For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Ліга чэмпіёнаў УЕФА.

Ліга чэмпіёнаў УЕФА

Футбол
Футбол
Ліга чэмпіёнаў УЕФА


UEFA Champions League


 
Заснаваны: 1955
Рэарганізаваны: 1992
Краіна: Еўропа (УЕФА)
Кол-ць каманд: 32 (групавы этап)
79 (усяго)
Дзеючы чэмпіён: Англія Манчэстэр Сіці (1-ы тытул)
Найбольш тытулаваны: Іспанія Рэал Мадрыд (14 тытулаў)
Бягучы сезон
Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2023/2024

Ліга чэмпіёнаў УЕФА (англ.: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай УЕФА.

Са свайго першага сезона 1955/1956 і да сезона 1991/1992 спаборніцтва называлася Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў (англ.: European Champion Clubs’ Cup). З сезона 1992/1993 спаборніцтва атрымала сваю цяперашную назву і змяніла фармат, адступіўшыся ад алімпійскай сістэмы на карысць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уключаюць 4 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 груп па 4 каманды, з якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульню па сістэме плэй-оф з матчамі на сваім і на чужым стадыёне з заканчэннем у выглядзе фіналу з аднаго матча на нейтральным стадыёне.

Пераможцамі турніру станавіліся 23 клубы, 13 з іх выйгравалі турнір больш за адзін раз. Іспанскія клубы атрымлівалі ў турніры 18 перамог. Рэкардсменам па колькасці выйграных тытулаў з’яўляецца іспанскі «Рэал Мадрыд», які перамагаў 14 разоў. Дзеючым чэмпіёнам з’яўляецца англійскі клуб «Манчэстэр Сіці», які 10 чэрвеня 2023 года ў фінале ў Стамбуле перамог італьянскі «Інтэрнацыянале» з лікам 1:0.

Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў быў заснаваны ў 1955 годзе па прапанове французскага спартыўнага журналіста і рэдактара «L'Équipe» Габрыэля Ано. Ідэя аб кантынентальным футбольным турніры наведала Ано пасля заяваў англійскай прэсы аб тым, што «Вулверхэмптан Уондэрэрс», які перамог восенню 1954 года «Спартак» і «Гонвед», з’яўляецца наймацнейшым клубам свету. У сваёй газеце Ано адказаў, што для выяўлення наймацнейшага клуба трэба правесці спаборніцтва, якое ўключае ў сябе і хатнія, і гасцявыя матчы. Ужо на наступны дзень Ано апублікаваў магчымы праект турніру, а ў студзені 1955 года прайшоў першы Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.

У перыяд з 1960 па 2004 гады ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў ўдзельнічаў у цяпер адмененым Міжкантынентальным кубку супраць ўладальніка паўднёваамерыканскага Кубка Лібертадорэс. Зараз пераможца Лігі чэмпіёнаў удзельнічае ў клубным чэмпіянаце свету — турніры пад эгідай ФІФА.

У момант заснавання Лігі было вырашана, што фундатарам турніру не могуць быць больш за 8 кампаній. Па ўмовах пагаднення гэтыя кампаніі атрымліваюць 4 рэкламных шчыты па перыметры поля, пэўную колькасць квіткоў на кожны матч і прысутнасць лагатыпаў кампаній на перадматчавых і пасляматчавых інтэрв’ю. Таксама гэтыя кампаніі атрымліваюць рэкламны час у перапынках паміж таймамі матчаў Лігі чэмпіёнаў.

У цяперашні час афіцыйнымі фундатарамі Лігі чэмпіёнаў з’яўляюцца:

Таксама з турнірам супрацоўнічаюць:

Спіс найлепшых клубаў у гэтым турніры ўзначальвае іспанскі «Рэал Мадрыд», які атрымліваў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (уключна з перамогай у Кубку чэмпіёнаў) 14 разоў. Сем разоў турнір выйграваў італьянскі «Мілан», 6 разоў — англійскі «Ліверпул» і мюнхенская «Баварыя», 5 разоў — іспанская «Барселона», 4 разы — нідэрландскі «Аякс» з Амстэрдама.

