Лагуна
Лагу́на (італ.: laguna, ад лац.: lacus — возера) — дробны вадаём, аддзелены ад мора вузкай паласой намытага пяску (перасыпам), бар’ернымі астравамі або каралавымі рыфамі. Калі ў лагуну ўпадае буйная рака, то вада ў лагуне можа быць амаль прэснай, а яе ўзровень можа перавышаць узровень мора. Такія, напрыклад, Куршскі і Калінінградскі залівы.
Тыповы прыклад лагуннага горада — Венецыя.
Дзякуючы сваёй абароненасці лагуны часта з’яўляюцца ўнікальнымі прыроднымі біятопамі. Яны служаць прытулкам для водных птушак, рыб і звяроў. Экалагічна важныя лагуны знаходзяцца пад абаронай міжнародных ведамстваў.
На Чорным і Азоўскім марах лагуны завуцца ліманамі.
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.