Мурабіт
Мурабіт (араб. مرابط [murābiṭ] або مربوط [marbūṭ]) — мусульманскі святы, дакладней, чалавек, які жыве ў рыбаце або пасвячае сябе той справе, якая складае прызначэнне рыбата, значыць або пабожны пустэльнік і святы (у гэтым значэнні вымаўляецца як марабут), або змагар сапраўднага ісламу ў памежнай вайне супраць няверных, нарэшце — чалавек, які прысвяціў сябе адначасова і пабожнаму падзвіжніцтву, і заваяванню ерэтыкоў і іншых ворагаў Алаха.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.