Кекеш
Кекеш (венг.: Kékes) — гара, з вышынёй 1014 метраў над узроўнем мора найвышэйшая вяршыня Венгрыі, знаходзіцца ў горнай сістэме Матра на поўначы краіны. Гэта трэцяе месца па папулярнасці ў турыстаў пасля возера Балатон і Дуная. Назва Кекеш паходзіць ад блакітнаватага выгляду гары. У венгерскай мове слова «Кек» азначае «блакітны», а Кекеш, адпаведна, «блакітнаваты».
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.