Культура Капача
Культура Капача існавала на захадзе Мексікі, прадстаўлена археалагічным комплексам ля горада Каліма. Гэта найбольш ранняя з выразна аформленых археалагічных культур Месаамерыкі, датуецца перыядам XX-XII стст. да н. э. Яе адкрыла і першай падрабязна апісала амерыканскі археолаг Ізабэль Трасдэл-Келі (es:Isabel Trusdell-Kelly), якая праводзіла раскопкі ў зоне Калімы ў 1939 г. Падабенства паміж прадметамі дадзенай культуры і керамікай таго ж часавага перыяду, знойдзенай у Эквадоры, дае падставу меркаваць аб больш ранняй сувязі паміж захадам Месаамерыкі і культурамі Андаў.
Геаграфічна рэшткі керамікі тыпу Капача сустракаюцца па ўсім ціхаакіянскім узбярэжжы Мексікі ад горада Сіналоа на поўначы да штату Герэра на поўдні. У асаблівасці важнымі з'яўляюцца пахаванні, якія адкрыў Гордан Экхалм у Гуасаве.
Пералік культур | Ацтэкі — Веракрус — Гуаяба — Ісапа — Капача — Какле — Куікуілька — Кускатлан — Мая — Міштэкі — Монтэ-Альта — Альмека-шыкаланка — Альмекі — Сапатэкі — Тараскі — Тэатыўакан — Тлатылька — Тальтэкі — Татанакі — Уастэкі — Чычымекі — Чалула — Шахтавыя магілы і Тэўчытлан — Шачыпала — Эпіёльмекі | |
---|---|---|
Рознае | Месаамерыканская храналогія — Дакалумбавы руіны Мексікі — Каменныя шары — Месаамерыканская гульня ў мяч — Месаамерыканская піраміда — Месаамерыканскія сістэмы пісьма — Чынампа — Мовы Месаамерыкі | |
Глядзіце таксама | Дакалумбавы культуры — Арыдаамерыка — Канкіста | |
Партал «Індзейцы» |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.