For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Майсей Сяднёў.

Майсей Сяднёў

Майсей Сяднёў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 жніўня (1 верасня) 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лютага 2001(2001-02-05) (87 гадоў) ці 5 лютага 2005(2005-02-05)[1] (91 год)
Месца смерці
Пахаванне
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, русіст, выкладчык універсітэта
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя

Масей Сяднёў, поўнае імя Майсей Ларывонавіч Сяднёў (19 жніўня (1 верасня) 1913, в. Мокрае, Клімавіцкі павет — 5 лютага 2001, Глен-Коўв , ЗША) — беларускі паэт, празаік.

Біяграфія

Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме (1930—1931), Мінскім педагагічным інстытуце (4 курсы ў 1933—1936, не скончыў з-за арышту).

Арыштаваны 21.10.1936 годзе, абвінавачаны ў нацдэмаўшчыне і распаўсюдзе «упадніцкіх твораў Язэпа Пушчы і „Матчынага дару“ Алеся Гаруна»[2]. Высланы на Калыму. У чэрвені 1941 года прывезены ў Мінск на перагляд справы, з набліжэннем нямецкай арміі быў адпушчаны канвоем каля Чэрвеня[3].

У час нямецкай акупацыі жыў у бацькоў, працаваў на гаспадарцы. У кастрычніку 1943 года выехаў у Беласток[4], Працаваў карэктарам у рэдакцыі газеты «Новая дарога» (Беласток, 1943—1944), якая выдавалася пры Беларускім камітэце, сябраваў з Хведарам Ілляшэвічам. У 1944 годзе выехаў у Берлін, жыў у амерыканскай і англійскай зонах акупацыі Германіі. Сябра Замежнага сектару Беларускай незалежніцкай партыі.[5]

Пасля вайны быў настаўнікам у беларускай гімназіі ў Міхельсдорфе. З 1950 года жыў у ЗША, каля 10 гадоў працаваў на металаапрацоўчай фабрыцы, выкладаў рускую мову ў Індыянскім універсітэце (1960-1967). Жыў у Глен-Коўв.

Рэабілітаваны 22.1.1992 года.

Пахаваны на Беларускіх могілках Саўт-Рывера (Нью-Джэрсі, ЗША).

Творчасць

Друкаваўся з 1933 года, у часопісах «Полымя», «Беларуская работніца і сялянка», газетах «Савецкая Беларусь», «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена». У час нямецкай акупацыі ў Беластоку падрыхтаваў зборнік вершаў «Ад сына твайго, Беларусь»[6] і кнігу «Ахвяры бальшавізму».

Перажытае ў турмах і лагерах, успаміны пра свабоду і няволю, туга па радзіме, вайна і чужына, філасафічнасць, лірызм выявіліся ў зборніках паэзіі «У акіяне ночы», «На край святла», «Спадзяванні», «Цень Янкі Купалы» (усе 1947), «Ля ціхай брамы» (1955), «Патушаныя зоры» (1975), «Ачышчэнне агнём» (1985), «А часу больш, чым вечнасць» (1989).

Напісаў раманы «Раман Корзюк» (1985), «І той дзень надышоў» (1987), зборнік вершаў «Патушаныя зоры» (1992), успаміны «Масеева кніга» (1995).

На беларускую мову пераклаў санеты Мікеланджэла, некаторыя творы І. В. Гётэ, Г. Гейнэ, Р. М. Рыльке ды інш.

Масей Сяднёў імкнуўся ўвесці ў беларускую паэзію тэмы, звязаныя з традыцыямі сусветнага мастацтва, вобразамі класічнай паэзіі. Паказваючы свет у вобразах нябеснай і зямной красы, ён імкнуўся раскрыць высокую духоўнасць свайго героя праз чыстую, узвышаную лірыку. Звычайна асноўная сутнасць, галоўная ідэя такіх вершаў выказваецца ў апошніх 2-3 радках — гэта т.зв. гейнаўская пуанта, пра якую гаварыў, аналізуючы творчасць Сяднёва, украінскі літаратуразнавец Юры Шэрах. Побач з інтуітыўным пачаткам у вершах ёсць і тое, за што ўкраінскі паэт Яр Славутыч назваў Сяднёва паэтам думкі. «Пранікненне ў таямнічасць прыроды Беларусі», — адзначаў прафесар Мюнхенскага ўніверсітэта Бойка-Блахін, — «эротыка, напоўненая ідэалістычнымі тонамі, рэфлексія, упрыгожаная ціхай засмучонасцю над недасканаласцю чалавека, — матывы паэзіі М.Сяднёва». І ўсё ж пры багатай разнастайнасці тэм, матываў, лірычных вобразаў праз яго творчасць праходзіць адна нязменная тэма — Бацькаўшчына, маці, мова, прызначэнне паэта[2].

Бібліяграфія

  • Ахвяры бальшавізму: (Зборнік успамінаў і артыкулаў). Беласток, 1944;
  • На краю святла: Паэма. Б.м. [Міхельсдорф], 1947;
  • Спадзяванні: Вершы. Рэгенсбург, б. г. [1947];
  • У акіяне ночы: (Вершы, паэмы). Мюнхен, 1947;
  • Цень Янкі Купалы: Паэма. Ватэнштэт, 1947;
  • Ля ціхай брамы: Вершы. Нью-Ёрк, 1955;
  • Патушаныя зоры. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1975;
  • Раман Корзюк. Нью-Ёрк; Мюнхен, 1985;
  • Ачышчэнне агнём. Нью-Ёрк, 1985;
  • І той дзень надышоў: Раман з часоў другой сусветнай вайны. Нью-Ёрк, 1987;
  • Патушаныя зоры. Мн., 1992;
  • Масеева кніга. Мн., 1994.
  • Масей Сяднёў. Выбраныя творы. — Мн .: Кнігазбор, 2014. — 603 с. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1. Мастацкая літаратура). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-7089-32-1.

Вобраз у мастацтве

Майсей Сяднёў — прататып сына Дзяніса Зазыбы ў рамане Івана Чыгрынава «Плач перапёлкі».

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996. Праверана 30 жніўня 2019.
  2. а б zbsb.org
  3. Маракоў…
  4. У сувязі з набліжэннем Савецкай Арміі.
  5. Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі. Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
  6. Зборнік набраны ў Кёнігсбергу, згарэў там у час пажару.

Літаратура

Спасылкі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Майсей Сяднёў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?