For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Купон (філатэлія).

Купон (філатэлія)

Марка ЗША з купонам.

Купо́н (англ.: label[1][2], coupon[3] або tab[4]) — частка марачнага аркуша, аддзеленая ад паштовых марак перфарацыяй або вузкім белым полем у беззубцовых марак. Купон не з'яўляецца знакам паштовай аплаты, не мае наміналу і слова «Пошта». Ён узнікае або праз спецыяльнае размяшчэнне марак у аркушы, або з мэтай паведамлення дадатковай інфармацыі ці дэкаратыўнага афармлення маркі. Купоны бываюць гарызантальныя (збоку), вертыкальныя (зверху або знізу) і прамежкавыя (пасярод марак).

Гісторыя і апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Маюцца розныя версіі паходжання купона.

У адпаведнасці з першай, купоны з'явіліся для зручнасці падліку марак у прадажным марачным аркушы, колькасць якіх павінна была быць круглай. Калі па ўмовах друку (памер аркуша і памер маркі) гэтага не атрымлівалася, лішнія марачныя месцы займалі купоны. Напрыклад, калі на аркушы былі 42 асобнікі (6 × 7), друкавалі 40 марак і 2 купоны. Радзей купон атрымлівалі з паласы паперы (поля), што аддзяляла сектары ў тыпаграфскім аркушы, напрыклад, на марцы СССР з партрэтам А. С. Грыбаедава 1959 г. або праз дадатковую лінію перфарацыі на шырокім полі аркуша — на некаторых марках СССР серыі «25-годдзе першынцаў савецкай індустрыі» 1958 г.

Купон таксама часам адрываўся падчас праходжання паштовым адпраўленнем пошты (гашэння).

На купоне таксама размяшчаліся ўмовы дастаўкі карэспандэнцыі, напрыклад, дастаўляць або не дастаўляць у выхадныя і святочныя дні (своеасаблівая інструкцыя для паштальёнаў).

Купоны, якія выкарыстоўваліся для падліку марак у аркушы, першапачаткова былі пустымі — на іх адсутнічалі надпісы або малюнкі, але потым гэтыя месцы сталі выкарыстоўваць для нанясення розных знакаў, малюнкаў, тэкстаў службовага, рэкламнага або дэкаратыўнага характару. У сучаснасці аформлены купон з'яўляецца дадаткам да зместу малюнка або тэксту на паштовай марцы, з якой ён надрукаваны. Марачныя аркушы з купонамі друкуюцца ў многіх краінах.

Філатэлістычныя аспекты

[правіць | правіць зыходнік]

Марка з асобным купонам захоўвае ўсе ўласцівасці знака паштовай аплаты, аднак у філатэлістычных калекцыях гэта жа марка з купонам ацэньваецца вышэй. Купон, аддзелены ад маркі, не мае ніякай каштоўнасці — ні намінальнай, ані філатэлістычнай.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Купоны дзяржаўнай пошты ў розны час у розных краінах выкарыстоўваліся для палітычнай і рэлігійнай прапаганды, размяшчэння паэтычных і празаічных тэкстаў, інфармацыі аб будучых падзеях, рэкламы і нават як латарэйныя білеты.

Зноскі

  1. Label; Label, commemorative; Label, dominical; Labeled stamps; Label, semi-postal (англ.)(недаступная спасылка). Glossary of Stamp Collecting Terms — L. AskPhil; Collectors Club of Chicago. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 24 чэрвеня 2010.
  2. «Stamps news and stories». Архівавана 13 лютага 2010. (англ.) (Праверана 12 снежня 2008)
  3. Coupon (англ.). Glossary of Stamp Collecting Terms — C. AskPhil; Collectors Club of Chicago. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2012. Праверана 24 чэрвеня 2010.
  4. «Kenmore Stamps». Архівавана 19 сакавіка 2012. (англ.) (Праверана 12 снежня 2008)
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Купон (філатэлія)
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?