For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Лувійцы.

Лувійцы

Лувійцы
Рэльеф VIII ст. да н.э.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Малая Азія
Мова лувійская
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы хеты, карыйцы, лідыйцы, лікійцы

Лувійцы — старажытны індаеўрапейскі народ у Малой Азіі. Адыгрывалі важную ролю ў гісторыі Блізкага Усходу ў бронзавым веку.

Праблема паходжання лувійцаў шчыльна звязана з пытаннямі аб паходжанні індаеўрапейцаў і іх з’яўленні ў Малой Азіі. Навукоўцамі былі высунуты тры асноўныя версіі, паводле якіх продкі лувійцаў і хетаў з’яўляюцца аўтахтонамі або мігрыравалі з Балканскага паўвострава або з усходнееўрапейскіх стэпаў праз Каўказ.

Сучасныя археолагі атаясняюць першых індаеўрапейцаў у Малой Азіі з прадстаўнікамі Дэмірчыгуюкскай археалагічнай культуры, што ўзнікла ў другой палове 3 тысячагоддзя да н. э.

Да пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. адбылося адасабленне лувійцаў ад хетаў. Асірыйскія гандляры з Каніша фіксавалі паміж 1950 г. да н. э. і 1700 г. да н. э. у сваіх запісах імёны і словы лувійскага паходжання.

Сучасная назва народа лувійцы паходзіць ад хецкай назвы Лувія, пад якім мелася на ўвазе заходняя частка Малой Азіі. Акрамя таго, у Хецкай дзяржаве была распаўсюджана асобная пісьмовая лувійская мова. Яе носьбіты жылі не толькі на захадзе ў Арцаве, але таксама на поўдні і паўднёвым усходзе паўвострава.

Лувійцы не мелі агульнай дзяржавы. У 2 тысячагоддзі да н. э. яны стварылі шэраг малых дзяржаў, захопленых у XVI ст. да н. э. хетамі. У дзяржаве хетаў лувійцы не згубілі сваёй тоеснасці, моўна і культурна адасабляліся ад уласна хетаў.

Найбольш магутная лувійская дзяржава Кіцуватна склалася на тэрыторыі Кілікіі. Яе насельніцтва мела разнастайнае паходжанне, але асабістыя імёны манархаў былі лувійскімі. Тытул манархаў быў роўным манархам дзяржавы хетаў. У XV ст. да н. э. Кіцуватна заключыла саюз з хетамі.

Палітычны цэнтр заходняй лувійская дзяржавы Арцава знаходзіўся каля Эгейскага мора на месцы Эфеса. Яе валадары супернічалі з хетамі ў XV ст. да н. э. Але каля 1350 г. да н. э. хецкае войска здолела перамагчы арцаўскага валадара Анцапахаду. У далейшым на месцы Арцавы ўзгадваліся дзяржавы Міра, Хапала і Зямля ракі Сэх, залежныя ад хетаў.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што насельніцтва Троі таксама было пераважна лувійскім.

Пісьмовая лувійская мова адыгрывала значную ролю ў Хецкай дзяржаве ў XIV - XII стст. да н. э. На ёй запісваліся законы і афіцыйныя дакументы. Лувійцы склалі арыгінальную сістэму іерагліфічнага пісьма.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Лувійцы
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?