For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Кохтла-Ярвэ.

Кохтла-Ярвэ

Горад
Кохтла-Ярвэ
эст.: Kohtla-Järve
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1946
Плошча
68,77 км²
Насельніцтва
44 492 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
372
Афіцыйны сайт
kjlv.ee
(эст.)(руск.)
Кохтла-Ярвэ на карце Эстоніі
Кохтла-Ярвэ (Эстонія)
Кохтла-Ярвэ
Кохтла-Ярвэ (Эстонія)
Кохтла-Ярвэ

Ко́хтла-Я́рвэ (эст.: Kohtla-Järve) (з 1946 г.) — горад на паўночным усходзе Эстоніі, у павеце Іда-Вірумаа. Транспартны вузел на шашы Талін — Нарва — Пецярбург (Расія) і станцыя на чыгунцы Талін — Нарва. Пяты па плошчы і па колькасці насельніцтва горад Эстоніі.

Адміністрацыйныя раёны Кохтла-Ярвэ: 1-Ярвэ, 2-Ахтмэ, 3-Ору, 4-Сомпа, 5-Кукрузэ.

Кохтла-Ярвэ знаходзіцца на паўночным усходзе Эстоніі, у павеце Іда-Вірумаа. Складаецца з 5 асобных раёнаў (эст.: linnaosad):

  • Ярвэ
  • Ахтмэ
  • Ору
  • Сомпа
  • Кукрузэ.

Планіроўка горада вельмі своеасаблівая. Яго раёны раскіданыя па вялікай тэрыторыі, і хоць насельніцтва горада меней за 40 тыс. чалавек, аднак адлегласць паміж раёнамі Ярвэ і Ору складае каля 20 км.

Рэшткі замку ў Ярвэ

Першыя згадкі пра паселішча на тэрыторыі сучаснага Кохтла-Ярвэ адносяцца да 1241 года. На той час гэта была вёска Ярвэ (Jeruius), згаданая ў Дацкай пазямельнай кнізе. Тамсама згаданая і вёска Кукрузэ (Kukarus) — цяпер гэта адзін з раёнаў Кохтла-Ярвэ. Яшчэ адно паселішча на месцы сучаснага раёна Сомпа згадана ў 1420 годзе (Soenpe).

Мясцовыя жыхары даўно ведалі пра вялізныя паклады гаручых сланцаў у ваколіцах, аднак не выкарыстоўвалі іх у практычных мэтах. Толькі на пачатку XX стагоддзя былі праведзены даследаванні, якія паказалі, што сланцы могуць выкарыстоўвацца як у якасці паліва, так і сыравіны для хімічнай прамысловасці. У 1919 ужо ў незалежнай Эстоніі было створана аб'яднанне «Дзяржаўная сланцавая прамысловасць» і распачалася здабыча сланцаў як шахтавым, так і адкрытым спосабам. У 1924 непадалёк ад чыгуначнай станцыі Кохтла быў пабудаваны завод па вытворчасці сланцавае алівы, а побач пачаў расці рабочы пасёлак, які атрымаў назву Кохтла-Ярвэ. У сярэдзіне 30-х ён складаўся з некалькіх рабочых кварталаў — Кява, Вахекюля, Паванду.

У Другую сусветную вайну немцы разглядалі гэты рэгіён як істотную крыніцу паліва, аднак поўнамаштабную распрацоўку распачаць не паспелі.

Пасля вайны здабыча сланцаў усё болей павялічвалася дзеля патрэбаў савецкай прамысловасці. 15 чэрвеня 1946 рабочы пасёлак Кохтла-Ярвэ атрымаў статус горада і цягам наступных дваццаці гадоў уключыў у свае межы суседнія пасёлкі і гарады: Кохтлу і Кукрузэ ў 1949; Йыхві, Ахтмэ і Сомпу ў 1960; Ківіылі, Ору, Пюсі і Війвікану ў 1964. Да 1980 года колькасць насельніцтва дасягнула 90 000 чалавек у асноўным за кошт рабочых, якія прыбывалі з розных куткоў СССР.

Па развале Саюза Йыхві, Ківіылі і Пюсі былі вылучаны са складу Кохтлы-Ярвэ ў асобныя гарады, а Кохтла атрымала статус пасёлку. Значна зменшылася здабыча і перапрацоўку сланцу, як след вялікая колькасць жыхароў з'ехала на працаўладкаванне ў Талін або Расію.

Станам на 2012 год у горадзе пражывала 37 965 чалавек[1]. Найбуйнейшыя часткі Кохтлы-Ярвэ — Ярвэ (каля 22,3 тыс. чал. у 2010) і Ахтмэ (прыкладна 18,8 тыс.).

Прыкладна 14 700 чалавек — пенсіянеры. Прыкладна чатыры пятыя — рускія або рускамоўныя жыхары, пятая частка — эстонцы, астатнюю доля складаюць каля чатырох дзясяткаў нацыянальнасцей[2].

Дзейнічаюць 6 сярэдніх і 8 базавых школаў, 3 прафесійна-тэхнічныя вучылішча, Вірумааскі каледж Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта. Інстытут сланцаў Талінскага тэхнічнага ўніверсітэта.

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]
  • «Стары горад» — даваенная частка
  • Музей сланцаў
  • Плошча Вірула
Возера ў парку


Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Eesti statistika 2012 Архівавана 7 ліпеня 2013. (эст.)
  2. Kohtla-Järve linna arengukava 2007-2016 (эст.) (PDF)(недаступная спасылка). Kohtla-Järve city council (1 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 17 снежня 2014.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Кохтла-Ярвэ
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?