For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Маўрыцхёйс.

Маўрыцхёйс

Маўрыцхёйс
Выява лагатыпа
Лагатып
Заснаваны 1815
Адкрыты 1822
Месцазнаходжанне Korte Vijverberg 8, Гаага
Наведвальнікі
  • 500 000 чал. (2015)[1]
Памеры фонду 800[2][3]
Адрас Plein 23[4] і Plein 29[5]
Праезд трамвай 10, 16, 17
Адкрыты аў-сб 10:00-17:00, нд 11:00-17:00
mauritshuis.nl (гал.)
mauritshuis.nl/en/ (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўская галерэя Маўрыцхёйс (нідэрл.: Mauritshuis, даслоўна дом Морыца) — мастацкая галерэя ў Гаазе, Нідэрланды. Размешчан ў цэнтры горада, побач з комплексам Біненхоф.

Асабняк быў пабудаваны ў 1633-1664 гадах архітэктарамі Пітэрам Постам і Якабам ван Кампенам па заказе фельдмаршала Рэспублікі Злучаных правінцый і кіраўніка галандскімі ўладаннямі ў Бразіліі Ёханам-Морыцам Насау-Зігенскім. Будынак уяўляе сабой адзін з лепшых прыкладаў галандскага класіцызму  (руск.), для якога характэрна выкарыстанне элементаў, запазычаных з класічнай антычнай архітэктуры. Яго ўпрыгожваюць калоны і пілястры іанічнага ордара, а рызаліт выкананы з прыроднага каменя, надае яму падабенства з рымскім храмам.

У часы, калі асабняк належаў фельдмаршалу, тут многае нагадвала пра яго службу ў Бразіліі. Лесвіца была выканана з драўніны трапічных дрэў, а хол упрыгожвалі фрэскі, якія адлюстроўваюць бразільскія пейзажы. Ёхан-Морыц сабраў вялікую калекцыю з прадметаў, прывезеных з Новага Света, якія галандцам падаваліся незвычайнымі і экзатычнымі. У яе ўвайшлі галаўныя ўборы індзейцаў, музычныя інструменты, пудзілы жывёл, ракавіны і каралы, а таксама каштоўныя камяні і металы.

Маўрыцхёйс у 1825 годзе

Пасля 1685 года асабняк выкарыстоўваўся ў якасці «гатэля дзяржаўнага ўзроўню», у якім спыняліся высокапастаўленыя госці нідэрландскіх Генеральных штатаў. У 1704 годзе будынак пацярпеў ад пажару, верагодным віноўнікам якога стаў п'яны слуга. Канчаткова палац быў адноўлены толькі ў 1720 годзе, аднак інтэр'ер быў аформлены па модзе 18 стагоддзя.

У 1820 годзе дзяржава выкупіла будынак для таго, каб размясціць калекцыю жывапісу з Каралеўскага кабінета. Музей, дзе нароўні з карцінамі быў прадстаўлены збор старажытнасцяў (знаходзілася тут да 1875 года), адкрыў свае дзверы ў 1822 годзе. На працягу XIX-XX стагоддзяў Маўрыцхёйс набыў сусветную вядомасць.

Адна з залаў музея

Аснову калекцыі музея складае, галоўным чынам, жывапіс Залатога веку Галандыі  (руск.), прадстаўлены палотнамі Яна Вермера, Рэмбранта ван Рэйна, Яна Стэна, Паўлюса Потэра і Франса Халса, некалькімі працамі Гольбейна Малодшага. Таксама прадстаўлены збор прац XVIII стагоддзя. Параўнальна невялікая, але сусветна вядомая калекцыя, якая налічвае ўсяго каля 800 экспанатаў, выдатна дапаўняе яго ўнікальны інтэр'ер.

Найстарэйшай часткай калекцыі музея з'яўляецца збор Каралеўскага кабінета, у які ўваходзіў збор штатгальтара Вілема V. Частка яго дасталася Вілемe па спадчыне, а частка палотнаў была набыта. У яго ўваходзілі такія палотны як «Бык» Паўлюса Потэра  (руск.), «Маладая маці» Герыта Доу, а таксама працы Брэйгеля і Рубенса. Пасля французскага ўварвання ў 1795 годзе, некаторыя яго карціны былі перавезены ў Луўр, і былі вернутыя толькі праз 20 гадоў. Пасля гэтага кароль Вілем I перадаў карціны дзяржаве, і збор атрымаў назву калекцыі Каралеўскага кабінета. У 1822 годзе яна стала асновай збору Маўрыцхёйса.

Маўрыцхёйс заставаўся дзяржаўным музеем да таго часу, пакуль не быў перададзены ў распараджэнне спецыялізаванага фонду ў 1995 годзе. Цяпер гэта адзін з найбольш наведвальных музеяў у Нідэрландах.

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Маўрыцхёйс
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?