Лабарыя
Лабарыя | |||||||||||||||||||||||
Лабарыя лёгачная | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Lobaria (Schreb.) Hoffm., 1796 | |||||||||||||||||||||||
|
Лаба́рыя (Lobaria) — род ліставатых лішайнікаў сямейства Лабарыевыя (Lobariaceae).
Вядома каля 80 відаў. Пашыраны ва ўмеранай, трапічнай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар’яў. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца лабарыя лёгачная і лабарыя ямчатая (ямістая). Трапляецца пераважна ў лясах на ствалах і галінах, радзей — на скалах.
Слаявіна буйналіставатая з шырокімі лопасцямі, дыяметр 5—30 см. Зверху — характэрны сеткавы малюнак, знізу — кароткія раснічастыя рызоіды, месцамі голая. Пладовыя целы сподкападобныя. Споры бясколерныя ці афарбаваныя, 2—10-клетачныя. Фікабіёнты з груп Trebouxia і Myrmecia.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Галубкоў У. У. Лаба́рыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 80. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Лобария — род Lobaria: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Lobaria у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.