For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Льюіс Хэмілтан.

Льюіс Хэмілтан

Льюіс Хэмілтан  
Хэмілтан у 2014 годзе
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Дата нараджэння 7 студзеня 1985(1985-01-07) (39 гадоў)
Месца нараджэння Стывенідж  (англ.), Вялікабрытанія
№44 Mercedes AMG Petronas F1 Team
— месца ў бягучым сезоне (0 ачкоў)
Выступленні ў «Формуле-1»
Сезоны 14 (2007–2020)
Чэмпіён свету 7 (2008, 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020)
Адзіны
Гран-пры
Аўстралія 2007
Месца ў 2020 1 (347 ачкоў)
Перамогі Лепшы старт
95 (Канада 2007)
Подыумы Ачкі БК
165 3778 53
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Льюіс Карл Дэвідсан Хэмілтан[1] MBE[2] (англ.: Lewis Carl Davidson Hamilton; нарадзіўся 7 студзеня 1985 года) — брытанскі аўтагоншчык, пілот каманды Mercedes AMG Petronas F1 Team. Сяміразовы чэмпіён свету 2008, 2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020 гадоў. Лічыцца адным з лепшых гоншчыкаў цяперашняга часу.[3][4]

Хэмілтан нарадзіўся ў Стывеніджы  (англ.), Хартфордшыр.[5] У снежні 1995 года, ва ўзросце 10-і гадоў ён папытаў аўтограф у боса каманды McLaren Рона Дэніса, і сказаў яму: «Прывітанне. Я Льюіс Хэмілтан. Я выйграў брытанскі чэмпіянат і аднойчы буду ганяцца за рулём вашага баліда». Праз тры гады Дэніс склаў з ім кантракт праграмы падтрымкі маладых пілотаў McLaren. Пасля перамог у Брытанскай Формуле-Рэно, Еўрасерыі Формулы-3, і GP2 Хэмілтан дэбютаваў у Формуле-1, за каманду Vodafone McLaren Mercedes. Кантракт Хэмілтана з праграмай падтрымкі пілотаў McLaren зрабіў яго самым маладым пілотам, які атрымаў гарантаванае месца ў Формуле-1.

Льюіс Хэмілтан стаў першым цемнаскурым пілотам у Формуле-1 (хоць быў Уілі Ці Рыбс  (англ.), які тэставаў балід у 1986 годзе[6]) і стаў першым цемнаскурым пілотам, хто змог атрымаць перамогу на трасе Індыянапаліс Матор Спідвей у любой дысцыпліне.

У сваім першым сезоне ў Формуле-1, Хэмілтан усталяваў мноства рэкордаў, ён стаў віцэ-чэмпіёнам свайго дэбютнага сезону 2007, у якім прайграў усяго адно ачко чэмпіёну Кімі Райканену, затое на наступны год ён стаў чэмпіёнам. Уладальнік Прэміі імя Ларэнца Бандзіні і Памятнага трафея Суколка Хотарна. У 2014 годзе быў прызнаны спартсменам года па версіі BBC  (англ.).[7] На дадзены момант з’яўляецца адзіным гоншчыкам у гісторыі Формулы-1, каму атрымоўвалася атрымліваць перамогі ва ўсіх праведзеных сезонах запар, пачынальна з дэбютнага. З 2007 па 2012 гады выступаў за каманду Vodafone McLaren Mercedes, з 2013-га — гоншчык каманды Mercedes AMG Petronas F1 Team.[8][9]

У 2014 годзе па выніках галасавання часопіса «RaceMag» Хэмілтан быў прызнаны самым няўдачлівым гоншчыкам што выступалі ў «Формуле-1» за апошнія дваццаць гадоў, рэйтынг складаўся па агульнай колькасці Гран-пры ў якіх гоншчык мог бы атрымаць перамогу, але па якіх-небудзь прычынах (напрыклад: замешка на піт-стопе, механічны сход) не змог зрабіць гэтага.

Зноскі

  1. Hamilton, Lewis (2007). Lewis Hamilton: My Story. HarperSport. p. 33. ISBN 978-0007270057.
  2. Хэмілтан атрымаў MBE, sports.ru, 31 снежня 2008
  3. Эклстоўн: Хэмілтан лепшы з чэмпіёнаў. championat.com (27 сакавіка 2015). Праверана 18 красавіка 2015.
  4. Сусветныя СМІ хваляць Хэмілтана і Алонса(недаступная спасылка). championat.com (5 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 18 красавіка 2015.
  5. Kelso, Paul. Profile: Lewis Hamilton. The Guardian (20 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 26 чэрвеня 2008.
  6. Phillips, Randy (2007-06-07). "Hamilton in fast lane to success". Montreal Gazette/Canada.com. CanWest News Service. Праверана 2007-07-05. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 кастрычніка 2007. Праверана 27 лістапада 2022.
  7. "Хэмілтан – лепшы спартсмен года па версіі BBC". Дмітрый Бухараў. f1news.ru. 15 снежня 2014. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  8. "Шумахер саступае месца Хэмілтану ў Mercedes AMG". Андрэй Лось. f1news.ru. 2012-09-28.
  9. Lewis Hamilton replaces Michael Schumacher at Mercedes, Autosport.com, 28 верасня 2012
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Льюіс Хэмілтан
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?