,5 кіламетра ад расійска-эстонскай мяжы. Вышыня над узроўнем мора — 145 метраў.
Зноскі
- ↑ а б Land Board — 1990. Праверана 21 лістапада 2020.
- ↑ Дэпартамент статыстыкі Эстоніі — 1991. Праверана 10 лістапада 2020.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.