Клуб П Ф КФ Выйграныя фіналы Прайграныя фіналы
Іспанія Рэал Мадрыд 14 3 17 1956, 1957, 1958, 1959, 1960, 1966, 1998, 2000, 2002, 2014, 2016, 2017, 2018, 2022 1962, 1964, 1981
Італія Мілан 7 4 11 1963, 1969, 1989, 1990, 1994, 2003, 2007 1958, 1993, 1995, 2005
Германія Баварыя 6 5 11 1974, 1975, 1976, 2001, 2013, 2020 1982, 1987, 1999, 2010, 2012
Англія Ліверпул 6 4 10 1977, 1978, 1981, 1984, 2005, 2019 1985, 2007, 2018, 2022
Іспанія Барселона 5 3 8 1992, 2006, 2009, 2011, 2015 1961, 1986, 1994
Нідэрланды Аякс 4 2 6 1971, 1972, 1973, 1995 1969, 1996
Італія Інтэрнацыянале 3 3 6 1964, 1965, 2010 1967, 1972, 2023
Англія Манчэстэр Юнайтэд 3 2 5 1968, 1999, 2008 2009, 2011
Італія Ювентус 2 7 9 1985, 1996 1973, 1983, 1997, 1998, 2003, 2015, 2017
Партугалія Бенфіка 2 5 7 1961, 1962 1963, 1965, 1968, 1988, 1990
Англія Чэлсі 2 1 3 2012, 2021 2008
Англія Нотынгем Форэст 2 0 2 1979, 1980 -
Партугалія Порту 2 0 2 1987, 2004 -
Шатландыя Сэлтык 1 1 2 1967 1970
Германія Гамбург 1 1 2 1983 1980
Румынія Сцяўа 1 1 2 1986 1989
Францыя Марсель 1 1 2 1993 1991
Германія Барусія Дортмунд 1 1 2 1997 2013
Англія Манчэстэр Сіці 1 1 2 2023 2021
Нідэрланды Феенорд 1 0 1 1970 -
Англія Астан Віла 1 0 1 1982 -
Нідэрланды ПСВ Эйндхавен 1 0 1 1988 -
Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Црвена Звезда 1 0 1 1991 -
Іспанія Атлетыка Мадрыд 0 3 3 - 1974, 2014, 2016
Францыя Рэймс 0 2 2 - 1956, 1959
Іспанія Валенсія 0 2 2 - 2000, 2001
Італія Фіярэнціна 0 1 1 - 1957
Германія Айнтрахт 0 1 1 - 1960
Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія Партызан 0 1 1 - 1966
Грэцыя Панатынаікос 0 1 1 - 1971
Англія Лідс Юнайтэд 0 1 1 - 1975
Францыя Сент-Эцьен 0 1 1 - 1976
Федэратыўная Рэспубліка Германіі (1949—1990) Барусія Мёнхенгладбах 0 1 1 - 1977
Бельгія Бругэ 0 1 1 - 1978
Швецыя Мальмё 0 1 1 - 1979
Італія Рома 0 1 1 - 1984
Італія Сампдорыя 0 1 1 - 1992
Германія Баер Леверкузен 0 1 1 - 2001
Францыя Манака 0 1 1 - 2004
Англія Арсенал 0 1 1 - 2006
Англія Тотэнхэм Хотспур 0 1 1 - 2019
Францыя Пары Сен-Жэрмен 0 1 1 - 2020
Імя Г М ГГ Гады Клубы
1 Партугалія Крыштыяну Раналду 140 183 0.77 2003—2022 Англія Манчэстэр Юнайтэд, Іспанія Рэал Мадрыд, Італія Ювентус
2 Аргенціна Ліянель Месі 129 163 0.79 2005—2023 Іспанія Барселона, Францыя Пары Сен-Жэрмен
3 Польшча Роберт Левандоўскі 91 111 0.82 2011—… Германія Барусія (Дортмунд), Германія Баварыя, Іспанія Барселона
4 Францыя Карым Бензема 90 152 0.59 2006—2023 Францыя Алімпік Ліён, Іспанія Рэал Мадрыд
4 Іспанія Рауль Гансалес 71 142 0.50 1995—2011 Іспанія Рэал Мадрыд, Германія Шальке 04

Па колькасці гульняў

[правіць | правіць зыходнік]
Імя М Клубы
1 Партугалія Крыштыяну Раналду 183 Англія Манчэстэр Юнайтэд, Іспанія Рэал Мадрыд, Італія Ювентус
2 Іспанія Ікер Касільяс 177 Іспанія Рэал Мадрыд, Партугалія Порту
3 Аргенціна Ліянель Месі 163 Іспанія Барселона, Францыя Пары Сен-Жэрмен
4 Францыя Карым Бензема 152 Францыя Алімпік Ліён, Іспанія Рэал Мадрыд
5 Іспанія Хаві 151 Іспанія Барселона
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Ліга чэмпіёнаў УЕФА
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?