Мадлен Олбрайт
Мадлен Корбел Олбрайт (англ.: Madeleine Korbel Albright, імя пры нараджэнні Марыя Яна Ко́рбелава, чэш. Marie Jana Korbelová; 15 мая 1937, Прага — 23 сакавіка 2022) — першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША (1997—2001).
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Палітычную дзейнасць Олбрайт пачынала ў якасці актывіста Дэмакратычнай партыі ЗША, у 1972 годзе ўвайшла ў каманду сенатара Эдмунда Маскі, у 1976—1978 была яго памочнікам па пытаннях заканадаўства. У 1978 годзе яна была прызначаная членам Савета нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце Картэры, адказвала за сувязі з грамадскасцю. Пасля паразы дэмакратаў у барацьбе за Белы дом Мадлен Олбрайт ў 1982—1993 гадах была прафесарам Джорджтаўнскага ўніверсітэта, вяла семінар па палітыцы СССР і краін Усходняй Еўропы, кіравала праграмай «Жанчыны ў знешняй палітыцы», была прэзідэнтам Цэнтра за нацыянальную палітыку.
Праца ў ААН
[правіць | правіць зыходнік]У 1992 годзе Олбрайт стала дарадцам Біла Клінтана і пасля яго абрання на пасаду прэзідэнта была прызначаная на пасаду пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН. Падчас працы ў ААН яна была ў вельмі нацягнутых ўзаемаадносінах з Генеральным сакратаром ААН Бутрасам Галі.
Олбрайт падтрымлівала санкцыі супраць Ірака.
Факты
[правіць | правіць зыходнік]У 2015 годзе сустрэлася з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Таццянай Караткевіч.
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- Madam Secretary (2003) ISBN 0-7868-6843-0
- The Mighty and the Almighty: Reflections on America, God, and World Affairs (2006) ISBN 0-06-089257-9.
Зноскі
- ↑ Madeleine Albright // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Madeleine Albright // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://faithfuliremain.com/interviews/madeleine-albrightova
- ↑ Madeleine Albright, first female US secretary of state, dies Праверана 23 сакавіка 2022.
- ↑ מדלן אולברייט, האישה הראשונה שכיהנה כשרת חוץ בארה"ב, מתה בגיל 84
- ↑ Madeleine Albright, First Woman to Serve as Secretary of State, Dies at 84 Праверана 24 сакавіка 2022.
- ↑ а б в г Albright M. Madam Secretary — Disney Publishing Worldwide, 2003. — ISBN 978-1-4013-9947-4
- ↑ а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
1—10 | ||
---|---|---|
11—20 | ||
21—30 | ||
31—40 | ||
41—50 | ||
51—60 |
| |
61—70 | ||
71—80 |
Тэматычныя сайты | ||||
---|---|---|---|---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | Вялікая каталанская · Вялікая нарвежская · Вялікая расійская (старая версія) · Вялікая расійская (навукова-адукацыйны партал) · Кругасвет · Ларуса · Універсальная літоўская энцыклапедыя · Britannica (онлайн) · Brockhaus · Notable Names Database · Даведка РІА · Даведка РІА · Даведка ТАСС · OpenSanctions | |||
Генеалогія і некрапалістыка | ||||
|
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.