For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Карлавац.

Карлавац

Горад
Карлавац
харв.: Karlovac
Сцяг
Сцяг
Краіна
Жупанія
Карлавацкая жупанія
Каардынаты
Заснаваны
13 ліпеня 1579
Першая згадка
Плошча
  • 401,1 км²[1]
  • 95,3 км²[1]
Вышыня цэнтра
112 м
Насельніцтва
  • 49 377 чал. (31 жніўня 2021)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+385 47
Паштовы індэкс
47000
Аўтамабільны код
KA
Афіцыйны сайт
karlovac.hr (харв.)
Карлавац на карце Харватыі
Карлавац (Харватыя)
Карлавац

Ка́рлавац (харв.: Karlovac) — горад у Харватыі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай жупаніі, за 65 км на паўднёвы захад ад Заграба. Насельніцтва 47,4 тыс. чал. (2008). Размешчаны на паўднёва-заходняй ускраіне Сярэднедунайскай раўніны, у месцы ўпадзення рэк Корана і Мрэжніца ў р. Купа (прыток Савы), у межах горада таксама працякае р. Добра (Карлавац называецца «горадам 4 рэк»). Буйны транспартны вузел — аўтамабільныя дарогі ў Заграб, Рыеку, Спліт, Любляну, Сараева. Чыгуначная станцыя (паведамленне з гарадамі Заграб, Рыека, Спліт)[3].

План Карлаваца з умацаваннямі ў выглядзе зоркі. 1774

Горад сфарміраваўся вакол крэпасці, закладзенай у 1579 па загадзе эрцгерцага Штырыі Карла II для абароны ўладанняў Габсбургаў ад турэцкіх уварванняў. Атрымаў па імі эрцгерцага назву Карлштат (ням.: Karlstadt). З’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам харвацкага ўчастку Ваеннай граніцы. Неаднаразова беспаспяхова браўся ў аблогу туркамі. У 1778 атрымаў гарадскія правы, у 1781 — герб і статус вольнага каралеўскага горада. У 19 — пачатку 20 стст. стаў адным з найважнейшых гандлёвых і прамысловых цэнтраў Харватыі, якая ўваходзіла ў склад Венгерскага каралеўства Аўстрыйскай імперыі1867 года Аўстра-Венгрыі) [венг. назва Каралівараш (Károlyváros)]. З 1918 у Каралеўстве сербаў, харватаў і славенцаў1929 Югаславія), у 19411945 гадах у т.зв. Незалежнай дзяржаве Харватыя, затым ізноў у складзе Югаславіі[3].

Пасля распаду Югаславіі ў 1991 годзе горад стаў часткай незалежнай Харватыі[3]. У час вайны, якая рушыла ўслед, Карлавац сур’ёзна пацярпеў, многія будынкі горада былі пашкоджаны ці разбураны. На мосце цераз раку Корану 21 верасня 1991 года харвацкімі салдатамі былі пакараны смерцю 13 югаслаўскіх рэзервістаў.

Зорын дом
Францысканскі кляштар і касцёл Найсвяцейшай Тройцы

Цэнтральная частка горада — Звезда, размешчана паміж рэкамі Купа і Корана, у плане захавала абрысы былой крэпасці (у форме шасціканцовай зоркі). Сярод захаваных элементаў абарончага комплексу — Старая (Турэцкая) брама. На глоўнай плошчы — збудаванні ў стылі барока: касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1580), францысканскі кляштар (17 ст., гадзіннікавая вежа — 1795), Чумная калона (1691). У заходняй частцы горада — руіны капліцы (17 ст.), касцёл Св. Іосіфа — заступніка горада (19681975). Руіны праваслаўнай саборнай царквы Свц. Мікалая  (руск.) (17851787; узарвана ўсташамі ў 1992). Помнікі грамадзянскай архітэктуры: будынкі гарадскога музея (17 ст.), гарадской управы (1763), музычнай школы (1804), гарадскога тэатра («Зорын дом»; 1892). Парк імя Врбаніча (1886). У межах горада (на захад ад цэнтра) крэпасць Дубавац  (англ.) (13-15 стст.)[3].

Крэпасць Дубавац
Гарадскі музей Карлаваца

Крэпасць Дубавац з’яўляецца месцам правядзення фестываляў і інш. Дзейнічаюць гарадская бібліятэка (1838), гарадскі музей  (харв.), музей вайны 1991—1995 гадоў, галерэя маст. В. Караса. Камерны аркестр (1987). Штогод з 1998 года праводзяцца Міждународны фальклорны фестываль, фестываль піва («Піўныя дні»)[3].

На ўсход ад Карлаваца — Этнаграфічны музей пад адкрытым небам у Рэчыцы  (харв.) (1995)[3].

У Карлавацы праходзілі матчы чэмпіянатаў свету (1970) і Еўропы (1975) па баскетболе, чэмпіянату свету па гандболе сярод жанчын (2003)[3].

Вытворчасць паравых турбін (французская кампанія «Alstom») і авіяцыйных рухавікоў (харвацкая фірма TPT) на плошчах былы завода «Юготурбина». Прадпрыемствы па выпуску электронных кампанентаў, інструментаў, металавырабаў; чыгуналіцейная вытворчасць (у горадзе-спадарожніку Дуга-Рэса). Вытворчасць прамысловых газаў (аўстрыйская кампанія «Linde»), будаўнічых матэрыялаў («Wienerberger»). Тэкстыльная прамысловасць — шарсцяныя (у Карлавацы) і баваўняныя (у г. Дуга-Рэса) тканіны; гарбарныя, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Развіта харчовая (хлебабулачная, мясная, малочная) прамысловасць; адзін з найбуйнейшых у краіне піваварных заводаў «Karlovacka Pivovara» (належыць нідэрландскаму канцэрну «Heineken»; выпускае таксама безалкагольныя напоі)[3].

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Густаў Крклец (18991977) — харвацкі паэт, перакладчык.
  • Гая Петравіч (19271993) — югаслаўскі філосаф-марксіст.
  • Янка Шутліч (19251989) — югаслаўскі філосаф-фенаменолаг.
  • Вечаслаў Холевац (1917—1970) — удзельнік партызанскага руху ў Югаславіі, Народны герой Югаславіі, мэр Заграба ў 1952—1963 гадах.
  • Ганна (Ана) Відавіч (нар. 1980) — харвацкая гітарыстка

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Карлавац
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?