For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Крымская Народная Рэспубліка.

Крымская Народная Рэспубліка

Гістарычная дзяржава
Крымская Народная Рэспубліка
Qırım Halq Cumhuriyeti
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: дзяржаўны гімн і Гімн крымскіх татар
1917 — 1918

Сталіца Бахчысарай
Мова(ы) Крымскататарская
Афіцыйная мова Крымскататарская мова
Рэлігія Іслам
Плошча
  • 26 860 км²
Насельніцтва
  • 749 800 чал.
Форма кіравання рэспубліка і парламенцкая рэспубліка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крымская Наро́дная Рэспу́бліка (крым. Къырым Халкъ Джумхуриети, Qırım Halq Cumhuriyeti, قريم خالق جمهوريات‎) — дзяржаўнае ўтварэнне на Крымскім паўвостраве, што было абвешчана ў снежні 1917. Фактычна рэспубліка не адбылася, паколькі ў студзені 1918 уладу на паўвостраве захапілі бальшавікі. Крымская Народная рэспубліка была адным з першых у свеце праектаў дэмакратычнай рэспублікі сярод мусульман.

Лютаўская рэвалюцыя 1917 года, апроч іншага, прывяла да актывізацыі і арганізацыйнага фармавання нацыянальна-дэмакратычных рухаў нацыянальных ускраін Расіі.

У сакавіку 1917 года ў Сімферопалі прайшоў Усекрымскі мусульманскі зьезд, на якім паўтаратысячны дэлегатскі корпус абраў пастаянны ворган — Мусульманскі выканаўчы камітэт (Мусвыканкам) з 50 чалавек [1].

Старшынёй Мусвыканкама быў абраны былы настаўнік, салдат С. Д. Хататаў. Ключавыя пасады занялі Наман Чэлебіджыхан (часовы камісар духоўнага праўленьня і адначасова Таўрычны муфтый) і Джафер Сейдамет (камісар Вакуфнай камісіі)[1][2].

Мусвыканкам актыўна прыступіў да кіравання ўнутраным жыццём крымскіх татараў: рыхтаваліся змены ў сферы адукацыі, выпускаліся газеты, рабіліся крокі па стварэнні крымскататарскіх вайсковых частак, ўстаноўваліся сувязі з іншымі нацыянальнымі рухамі на тэрыторыі Расійскай імперыі[3]

Першым пастановай Мусульманскага камітэта стала пастанова аб народнай асвеце, і толькі ў другую чаргу ён паклапаціўся аб стварэнні ўзброенай падтрымкі — мусульманскіх добраахвотніцкіх частак. Татарскі батальён быў прызнаны законнай рэвалюцыйнай часткай Усерасійскім Часовым урадам, які нават павялічыў яго, перавёўшы для гэтага ў Сімферопаль запасную частку коннага татарскага палка[1].

1-2 кастрычніка 1917 г. (паводле старога стылю) на з'ездзе прадстаўнікоў крымскататарскіх арганізацый, скліканым Мусвыканкамам, была прынятая пастанова аб тым, што ў тагачаснай сытуацыі, пытанне пра далейшы лёс Крыма павінен вырашаць Курултай крымскіх татар. Курултай адкрыўся 26 лістапада ў ханскім палацы ў (Бахчысараі). Ён узяў на сябе ўсе паўнамоцтвы Мусульманскага выканкаму, абвясціў аднаўленне Крымскай дзяржаўнасці па прынцыпе народнай рэспублікі/Канстытуцыйнай манархіі, пасля чаго абвясціў сабе парламентам Крымскай дзяржавы. Наман Чэлебіджыхан узначаліў урад.

Урад Крыма абапіраўся на ўзброеныя сілы «Крымскага рэвалюцыйнага штабу», утворанага ў лістападзе 1917 гаду Мусвыканкама. Іншыя народы шматнацыянальнага Крыму таксама далучыліся да фармаваньня крымскіх вайсковых сіл. З самага пачатку працэсу стварэньня татарскіх нацыянальных частак у сяброўскія адносіны з Сімферопальскім мусульманскім салдацкім камітэтам увайшоў ўкраінскі Полк імя гетмана Дарашэнка. Ад грэкаў і рускіх паступіла прапанова сфармаваць 3-ці Крымскі конны полк з выхадцаў Крыму ўсіх нацыянальнасцяў, акрамя татараў. Ужо ў студзені 1918 г. быў створаны дывізіён гэтага палка. Добраахвотнікі палка коней прыводзілі з сабой. У пачатку 1918 году былі сфармаваны таксама грэцкі батальён, яўрэйскі атрад, армянская і польская роты. У Крымскіх войсках служылі таксама французскія вайскоўцы, а менавіта авіятары пад камандаваннем палкоўніка Монтэрэе.

Мусульманскі корпус генерала Мацвея Сулькевіча так і не быў пераведзены ў Крым, да канца свайго існавання застаючыся на Румынскім фронце ва ўмовах поўнага развалу арміі, баёў з бальшавікамі і румынскай акупацыяй. Пасля наступу аўстра-вугорскай арміі ў сакавіку 1918 г. корпус быў разброены аўстрыйцамі каля Ціраспаля. Сам Сулькевіч з часткай салдат корпусу, крымскімі татарамі, змог прыехаць у Крым толькі ў красавіку 1918 г., калі там ужо знаходзіліся часткі нямецкага войска[4].

Спрабуючы ўзяць пад свой кантроль увесь паўвостраў, 11 (24) студзеня 1918 году ўрад накіраваў падначаленыя яму войскі на Севастопаль, якія ў ходзе баёў 12 (25)- 13 (26) студзеня з чырвонымі пацярпелі паразу. Пасля гэтага, 14 (27) студзеня пры падтрымцы Севастопальскага атраду чырвонаармейцаў і маракоў Чарнаморскага флоту татарскія фармаванні былі выбітыя з Сімферопаля. Д. Сейдамет уцёк у Турцыю, Наман Чэлебіджыхан быў арыштаваны і 23 лютага ў Севастопалі без суду забіты матросамі, а яго цела было выкінутае ў Чорнае мора [5].

Зноскі

  1. а б в Возгрин В. Е. Исторические судьбы крымских татар(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2019. Праверана 4 красавіка 2018.
  2. А. С. Айвазов. История национального движения в Крыму
  3. Эльведин Чубаров. Курултай крымскататарскага народа: вытокі і скліканне нацыянальнага з'езду. Афіцыйны сайт Меджліса крымскататарскага народа Архівавана 20 кастрычніка 2016.
  4. Папакин А. Татарскія воінскія фармаванні ў Крыме (лістапад 1917 - студзень 1918 гг.) // Military Крым. - 2010. - № 15. - С. 22-24.
  5. Зарубин, А. Г., Зарубин, В. Г. Без победителей. Из истории Гражданской войны в Крыму. — 1-е. — Симферополь: Антиква, 2008. — 728 с. — 800 экз. — ISBN 978-966-2930-47-4
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Крымская Народная Рэспубліка
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?