Канстытуцыя Швецыі
Канстытуцыя Швецыі (шведск.: Sveriges grundlagar) — асноўны закон Швецыі, які складаецца з чатырох нарматыўных актаў:
- Акт аб прастоланаследаванні (шведск.: Successionsordningen), ухвалены рыксдагам 26 верасня 1810 года
- Акт аб свабодзе друку (шведск.: Tryckfrihetsförordningen), ухвалены ў 1949 годзе
- Акт аб форме праўлення (шведск.: Regeringsformen), ухвалены ў 1974 годзе
- Акт аб свабодзе выказвання поглядаў (шведск.: Yttrandefrihetsgrundlagen), ухвалены ў 1991 годзе
Акт аб рыксдазе 1947 года займае прамежнае становішча паміж асноўным законам і звычайным статутным правам.
Акт аб форме праўлення з’яўляецца самым важным канстытуцыйным дакументам. Ён набыў моц у 1975 годзе, змяніўшы Акт аб форме праўлення ад 1809 года.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Канстытуцыйная рэформа з прыняццем новага Акту аб форме праўлення ад 1975 года не скончылася: у 1976 і 1979 гадах рыксдаг прагаласаваў за ўвядзенне асобных паправак да канстытуцыі, галоўнай мэтай якіх стала ўмацаванне канстытуцыйнай абароны правоў і асноўных свабод чалавека.
Закон аб прастоланаследванні, прыняты ў 1810, быў дапоўнены ў 1979 палажэннем, якое дазваляе жанчыне кіраваць краінай у якасці манарха.
Чатыры асноўных акта могуць быць зменены толькі пры адабрэнні на дзвюх паслядоўных сесіях заканадаўчага органа, паміж якімі павінны прайсці ўсеагульныя выбары.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Краіны Еўропы: Канстытуцыі | |
---|---|
| |
Залежныя тэрыторыі | |
| |
| |
Text is available under the CC BY-SA 4.0 license; additional terms may apply.
Images, videos and audio are available under their respective licenses.