For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Кірыл Аляксандравіч Прамудраў.

Кірыл Аляксандравіч Прамудраў

Футбол
Кірыл Прамудраў
Поўнае імя Кірыл Аляксандравіч Прамудраў
Нарадзіўся 11 чэрвеня 1992(1992-06-11)[1][2] (32 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 76 кг[3]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 6
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2015 Беларусь Дынама (Брэст) 109 (15)
2015—2017 Беларусь Дынама (Мінск) 44 (5)
2017—2018 Беларусь Дынама (Брэст) 24 (0)
2018   Беларусь Прамень (Мінск) 13 (0)
2019— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 109 (13)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 21) 12 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 снежня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 лютага 2014

Кірыл Прамудраў (нар. 11 чэрвеня 1992, Брэст) — беларускі футбаліст, паўабаронца жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за дубль брэсцкага «Дынама». У 2011 годзе пачаў праходзіць у асноўны склад каманды, а ў сезоне 2012 замацаваўся ў аснове.

У сезоне 2013 ужо трывала выступаў на пазіцыі правага паўабаронцы. З верасня 2013 года, пасля таго як галоўным трэнерам стаў Сяргей Кавальчук, стаў выступаць у якасці апорнага паўабаронцы. Усяго за сезон правёў 30 матчаў (з 32), забіў 5 галоў.

У сезоне 2014 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы брэсцкага клуба. Выдатна пачаў сезон 2015, калі быў падцягнуты бліжэй да атакі і наладзіў узаемадзейнічанне з вопытным Раманам Васілюком, дзякуючы чаму хутка стаў адным з найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату 2015. У выніку, цікавасць да Кірыла сталі праяўляць розныя клубы, у тым ліку і замежныя.

29 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Прамудрава ў мінскае «Дынама»[4]. У складзе мінчан здолеў замацавацца ў стартавым складзе толькі бліжэй к канцу сезона, гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2016 ужо быў трывалым іграком асновы мінчан, аднак у першай палове сезона 2017 страціў месца ў складзе. У чэрвені 2017 года было абвешчана аб вяртанні Прамудрава ў брэсцкае «Дынама»[5]. У складзе брэстчан стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.

У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду сталічнаму «Промню»[6], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года вярнуўся ў Брэст[7], а ў студзені 2019 года разарваў кантракт з «Дынама»[8] і неўзабаве стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[9]. У сезоне 2019 з’яўляўся на полі нерэгулярна, у 2020 годзе стаў часцей выхадзіць у стартавым складзе.

У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[10]. У 2021 годзе заставаўся іграком асноўнага складу жодзінцаў. У студзені 2022 года падпісаў новае пагадненне з «Тарпеда-БелАЗ»[11]. У студзені 2023 года чарговы раз падоўжыў кантракт з жодзінскім клубам[12]. У сезоне 2023 стаў капітанам каманды і ў гэтай якасці дапамог ёй заваяваць бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі. У снежні 2023 года зноў падоўжыў пагадненне з жодзінцамі[13].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Дынама (Брэст) Беларусь 29 2
2011 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 15 0
2012 Д1 Брэст Беларусь 21 1
2013 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 30 5
2014 Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 29 3
2015 (1) Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 14 6
2015 (2) Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 8 1
2016 Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 28 4
2017 (1) Д1 Дынама (Мінск) Беларусь 8 0
2017 (2) Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 14 0
2018 (1) Д1 Дынама (Брэст) Беларусь 10 0
2018 (2) Д1 Прамень Беларусь 13 0
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 20 1
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 21 6
2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 24 3
2022 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 17 1
2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 27 2
  1. Kirill Premudrov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Kirill Premudrov // FBref.com
  3. http://torpedo-belaz.by/player/premudrov-kirill/
  4. Минское «Динамо» объявило о переходе Премудрова (руск.). by.tribuna.com.
  5. Брестское "Динамо" объявило о подписании контракта с Премудровым (руск.). football.by (28 чэрвеня 2017). Праверана 13 снежня 2023.
  6. Брестское "Динамо" отдало Премудрова в аренду "Лучу" (руск.). football.by (31 ліпеня 2018). Праверана 13 снежня 2023.
  7. Роткович, Иванов и Премудров покинули "Луч" (руск.). football.by (12 снежня 2018). Праверана 13 снежня 2023.
  8. Брестское "Динамо" рассталось с Премудровым (руск.). football.by (14 студзеня 2019). Праверана 13 снежня 2023.
  9. Премудров подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (17 студзеня 2019). Праверана 13 снежня 2023.
  10. "Торпедо-БелАЗ" продлило контракт с Премудровым (руск.). football.by (28 студзеня 2021). Праверана 13 снежня 2023.
  11. "Торпедо-БелАЗ" продлил контракты с Премудровым и Устиновым (руск.). football.by (11 студзеня 2022). Праверана 13 снежня 2023.
  12. Премудров пролонгировал соглашение с Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (9 студзеня 2023). Праверана 13 снежня 2023.
  13. Премудров продлил контракт с "Торпедо-БелАЗом" (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 13 снежня 2023.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Кірыл Аляксандравіч Прамудраў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?