For faster navigation, this Iframe is preloading the Wikiwand page for Кангрэгацыя евангелізацыі народаў.

Кангрэгацыя евангелізацыі народаў

Кангрэгацыя евангелізацыі народаў (лац.: Congregatio pro Gentium Evangelizatione) — адна з дзевяці кангрэгацый Рымскай курыі, займаецца пытаннямі евангелізацыі і місіянерства.

Узначальвае кангрэгацыю кардынал-прэфект кардынал Фернанда Філоні, сакратар — Савіа Хон Тай-Фай.

Будынак кангрэгацыі па распаўсюджанні веры ў Рыме

Напачатку XVI стагоддзя былі прадпрынятыя першыя спробы стварыць пры Рымскай курыі арганізацыю, якая б займалася місіянерскай дзейнасцю, галоўным чынам у Амерыцы і Афрыцы. У 1568 з гэтай мэтай Святым Прастолам была створана Камісія Кардыналаў. 22 чэрвеня 1622 булай Inscrutabili divinae providentiae Папы Рыгора XV была створана Кангрэгацыя прапаганды веры (Sacra Congregatio de Propaganda Fide).

Задачамі Кангрэгацыі была падрыхтоўка місіянераў, забеспячэнне місій духоўнай літаратурай, процідзеянне выкарыстанню хрысціянскай місіі ў палітычных мэтах. Пазней Кангрэгацыі прапаганды веры быў падпарадкаваны Папскі Урбаніянскі ўніверсітэт, прызначаны для навучання будучых місіянераў.

У 1862 годзе ў рамках кангрэгацыі была ўтворана Кангрэгацыя па справах усходніх цэркваў, якая з 1917 стала самастойнай курыяльнай кангрэгацыяй.

У 1988 годзе Папа Ян Павел II пераўтварыў Кангрэгацыю прапаганды веры ў Кангрэгацыю евангелізацыі народаў (апостальская канстытуцыя Pastor Bonus).

Структура і абавязкі

[правіць | правіць зыходнік]

Задачы кангрэгацыі — каардынацыя місіянерскай дзейнасці, садзейнічанне ў падрыхтоўцы мясцовага кліру. На місіянерскіх тэрыторыях толькі ёй належыць права ствараць місіянерскія царкоўныя структуры, ёй падпарадкоўваюцца ўсе місіянерскія манаскія ордэны і кангрэгацыі.

У склад кангрэгацыі ўваходзяць Камісія па пераглядзе сінодаў, статутаў біскупскіх канферэнцый, канстытуцый місіянерскіх таварыстваў апостальскага жыцця і статутаў семінарый; Папская калекта для Афрыкі, якая арганізуе збор ахвяраванняў; Папская місія па распаўсюджанні веры і іншыя арганізацыі.

Кардыналы-прэфекты з 1622 года

[правіць | правіць зыходнік]
  • Антоніа Марыя Саулі — (1622);
  • Людовіка Людавізі — (16221632);
  • Антоніа Барберыні малодшы — (16321671);
  • Палуца Палуцы Альцьеры дэльі Альбертоні — (16711698);
  • Карла Барберыні — (16981704);
  • Джузэпэ Сакрыпантэ — (17041727);
  • Вінчэнца Петра — (17271747);
  • Сільвіа Валенці Ганзага — (17471756);
  • Джузэпэ Спінелі — (17561763);
  • Джузэпэ Марыя Кастэлі — (17631780);
  • Леанарда Антанелі — (17801795);
  • Гіяцынт Жыгімонт Гердзіл, C.R.S.P. — (17951802);
  • Стэфана Борджыа — пра-прэфект (17981800); прэфект (18021804);
  • Антоніа Дуньяні — пра-прэфект (18041805);
  • Мікеле Дзі П'етра — (18051814);
  • Ларэнца Літа — (18141818);
  • Франчэска Луіджы Фантана, C.R.S.P. — (18181822);
  • Эрколе Кансальві — пра-прэфект (18221824), прэфект (1824);
  • Джуліа Марыя дэла Самалья — пра-прэфект (18241826);
  • Маўра Капелары, O.S.B.Cam. — (18261831);
  • Карла Марыя Педзічыні — (18311834);
  • Філіпа Франзоні — (18341856);
  • Алесандра Барнаба — (18561874);
  • Алесандра Франкі — (18741878);
  • Джавані Сімеоні — (18781892);
  • Мечыслаў Ледухоўскі — (18921902);
  • Джыралама Марыя Гоці — (19021916);
  • Даменіка Серафіні — (19161918);
  • Вілем ван Росум — (19181932);
  • П'етра Фумасоні Б'ёндзі — (19331960);
  • Сэмюэль Стрытч — (пра-прэфект 1958);
  • Рыгор-Пётр XV Агаджанян — (пра-прэфект 19581960, прэфект 19601970);
  • Агнелу Росі — (19701984);
  • Дэрмат Раян — (пра-прэфект 19841985);
  • Іозеф Томка — (пра-прэфект 1985, прэфект 19852001);
  • Крэшэнцыа Сепэ — (20012006);
  • Іван Дыяс — (20062011).
  • Фернанда Філоні — (з 2011).
{{bottomLinkPreText}} {{bottomLinkText}}
Кангрэгацыя евангелізацыі народаў
Listen to this article

This browser is not supported by Wikiwand :(
Wikiwand requires a browser with modern capabilities in order to provide you with the best reading experience.
Please download and use one of the following browsers:

This article was just edited, click to reload
This article has been deleted on Wikipedia (Why?)

Back to homepage

Please click Add in the dialog above
Please click Allow in the top-left corner,
then click Install Now in the dialog
Please click Open in the download dialog,
then click Install
Please click the "Downloads" icon in the Safari toolbar, open the first download in the list,
then click Install
{{::$root.activation.text}}

Install Wikiwand

Install on Chrome Install on Firefox
Don't forget to rate us

Tell your friends about Wikiwand!

Gmail Facebook Twitter Link

Enjoying Wikiwand?

Tell your friends and spread the love:
Share on Gmail Share on Facebook Share on Twitter Share on Buffer

Our magic isn't perfect

You can help our automatic cover photo selection by reporting an unsuitable photo.

This photo is visually disturbing This photo is not a good choice

Thank you for helping!


Your input will affect cover photo selection, along with input from other users.

X

Get ready for Wikiwand 2.0 🎉! the new version arrives on September 1st! Don't want to wait?