For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Акт капітуляцыі Германіі.

Акт капітуляцыі Германіі

Акт капітуляцыі Германіі

Акт безумоўнай капітуляцыі германскіх узброеных сіл (англ.: German Instrument of Surrender, фр.: Actes de capitulation de l'Allemagne nazie, ням.: Bedingungslose Kapitulation der Wehrmacht) — юрыдычны дакумент, згодна якога з 23 гадзін 01 хвіліны 8 мая 1945 года па цэнтральна-еўрапейскім часе (з 01.01, 9 мая па маскоўскім часе), застаючыся ў раёнах размяшчэння, германскія войскі павінны былі спыніць баявыя дзеянні на ўсіх франтах. Гэта пазначыла завяршэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе[1].

Акт быў падпісаны прадстаўнікамі Вярхоўнага камандавання вермахта, вярхоўнага камандавання Заходніх саюзнікаў і Савецкага Саюза. Час падпісання: 7 мая ў 02:41 (па сярэднееўрапейскім часе).

Начальнік Вярхоўнага камандавання вермахта генерал-палкоўнік Альфрэд Іодль падпісаў Акт, як прадстаўнік вермахта. Капітуляцыю прынялі: ад англа-амерыканскага боку генерал-лейтэнант арміі ЗША, начальнік Галоўнага штаба Саюзных экспедыцыйных сілаў Уолтэр Бедэл Сміт, ад СССР — прадстаўнік Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання пры камандаванні саюзнікаў генерал-маёр Іван Суслапараў. Таксама Акт падпісаў намеснік начальніка Штаба нацыянальнай абароны Францыі брыгадны генерал Франсуа Севезо як сведак.

Капітуляцыя нацысцкай Германіі ўступіла ў сілу 8 мая ў 23:01 (па сярэднееўрапейскім часе). Дакумент быў складзены на англійскай мове, і толькі англійскі тэкст прызнаны афіцыйным. Аднак, па патрабаванні Сталіна, 8 мая ў прыгарадзе Берліна Карлсхорсце адбылася цырымонія другога падпісання капітуляцыі. Дата афіцыйнага аб’яўлення аб падпісанні капітуляцыі (8 мая ў Еўропе і Амерыцы, 9 мая ў СССР) стала святкавацца як Дзень Перамогі адпаведна ў Еўропе і ў СССР.

{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Акт капітуляцыі Германіі
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?