For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Людамір Міхал Рагоўскі.

Людамір Міхал Рагоўскі

Людамір Міхал Рагоўскі
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1881(1881-10-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 сакавіка 1954(1954-03-13) (72 гады)
Месца смерці
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, дырыжор
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Людамір Міхал Рагоўскі (польск.: Ludomir Michał Rogowski; 3 кастрычніка 1881, г. Люблін, Польшча — 14 сакавіка 1954, Дуброўнік[2]) — польскі кампазітар і дырыжор.

Зялёны дубочак, народная песня. Рагоўскі

Паходзіў з інтэлігентнай польскай сям’і. З малых гадоў будучы кампазітар знаходзіўся ў атмасферы вялікай любові да музыкі. Ягоны бацька, Дамінік Рагоўскі быў скрыпач-аматар, добра граў на скрыпцы, а маці, Караліна Касакоўская, — на фартэпіяна. Яна нарадзілася ў шляхецкай сям’і, якая раней жыла на Віленшчыне. Вядома, што няня Л. Рагоўскага была беларускага паходжання і спявала яму народныя песні. Таленавітае дзіця, ужо ва ўзросце сямі гадоў ён добра ведаў нотную грамату і спрабаваў самастойна сачыняць музыку.

Вучыўся ў Варшаўскім музычным інстытуце (скончыў у 1906), потым у музычных навучальных установах Лейпцыга, Мюнхена, а таксама ў Рыме і Парыжы.

У 1909—1912 гг. працаваў у Вільні, дзе пачаў кіраваць сімфанічным аркестрам, весці заняткі ў школе арганістаў, супрацоўнічаць з беларускім тэатрам Ігната Буйніцкага, а таксама з газетай «Літоўскі кур’ер» у якасці музычнага крытыка і публіцыста.

Са снежня 1926 года жыў і працаваў у Дуброўніку (Харватыя).

У час побыту ў Вільні Людамір Рагоўскі захапіўся беларускім фальклорам, пасябраваў з нашаніўцамі Янкам Купалам, Іванам Луцкевічам і Аляксандрам Уласавым. У 1910 годзе кампазітар паклаў на музыку верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?». Верш Купалы з нотамі Рагоўскага газета «Наша ніва» надрукавала асобнай лістоўкай (Вільня, 1910) на беларускай мове і лацінкай, а таксама быў надрукаваны ў «Беларускім календары» на 1910 год.

Творчасць Л. Рагоўскага цесна звязана з беларускай музычнай культурай: ён кіраваў хорам у Беларускім музычна-драматычным гуртку, ствараў музычнае афармленне да спектакляў трупы І. Буйніцкага, склаў «Беларускі песеннік з нотамі для народных і школьных хароў» (выдадзены ў 1911), куды ўключыў і ўласныя апрацоўкі беларускіх народных песень, які адыграў вялікую ролю ў прапагандзе беларускай нацыянальнай песні[3]. У Вільні была напісана першая частка сімфанічнай «Беларускай рапсодыі» для малога аркестра пад назвай «Беларускі пейзаж». Адбіткі беларускага фальклору адчуваюцца і ў сімфанічным творы «Аблокі» (1912).

Музычная спадчына Л. Рагоўскага складае 7 сімфоній, 7 опер, 3 балеты, у т.л. «Купала» (паст. 1926, Варшава), шэраг сімфанічных паэм, аркестравых сюіт, камерных і харавых твораў, кантаты і квартэты, музыку да спектакляў.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

У публікацыі «Нашай Нівы» з 1910 года (3 снежня, № 49) чытаем, што пасля заканчэння сімфанічнага канцэрта кампазітара і дырыжора Людаміра Міхала Рагоўскага ў Вільні (12 лістапада) у знак падзякі за ўклад у развіццё беларускай музыкі «яму былі дадзены на ўспамін… ад арганізатараў беларускага тэатру — беларуская дуда[4]». Дуду дарыў Ігнат Буйніцкі. Па словах даследчыцы Ірыны Шумскай, калі ў 1911 годзе Міхал Рагоўскі пераяжджаў з Вільні ў Парыж, то ахвяраваў падораныя інструменты ў калекцыю Івана Луцкевіча, якая стала пазней асновай для Беларускага музея ў Вільні. Пасля яго ліквідацыі дуда засталася ў фондзе аднаго з літоўскіх музеяў, пад нумарам LNM EM95. Вядомая як «Дуда Ігната Буйніцкага». Колавая ліра 1809 года, падораная Рагоўскаму падчас таго самага канцэрту, трапіла ў Беларусь і захоўвалася ў зборах Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, адкуль была перададзена Нацыянальнаму музею гісторыі і культуры Беларусі (зараз Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь) у 1957 годзе[5].

Зноскі

  1. Brozović D., Ladan T. Ludomir Michał Rogowski // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с.
  2. Rogowski, Ludomir Michał
  3. Игнат Буйницкий — «бацька беларускага тэатра» Архівавана 10 мая 2015. (руск.) (недаступная спасылка)
  4. https://www.svaboda.org/a/27937897.html
  5. «Дудары Глыбоцкага краю» В. Воранаў
  • Ludomir Michał Rogowski(недаступная спасылка) (польск.) // Пералік асноўных твораў
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Людамір Міхал Рагоўскі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?