For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Кандамініум.

Кандамініум

Кандамініум[1] (лац.: con — «разам» і dominium — «валоданне») — супольнае кіраванне адной і той жа тэрыторыяй некалькімі дзяржавамі.

Сучасныя кандамініумы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Рака Мозель — кандамініум Люксембурга і Германіі. Усталяваны ў 1816 годзе.
  • Востраў Фазан (англ.: Pheasant Island; таксама вядомая як востраў Конферэнс — англ.: Conference Island) — кандамініум Іспаніі і Францыі на рацэ Бідасоа. Усталяваны ў 1659 годзе пасля падпісання Пірэнейскага міру.
  • Невялікі ўчастак Аравійскага паўвострава, змешчаны пад кіраванне Амана і Аджмана.
  • Асноўная частка Бадэнскага возера, якая, на думку Аўстрыі, з'яўляецца кандамініумам Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі. З гэтым не згодныя ўрады Германіі і Швейцарыі.

Былыя заходнія кандамініумы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Couto Mixto — кандамініум Іспаніі і Партугаліі да 1864 года.
  • Кіпр — кандамініум Візантыйскай імперыі і Халіфа на працягу 300 гадоў.
  • Фрысландыя — кандамініум графа Галандыі і князя-біскупа Утрэхта.
  • Маастрыхт — да 1794 года кандамініум князя-біскупа Льежа і Герцагства Брабант.
  • Морэснут — з 1816 да 1919 г. кандамініум Нідэрландаў (пазней Бельгіі) і Прусіі (пазней Германіі).
  • Паўночная Дабруджа — кандамініум Германіі, Аўстрыі і Балгарыі падчас Першай сусветнай вайны.
  • Арэгон — англійска-амерыканскі кандамініум з 1818 да 1846 г.
  • Сахалін — у 1855 годзе паміж Расійскай і Японскай імперыямі быў падпісаны Сімодскі трактат, паводле якога грамадзянам абодвух дзяржаў дазвалялася пасяляцца на востраве: рускім на поўначы, японцам — на поўдні. Пасля руска-японскай вайны ў 1905 годзе Японія анексавала частку астравы на поўдні ад 60° з.ш. У 1945 годзе поўны кантроль над вострава перайшоў да СССР.
  • Запарожская Сеч — кандамініум Рэчы Паспалітай і Расійскай Дзяржавы, усталяваны ў 1667 годзе пасля падпісання Андрусаўскага перамір'я .

Былыя каланіяльныя кандамініумы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Астравы Кантон і Эндэрберы — брытанска-амерыканскі кандамініум з 1939 да 1979.
  • Новыя Гебрыды — кандамініум Францыі і Брытаніі з 1906 да 1980.
  • Науру — падапечная тэрыторыя, трохбаковы кандамініум пад супольным кіраваннем Аўстраліі, Новай Зеландыі і Брытаніі з 1923 да 1942 і з 1947 да 1968 - зноў падапечная тэрыторыя.
  • Самоа — кандамініум Германіі, Брытаніі і ЗША з 1889 да 1899.
  • Англійска-егіпецкі Судан — кандамініум Брытаніі і Егіпта да 1956.
  • Тогаленд — з 26 жніўня 1914 пад кіраваннем Брытаніі і Францыі. Нямецкі пратэктарат (калонія з 1905) Тогаленд быў англійска-французскім кандамініумам да яго падзелу на французскую і брытанскую зоны 27 снежня 1916.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.589
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Кандамініум
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?