For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Комант.

Комант

Комант
Нараджэнне 1225
Смерць XIII стагоддзе
Род Гедзімінавічы
Дзеці Еўна

Комант або Скоманд, Скаламенд (ням.: Skumand, літ.: Gomants/Gomantas, Komants/Komantas, Skomantas; каля 1225 — канец XIII ст.) — князь судаўскі, кіраўнік супраціўлення судаваў і іншых прусаў агрэсіі Тэўтонскага ордэна ў 1277—1283 гадах.

Скаламенд — двухасноўнае імя, аснова skal- звязана з літ.: skalsus «багаты, шматлікі; сытны, шчодры» або skalti «расці, цвісці», аснова mant- — з mantus «кемны; прыдатны». Такім чынам, імя значэннем магло быць блізкае да «Мнагадумны» (тыпалагічна падобнае да польскага Балемысл) і мець за аналаг імя Даўмонт — Daumantas (першая аснова з daug «шмат»). Разам з іменнай асновай Skal- былі таксама асновы Go-, Ko-, Sko-, якія адна з адной не атаясняюцца.[1]

Лічыцца, што як уладар Судавы Комант меў рэзідэнцыю каля возера Скаментна ў ваколіцах сучаснага Элка (Польшча), дзе захавалася гарадзішча XIII ст. з кальцавым валам, якое гісторыкі атаясняюць з замкам Скомандбургам (літар. Комантаў замак), спаленым ў 1280 годзе. Паблізу гарадзішча з XV ст. вядома вёска Скамантэн (ням.: Skomentnen, Skomanten), цяпер Скаментна Вельке[pl].

У 1273 і 1278 гадах Комант на чале судаўскіх ваяроў пры падтрымцы вялікалітоўскага войска («русінаў»[2]) спустошыў Кульмскую зямлю ва ўладаннях Тэўтонскага ордэна, ваяваў каля гарадоў Кульма і Торна, замкаў Вельсайс, Граўдэнц, Зантыр, Клемент, Ліпу, Марыенвердэр, Пловіст, Рэдзін, Турніц і Хрыстбург. У 1280 годзе немцы спалілі рэзідэнцыю Команта, у адказ ён уварваўся і парабаваў Самбію, дзе ўзяў у палон Людвіга фон Лібенцэля, але неўзабаве вызваліў яго. Каля 1281 года, унікаючы ціску Ордэна Комант з Судавы перасяліўся на Русь — у тую яе частку, што належала ВКЛ, напэўна ў Гародню. Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што ў княжанне Трайдзеня, Комант быў другой пасля вялікага князя асобай у ВКЛ.

Магчыма, неўзабаве па пераездзе ў ВКЛ Комант быў пераведзены ў заходнюю Жамойць, — так дазваляе думаць назва вёскі Скомантай (літ.: Skomantų; паблізу Вейвіржэнаў) і вялізнае гарадзішча побач, выдатна ўмацаванае ў XIII ст., размешчанае паблізу колішняга замка Гедзіміна. З гэтым перыядам жыцця Команта, магчыма, звязана і назва вёскі Гомантлаўкіс («Комантава поле») паблізу Рэтавы ў Жамойці (цяпер Рэтаўскае староства Літвы), а таксама вёскі Каманцішкі (Kamantiškių <*Komantiškių; цяпер у Мяркінскім старостве Літвы) і Коматава (Гродзенскі раён). Магчыма, менавіта ў Коматаве знаходзілася сядзіба Команта, пра якую вядома толькі размяшчэнне паблізу Гродна.

У 1282 або 1283 годзе Комант, магчыма, незадаволены сваім статусам у ВКЛ пасля смерці Трайдзеня (1282), перабег да немцаў, быў імі ахрышчаны і пэўны час жыў у замку Балга. У 1284 годзе Комант быў правадніком і начальнікам прускага атрада ў складзе ордэнскага войска падчас паходу на Гародню, а вясной 1285 года атрымаў невялікі надзел зямлі ў Натангіі і разам з трыма сынамі пасяліўся там у Стэгенах (ням.: Stegen, польск.: Stegieny; ад пруск.: steege — адрына; цяпер мясцовасць каля Стэгі Малай[pl] у Барташыцкім павеце Польшчы). Там неўзабаве ён і памёр. Пазней, магчыма ў 1289 годзе, хтосьці з сыноў Команта са Сцігенаў мог вярнуцца ў ВКЛ.

Некаторыя гісторыкі, напрыклад Стывен Роўвел, атаясняюць Команта са згаданым у «Задоншчыне», аповесці канцы XIV ст., бацькам або цесцем Гедзіміна Скаламендам[3]. Паводле «Задоншчыны», удзельнікі Кулікоўскай бітвы (1380) Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы называюць сябе праўнукамі Скаламендавымі — «Брате Дмитрей, сами есмя собе два браты, сынове Олгордовы, а внуки есмя Едимантовы, а правнуки есми Сколомендовы». Ежы Ахманскі мяркуе, што «праўнукі» трэба разумець у шырокім сэнсе — «нашчадкі», і лічыць Команта дзедам Гедзіміна. Томас Баранаўскас не згодны з такой інтэрпрэтацыяй і лічыць, што Альгердавічы пэўна і паслядоўна называюць спачатку свайго бацьку Альгерда, потым дзеда Гедзіміна і прадзеда Скаламенда, і ў гэтым кантэксце пераскок праз адну прыступку дынастыі надуманы Ахманскім.

Такім чынам, Комант, калі ён тоесны Скаламенду, быў або бацькам, або цесцем Гедзімінам, і другое больш імаверна зыходзячы з іншых вядомых крыніц.

Паводле Паўла Шпілеўскага, жыхары Гродзенскай і Ковенскай губерняў яшчэ ў сярэдзіне XIX ст. спявалі гістарычныя песні пра паходы ятвяжскага князя Команта («Комата»).

Зноскі

  1. Zinkevičius Z. Lietuvių asmenvardžiai. — Vilnius, 2008. — P. 95, 103, 134, 136.
  2. Паводле П. Дусбурга; SRP. Bd.I. Nr. 211. (SRP. T. I. — S. 162 (166).)
  3. Rowell S. C. Iš viduramžių ūkų kylanti Lietuva. — V., 2001. — P. 58.
  • Охманьски Е. Гедеминовичи — «правнуки Сколомендовы» // Польша и Русь: Черты общности и своеобразия в историческом развитии Руси и Польши XII—XIV вв. М., 1974. С. 358—364.
  • Ochmański J. Gedyminowicze — «prawnuki Skolomendowy» // Ars historica. Poznań, 1976. S. 252—258.
  • Ochmański J. Gedyminowicze — «prawnuki Skolomendowy» // Ochmański J. Dawna Litwa. Studia historyczne. Olsztyn, 1986. S. 358—364.
  • Rowell S.C. Iš viduramžių ūkų kylanti Lietuva. — V., 2001.
  • Tęgowski Jan. Pierwsze pokolenia Giedyminowiczów. — Poznań ; Wrocław : Wydaw. hist., 1999. — 319, [1] с.; 24 см. — (Biblioteka genealogiczna, ISSN 1509-8702; T. 2).; ISBN 83-913563-1-0 — S. 304—305.
  • Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. — Минск, 1992. — С. 40.
  • Baranauskas T. Gedimino kilmė Архівавана 6 кастрычніка 2007. // Voruta № 44(278), 1996.11.23;
  • William L. Urban. The Prussian Crusade, 2nd, Chicago, Illinois: Lithuanian Research and Studies Center, 315, 342, 366. ISBN 0-929700-28-7.
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Комант
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?