For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Максімільен Рабесп’ер.

Максімільен Рабесп’ер

Максімільен Рабесп'ер
фр.: Maximilien de Robespierre (Español)

Род дзейнасці палітык, адвакат, журналіст, рэвалюцыянер
Дата нараджэння 6 мая 1758(1758-05-06)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 ліпеня 1794(1794-07-28) (36 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Дэізм
Бацька Франсуа Рабесп'ер[d]
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Максімільен Рабесп'ер (фр.: Maximilien François Marie Isidore de Robespierre, Максімільен Франсуа Мары Ізідор дэ Рабесп'ер[1] ; 6 мая 1758, Арас — 28 ліпеня 1794, або 10 тэрмідора II года Рэспублікі, Парыж) — вядомы сучаснікам як непадкупны (фр. L'Incorruptible) або Шалёная гіена[крыніца?] (у сваіх ворагаў) — адзін з лідараў Вялікай Французскай рэвалюцыі, кіраўнік, магчыма, самага радыкальнага рэвалюцыйнага руху — якабінцаў.

Вучыўся ў Калежы Людовіка Вялікага ў Парыжы, скончыў юрыдычны факультэт Сарбоны (1780). 3 1781 адвакат у Арасе. 3 1783 член Араскай акадэміі навук і мастацтваў, з 1788 яе прэзідэнт. У 1789 дэпутат Генеральных штатаў ад трэцяга саслоўя. Актыўна ўдзельнічаў у іх працы і ў дзейнасці створанага на іх аснове Нацыянальнага сходу, з ліпеня 1790 яго сакратар. Абараняў інтарэсы шырокіх народных мас, насуперак ліберальнай большасці сходу, выступаў супраць замацаваных канстытуцыяй 1791 каралеўскага права вета, падзелу грамадзян на актыўных і пасіўных, маёмаснага цэнзу на выбарах, захавання рабства ў калоніях і г.д. У 1791—92 працаваў у секцыях камуны Парыжа, выдаваў штотыднёвік «Défenseur de la constitution» («Абаронца канстытуцыі»), на старонках якога выказваў свае погляды. Меў падтрымку шэрагу дэмакратычных арганізацый: Якабінскага клуба, Клуба кардэльераў, палітычных клубаў Марселя, Версаля, Тулона і іншых гарадоў. Асуджаў агітацыю жырандыстаў за рэвалюцыйную вайну супраць феадальна-абсалютысцскіх манархій Еўропы. Пасля пачатку вайны Францыі з Аўстрыяй і Прусіяй (красавік 1792) агітаваў за рэвалюцыйныя метады вядзення вайны. Максімільен Рабесп'ер не прыняў непасрэднага ўдзелу ў паўстанні 10.8.1792, якое скінула караля, але на наступны дзень быў абраны членам камуны Парыжа. У верасні 1792 абраны дэпутатам ад Парыжа ў Нацыянальны Канвент, дзе стаў адным з найбольш уплывовых дзеячаў якабінцаў. Узначаліў барацьбу супраць панавання жырандыстаў, быў сярод рашучых прыхільнікаў смяротнага пакарання караля Людовіка XVI. Як і Жан-Поль Марат, быў адным з палітычных кіраўнікоў народнага выступлення 31.5— 2.6.1793, якое скончылася арыштам дэпутатаў-жырандыстаў і пераходам улады да якабінцаў. Рабесп'ер — адзін з ініцыятараў рэвалюцыйнай палітыкі якабінскага ўрада (аграрнае заканадаўства, якое ліквідавала феадальнае землеўладанне, прыняцце радыкальнай канстытуцыі 1793 і інш.). 27.7.1793 Максімільен Рабесп'ер абраны членам Камітэта грамадзянскага выратавання (КГВ), фактычна кіраваў ім. Пры Рабесп'еры КГВ ператварыўся ў галоўны орган рэвалюцыйнай дыктатуры, якая змяніла канстытуцыйнае кіраванне (Якабінская дыктатура). Канцэнтрацыя ўлады і ўсіх сіл спрыяла перамозе да лета 1794 над унутранай і знешняй контррэвалюцыяй.

У гэты час абвастрылася барацьба ў рэвалюцыйным кіраўніцтве. Пачаліся рэпрэсіі супраць былых паплечнікаў Рабесп'ера, не згодных з яго палітыкай — прыхільнікаў Жоржа Дантона, Ж. Р. Эбера і інш. Гэта прывяло да змовы ў Канвенце і Тэрмідарыянскага перавароту: 27 ліпеня 1794 г. (9-га тэрмідора) Максімільен Рабесп'ер быў зрынуты і на наступны дзень без суда разам з групай сваіх бліжэйшых паплечнікаў пакараны смерцю на гільяціне.

Зноскі

  1. Напісанне імя і прозвішча Максімільен Франсуа Мары Ізідор дэ Рабесп'ер у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.183.


{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Максімільен Рабесп’ер
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?